Архів тега: конкурс

Дарослыя з мультфільмаў

Яны мараць пра шчасце цэлага свету, раўняюцца на блізкіх людзей, параўноўваюць сябе з персанажамі дзіцячых казак і вераць, што свет мяняюць летуценнікі. Усё гэта пра фіналістаў рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года”. Хлопцы і дзяўчаты, улюбёныя ў свае факультэты і захопленыя творчасцю, расказваюць пра матывацыю паспяваць усюды і прэзентуюць выбраныя спецыяльнасці будучым абітурыентам.  “Дабрыня ў мяне ад Золушкі, аптымізм — ад Карлсана, ... Падрабязней »

У прафесійнае жыццё — праз фінансавую дасведчанасць

Школьнікі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці на працягу апошніх гадоў вельмі актыўна вывучаюць фінансавыя пытанні, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах і дасягаюць значных поспехаў. Сярод апошніх дасягненняў — 3-е месца навучэнкі Дубненскай сярэдняй школы Кацярыны Якімчык у адкрытым міжнародным конкурсе моўнай творчасці “Прыбытак слоў”. Паводле яго ўмоў да сотні найбольш распаўсюджаных фінансавых замежных тэрмінаў трэба было прапанаваць свае аналагі, створаныя з дапамогай ... Падрабязней »

Творчая энергія тэхнічнага ўніверсітэта

Днямі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбыўся фінал штогадовага конкурсу “Лепшая вучэбная група БНТУ — 2018”. На галоўнай універсітэцкай сцэне сабраліся самыя дружныя, самыя крэатыўныя, самыя паспяховыя ў вучобе групы з 15 факультэтаў, каб паказаць свае артыстычныя таленты. Па выніках гэтага этапу конкурсу стала зразумела: БНТУ — не толькі тэхнічны, але і творчы ўніверсітэт. Да фінальнага выступлення на сцэне групы ... Падрабязней »

Эксклюзіў для прынца Дацкага

У Віцебскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы лёгкай прамысловасці не толькі рыхтуюць па запатрабаваных прафесіях, але і вучаць шыць шыкоўны абутак, ствараць эпатажныя і рамантычныя калекцыі скураных вырабаў. А яшчэ там вучаць перамагаць у міжнародных прафесійных конкурсах. Ледзь не кожная другая пара беларускага абутку вырабляецца на Віцебшчыне. Дзякуючы такім гігантам, як “Марка” і “Белвест”, а таксама шэрагу іншых галіновых прадпрыемстваў, абласны цэнтр ... Падрабязней »

Школьныя крокі да паспяховай прафесійнай будучыні

У гэтым годзе ў краіне з’явілася новая алімпіяда “Крок да інавацый”, а з ёй і новая магчымасць для школьнікаў выпрабаваць сябе. У Інстытуце інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ, які стаў арганізатарам гэтага спаборніцтва, дакладна ведаюць, што гэтая адкрытая алімпіяда ні ў якім разе не стане апошняй. Прабацькам алімпіяды можна назваць знакаміты конкурс “ТэхнаІнтэлект”. Тым не менш у гэтых ... Падрабязней »

Альбо адпачынак за мяжой, альбо паступленне

Зараз тэлефон кансультанта ўпраўлення вышэйшай адукацыі М.Р.КАРПЕНКА — фактычна другая “гарачая лінія” Міністэрства адукацыі. У гэты перыяд самыя распаўсюджаныя пытанні абанентаў — пра сельскі конкурс і тое, як сумясціць… адпачынак за мяжой і паступленне. Мы задалі кансультанту пытанні нашых чытачоў. Добры дзень! Мая сваячка, грамадзянка Украіны, сёлета перайшла ў выпускны клас адной з кіеўскіх гімназій. Але пасля заканчэння школы плануе ... Падрабязней »

Нават лазерны ўзроўнямер не выявіў памылак у тынкаванні

На пачатку чэрвеня ў Мазырскім прафесійным ліцэі будаўнікоў прайшоў рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства навучэнцаў прафтэхустаноў па прафесіі тынкоўшчыка. Паказаць свае тэарэтычныя веды і практычныя ўменні з’ехаліся 7 каманд з усіх рэгіёнаў краіны па тры чалавекі ў кожнай з ліку пераможцаў папярэдніх рэгіянальных этапаў рэспубліканскага спаборніцтва. Для правядзення спаборніцтва сярод будучых тынкоўшчыкаў база Мазырскага прафесійнага ліцэя была выбрана мэтанакіравана. Гэтая ўстанова ... Падрабязней »