Прафесійныя пробы ў форме квеста прапаноўваюць прайсці будучым абітурыентам у Віцебскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці.
Прымераць будучую спецыяльнасць на сябе сёння запрашаюць многія ўстановы прафесійнай адукацыі, але ў адрозненне ад большасці з іх для каледжа прафесійныя пробы не з’яўляюцца новаўвядзеннем: тут іх паспяхова праводзяць ужо чацвёрты год. Пры гэтым штораз эксперыментуюць, удасканальваюць уласныя напрацоўкі, выкарыстоўваюць вопыт калег, далучаюць да работы з моладдзю сваіх навучэнцаў і выпускнікоў, базавыя прадпрыемствы.
У шосты школьны дзень можна, напрыклад, на пляцоўцы ля каледжа побач з трактарамі і іншай сельгастэхнікай пабачыць сучасныя машыны для міжнародных перавозак. І не толькі пабачыць, але і сесці за руль, пры жаданні нават крыху праехаць побач з інструктарам — работнікам каледжа ці прафесійным вадзіцелем-міжнароднікам: поруч з педагогамі ў рабоце з абітурыентамі актыўна ўдзельнічае і заказчык кадраў — віцебскае прадстаўніцтва Асацыяцыі “БАМАП”.
Або можна накіравацца да кухараў, майстроў ландшафтнага дызайну і на практыцы пазнаёміцца з прыёмамі і сакрэтамі, пра якія не тое што дома ад бацькоў, а нават з інтэрнэту не заўсёды даведаешся.
Увесь эксклюзіў падаецца ў цікавым і адаптаваным для школьнікаў фармаце. У сёлетнім сезоне гэта квест.
— Традыцыйная прафесійная агітацыя — прыехаць у школу і расказаць пра спецыяльнасці — таксама спрацоўвае, асабліва ў выкананні вопытнага педагога, майстра вытворчага навучання, паспяховага выпускніка ці з падачы амаль равеснікаў — нашых навучэнцаў. Разам з тым, калі школьнікі асабіста знаёмяцца з умовамі навучання, яго вынікамі, арганізацыяй вольнага часу, потым спрабуюць разам з майстрам і навучэнцамі зрабіць штосьці ўласнаручна — эфект памнажаецца, — адзначае дырэктар каледжа Аляксандр Якубаў. — Нават у старэйшым школьным узросце дзеці застаюцца дзецьмі, ім цікава гуляць. Квесты ў маладзёжным асяроддзі вельмі папулярныя, і выбар такой формы работы з абітурыентамі быў, па сутнасці, прадвызначаны. Ідэя лунала ў паветры — падхапіць яе, рэалізаваць, ператварыць у запатрабаваны праект для нас было справай тэхнікі.
“Справа тэхнікі” ў падобных выпадках — гэта плён дзейнасці прафесійнай каманды, крэатыўнасці, энтузіязму, педагагічнай інтуіцыі кожнага з яе ўдзельнікаў. Пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталлі Камінскай у каледжы быў распрацаваны асноўны сцэнарый квеста — “Падарожжа ў Майстарград” і некалькі яго рабочых варыянтаў, былі прадуманы запамінальныя, прывабныя назвы профільных станцый.
— Мы імкнёмся сфарміраваць у навучэнцаў пазітыўныя ўстаноўкі і паважлівае стаўленне да рабочых прафесій, уяўленне аб сацыяльнай ролі працы і значнасці ўсіх нашых кваліфікацый — гэта “вадзіцель”, “слесар па рамонце аўтамабіляў”, “кухар”, “кандытар”, “трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці”, “прадавец” і “рабочы зялёнага будаўніцтва”, — тлумачыць Наталля Мікалаеўна. — Прыярытэтнай задачай ставіцца выхаванне павагі да працы ў аграпрамысловым комплексе. У працэсе прафесійна-ролевай гульні юнакі і дзяўчаты набываюць першасныя навыкі выканання тэхналагічных аперацый, самастойна выбіраюць і структуруюць матэрыял, аналізуюць атрыманую інфармацыю, вучацца лагічна думаць і ўзважана прымаць рашэнні, працаваць у камандзе. У выніку мы разлічваем, што прафесійны выбар яны зробяць больш усвядомлена, адказна і, спадзяёмся, на карысць нашай установы адукацыі. Да ўдзелу ў квесце запрашаюцца навучэнцы 9—11 класаў. На выкананне заданняў адводзіцца 2—3 гадзіны.
Перад пачаткам падарожжа ў Майстарград будучыя абітурыенты накіроўваюцца ў актавую залу, дзе іх вітаюць гаспадары-навучэнцы. Яны адразу папярэджваюць: будзе цікава, але выпрабаванні ўдзельнікаў квеста чакаюць сур’ёзныя, перамогуць самыя кемлівыя, спрытныя, уважлівыя, смелыя. Ці варта здзіўляцца, што ў школьнікаў у прадчуванні незвычайнай прыгоды загараюцца вочы?
Гасцей размяркоўваюць па групах, якія па выніках жараб’ёўкі атрымліваюць свае маршрутныя карты і памочнікаў. Каб школьнікам было прасцей арыентавацца, памочнікі абазначаюць сябе адмысловымі знакамі — звычайна гэта кветкі па колеры маршруту (чырвоны, сіні, жоўты, зялёны, карычневы, аранжавы). На кожнай станцыі — практычныя майстар-класы, звязаныя з пэўнай прафесіяй. Пасля праходжання майстар-класа прапаноўваюцца пяць заданняў, адказы на якія фіксуюцца ў спецыяльным бланку. За правільна выкананыя заданні ўдзельнікі атрымліваюць ключы-адгадкі колеру сваёй каманды, паводле якіх у канцы маршруту трэба зрабіць апошні крок да перамогі: з дапамогай шыфру скласці заключнае слова.
— Групы школьнікаў мы пачалі прымаць у асенне-зімовы перыяд, — расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Алена Цыбульская. — Фантазія, густ нашых майстроў і навучэнцаў — будучых рабочых зялёнага будаўніцтва, на маю думку, зрабілі б гонар любому прафесійнаму дызайнеру, аднак паказаць іх магчымасці на практыцы ў азначаную пару года было складана (хіба што на слайдах і фотаздымках). Узнікла пытанне: чым тады ўразіць удзельнікаў квеста? Наталля Мікалаеўна вырашыла ўзяць за аснову гульні стварэнне макета садова-паркавага аб’екта — кветніка — і размясціць адпаведную станцыю на базе нашага інтэрната. Такім чынам дзеці і з умовамі пражывання знаёмяцца — нібыта выпадкова (а сваім інтэрнатам мы вельмі ганарымся), і спрабуюць сябе ў ролі ландшафтных дызайнераў, фарміруюць свае варыянты кветнікаў. У завяршэнне, каб пераключыць увагу, прапаноўваем гасцям некалькі тэматычных загадак.
На майстар-класах усё па-даросламу. Назва “Кухары-чараўнікі” гаворыць сама за сябе. Тут майстэрства на мяжы чарадзейства і нават крыху вядзьмарства… Тэмы розныя: так, напрадвесні дзеці вучыліся пячы і начыняць бліны, афармляць страву ў выглядзе сімпатычнай бліннай хаткі. Лагічны працяг — станцыя “Пякарскія цуды”, дзе можна пазнаёміцца з самай смачнай, сытнай і салодкай у свеце прафесіяй. Каб перамагчы, мала глядзець, слухаць і запамінаць — трэба правільна паўтарыць прыёмы фармоўкі фігурнай булачкі. Нездарма дэвіз гэтых прафесійных проб — “Зрабі з кандытарам, зрабі як кандытар, зрабі лепш за кандытара!”.
У прафесіі трактарыста, на думку большасці сучасных хлопцаў, рамантыкі не надта багата. Але і тут стваральнікі квеста стараюцца абудзіць у кожнага з удзельнікаў іскрынку цікаўнасці. “Хлебаробы-майстры” пачынаюць з чытання пранікнёных вершаў, а заканчваюць майстар-класам па фігурным кіраванні трактара. “Уладары дарог” — вадзіцелі працягваюць і развіваюць тэму, прапаноўваючы майстар-клас “Паралельная паркоўка, бокс”.
Прадаўцы маюць свае сакрэты. На станцыі “ПрафГандаль” паглыбленне ў прафесію пачынаецца з задачы па кулінарнай матэматыцы: “Уявіце, што ў краму прыйшоў чалавек са старадаўнім рэцэптам і вам трэба дапамагчы яму купіць прадукты ў патрэбнай колькасці”. Не ўтрымаюся ад цытавання рэцэпта пасхі царскай: “Порцыя: 3 фунты добрага свежага тварагу, 1 чайная лыжка солі, 1 фунт сметанковага масла, 3 жаўткі, 1/2 залатніка ванілі, 1/2 бутлі густой смятанкі, 2 шклянкі цукру. Тварог працерці праз рэшата, пасаліць, масла растапіць, крыху астудзіць і выліць у тварог, жаўткі расцерці з цукрам і ваніллю, размяшаць з тварагом. Дадаць цукар, затым узбіць 1/2 бутлі густой смятанкі як мага мацней і змяшаць яе з тварагом. Зноў змяшаць добранька і выкласці ў пасачніцу пад невялікі прэс”. Пагадзіцеся, за смачнымі фантазіямі складана не забыцца пра галоўную задачу: узяць пад увагу, што фунт (рускі) складае 400 грамаў, залатнік — 4,266 грама, шклянка — прыкладна 200 грамаў, бутля — 0,6 літра, выканаць пераразлік прадуктаў для рэалізацыі. Для дасведчанага прадаўца — няцяжкая справа. Для зацікаўленых школьнікаў, аказваецца, таксама.
Інтрыгу на працягу квеста ўдаецца захоўваць не толькі дзякуючы яркім і змястоўным, арыентаваным на набыццё практычных навыкаў майстар-класам. Заданні таксама не паўтараюцца, арганізатары ўмела выкарыстоўваюць фактар нечаканасці: школьнікі спрабуюць сябе ў “Сваёй гульні”, адгадванні крыжаванкі, лато, “здаюць экзамены” па Правілах дарожнага руху з дапамогай камп’ютарнай праграмы, вучацца фарміраваць падарункавыя наборы і згодна з дэвізам прафесійных проб на прадаўца “Шляхам адбівання чэка рабіць шчаслівым чалавека!”.
Калі заданні выкананы, удзельнікі зноў сустракаюцца ў актавай зале. Цяпер яны зусім па-іншаму ўспрымаюць выступленне агітбрыгады каледжа, якая расказвае пра тыя ж, але цяпер больш знаёмыя і блізкія, спецыяльнасці. Журы тым часам вядзе падлік набраных балаў і вызначае пераможцаў, якіх урачыста ўзнагароджваюць граматамі і сертыфікатамі. Усе ўдзельнікі атрымліваюць пачастунак — смачную выпечку, званне ганаровых жыхароў Майстарграда, лепшых сяброў каледжа і запрашэнне вярнуцца сюды ў якасці абітурыентаў.
А як жа галоўны вынік каманднай працы і пазнавальных прыгод — зашыфраванае слова? Яно супадае з канчатковым вынікам падрыхтоўкі ў каледжы і адной з найважнейшых жыццёвых мэт кожнага чалавека: “Прафесіянал”.
Таццяна БОНДАРАВА.
Сценарий профориентационного квеста
“Путешествие в Мастерград”
1. Пояснительная записка
Цель: сформировать у обучающихся позитивные установки и уважительное отношение к разным видам рабочих квалификаций.
Задачи:
1) формирование представления о социальной роли труда и значимости квалификаций “водитель”, “слесарь по ремонту автомобилей”, “повар”, “кондитер”, “тракторист-машинист с/х производства”, “продавец”, “рабочий зеленого строительства”;
2) воспитание уважения к результатам труда людей агропромышленного комплекса;
3) практическая отработка первоначальных навыков по определенной специальности;
4) обогащение тематики профессионально-ролевых игр;
5) развитие логического мышления.
Участники:
1 — обучающиеся школ (9—11 классы);
2 — учащиеся колледжа;
3 — мастера производственного обучения;
4 — помощники (педагогические работники).
Время проведения: 2,30 часа.
Название профильных станций: “Повара-кудесники”, “Пекарские чудеса”, “Хлеборобы-мастера”, “Ландшафтная”, “Повелители дорог”, “ПрофиТорг”.
Оборудование и материалы: учебные лаборатории, мастерская, аудитории, актовый зал, территория колледжа, раздаточный материал, материалы для проведения мастер-классов, звуковое оборудование, мультимедийный проектор, ноутбук.
Ожидаемый результат: в процессе игры играющие получают возможность приобрести первичные навыки выполнения технологических операций, самостоятельно выбирать и структурировать материал, анализировать полученную информацию, учиться самостоятельно, принимать решение, работать в команде. Получают глубокое представление о специальностях, получаемых в колледже, что дает учащимся возможность более четко сформировать свой профессиональный выбор.
План мероприятия:
1. Подготовительный этап.
2. Организационный этап.
3. Ход мероприятия.
Форма профориентационного мероприятия: игровая.
2. Содержание и ход квеста
Обучающиеся входят в актовый зал и рассаживаются на местах.
Музыка. На экране заставка “Путешествие в Мастерград”.
2.1. Приветствие
Ведущий 1. Здравствуйте наши дорогие гости. Мне хочется перефразировать известные строки В.В.Маяковского:
У меня растут года,
Скоро уж шестнадцать.
Где учиться мне тогда?
Чем заниматься?
Ведущий 2. Мы сегодня с вами познакомимся со специальностями, которым обучают в нашем колледже. И знакомиться мы будем, играя. Вы готовы к испытаниям?
Ведущий 1. Я предлагаю вам совершить увлекательное путешествие в город профессий Мастерград. В нашем городе много станций с разными названиями. На каждой вас ждут хранители мастерства. Они расскажут вам о различных интересных профессиях и научат вас некоторым премудростям в своей работе.
Ведущий 2. А чтобы вы не заблудились в нашем Мастерграде, мы отправляем вам карту с маршрутами по городу и своих помощников.
Выходят помощники (педагогические работники) с маршрутными листами. У каждого помощника приколот цветок по цвету маршрута (красный, синий, желтый, зеленый, коричневый, оранжевый).
Ведущий 1. Теперь каждая команда с помощью жребия решит, по маршруту какого цвета она будет путешествовать по Мастерграду. Капитаны команд подойдут ко мне, и каждый вытянет из корзинки метку с цветом маршрута.
Ведущий 1. Уважаемые команды, выберете себе помощника, который будет вас сопровождать в путешествии, согласно вашему цвету.
Ведущий 2. Предлагаю внимательно рассмотреть маршрут вашего путешествия.
На каждой станции вас ожидают практические мастер-классы, связанные с профессией этой станции. После выполненного мастер-класса вам будут заданы 5 заданий, на которые вы должны будете ответить. Ответы будут фиксироваться в определенном бланке. На каждом этапе за выполненное задание участники получают ключ-отгадку цвета своей команды. В конце маршрута вы должны с помощью шифра сложить заключительное слово.
Ведущий 1. Желаю вам счастливого пути и ярких впечатлений.
Ведущий 2. Путешествие начинается. В добрый час!
Обучающиеся вместе с помощниками отправляются по маршруту.
2.2. Станция “Ландшафтная” (комната воспитателя общежития)
Встречает зав.общежития и показывает комнаты, кухни, комнату отдыха.
Преподаватель колледжа. Здравствуйте, ребята! Я расскажу вам о квалификации “рабочий зеленого строительства”.
И сейчас мы с вами попробуем себя в роли будущего ландшафтного дизайнера.
Мастер-класс “Создание макета садово-паркового объекта — цветника”
Содержание: обучающиеся создают макет цветника.
После выполненного мастер-класса задаются 5 вопросов-загадок по данной станции.
1. Желтые, пушистые
Шарики душистые.
Их укроет от мороза
В своих веточках… (Мимоза.)
2. Снимем мы среди болота
Замечательное фото.
Очень яркая картинка —
Распустилась здесь… (Кувшинка.)
3. Пробивается росток,
Удивительный цветок.
Из-под снега вырастает,
Солнце глянет — расцветает. (Подснежник.)
4. Длинный тонкий стебелек,
Сверху — алый огонек.
Не растенье, а маяк —
Это ярко-красный… (Мак.)
5. На кустах в саду растет,
Запах сладкий, словно мед.
Но нередко льются слезы
Тех, кто рвет их. Это… (Розы.)
Ответы фиксируются в определенном бланке, команда получает ключ-отгадку.
2.3. Станция “Повара-кудесники”
Представитель колледжа. Здравствуйте, ребята! Я предлагаю вам сыграть в “Свою игру”. Вы выбираете область и цену вопроса, даете ответ. Их должно быть 5.
Ответы фиксируются в определенном бланке.
Мастер-класс “Блинные фантазии на Масленицу”
Содержание: обучающимся необходимо правильно повторить приемы формовки домика из блинов.
После выполненного мастер-класса команда получает ключ-отгадку.
2.4. Станция “Пекарские чудеса”
Представитель колледжа. Ребята, рад приветствовать вас! Как вы догадались, здесь обучают вкусной, сытной и сладкой профессии. Поэтому вы попробуете сами создать красоту, а потом ее и продегустируете.
Профессиональные пробы “Сделай с кондитером, сделай, как кондитер, сделай лучше кондитера!”
Содержание: обучающимся необходимо правильно повторить приемы формовки фигурной булочки.
После выполненного мастер-класса задаются 5 вопросов по данной станции, на которые должна ответить команда.
Кроссворд:
1. Высокое цилиндрическое изделие, обычно пасхальное? (Кулич.)
2. Большое кондитерское изделие? (Торт.)
3. Засахаренная фруктовая долька? (Цукат.)
4. Полуфабрикат для хлебных и мучных кондитерских изделий? (Тесто.)
5. Торт императора? (“Наполеон”.)
Ответы фиксируются в определенном бланке, команда получает ключ-отгадку.
2.5. Станция “Хлеборобы-мастера”
Представитель колледжа. Добрый день, ребята! Вы попали на станцию “Хлеборобы-мастера”.
Хорошо быть трактористом,
На просторе разъезжать.
Едешь-едешь в поле чистом —
Полю края не видать.
Солнце радостно сияет,
Веет свежий ветерок.
Пыль взлетает золотая
От просёлочных дорог.
Я усидчив был в ученье,
Я работой дорожу —
Каждый день я с наслажденьем
Милый трактор завожу!
Мы и сеем, мы и пашем —
Нас за это уважай!
Что важнее в мире нашем,
Чем хороший урожай?!
Поражаю я на ниве
Всех умением своим.
Уважаем в коллективе
И друзьями я любим.
Хорошо быть трактористом,
На просторе разъезжать.
Едем-едем в поле чистом,
Полю края не видать.
Мастер-класс “Фигурное вождение трактора”
Содержание: учащийся колледжа показывают вождение, обучающиеся повторяют упражнение с инструктором.
После выполненного мастер-класса задаются 5 вопросов по данной станции.
Лото — выбрать название для навесного оборудования. Ответы фиксируются в определенном бланке, команда получает ключ-отгадку.
2.6. Станция “Повелители дорог”
Представитель колледжа. Добрый день, ребята! Вы попали на станцию “Повелители дорог”.
И вам предстоит сдать первый экзамен чтобы получить права, обучающиеся отвечают на вопросы по компьютерной программе ПДД.
Сдача экзамена фиксируются в определенном бланке, команда получает ключ-отгадку.
Мастер-класс “Параллельная парковка, бокс”
Содержание: учащийся колледжа показывают вождение, обучающиеся повторяют упражнение с инструктором.
2.7. Станция “ПрофиТорг”
Представитель колледжа. Ребята, на нашей станции мы познакомим вас с квалификацией “продавец”. Конечно же, любой продавец должен уметь хорошо считать. А теперь представьте, что в магазин пришел человек со старинным рецептом. Вам нужно ему помочь купить продукты в нужном количестве.
• Рецепт Пасхи царской. Порция: 3 фунта хорошего свежего творога, 1 чайная ложка соли, 1 фунт сливочного масла, 3 желтка, ½ золотника ванили, ½ бутыли густых сливок, 2 стакана сахара.
• 3 фунта хорошего свежего творога протереть сквозь решето, положить в него неполную чайную ложку соли, 1 фунт сливочного масла (его надо растопить и немного остудить) вылить в творог; 3 желтка растереть с сахаром и ванилью, и размешать с творогом.
• В этот творог положить 2 стакана сахара. Затем взбить ½ бутыли густых сливок как можно крепче и перемешать их с творогом.
• Все это смешать хорошенько и выложить в пасечницу под небольшой пресс.
Старинные меры веса: фунт (русский) — 400 г, золотник — 4,266 г, стакан — 200 г.
Старинные меры объема: бутыль — 0,6 л.
Обучающиеся делают перерасчет 5 продуктов для реализации, ответы фиксируются в определенном бланке и команда получает ключ-отгадку.
Профессиональные пробы “Путем отбития чека счастливым делаем человека!”
Содержание: обучающимся необходимо правильно повторить приемы формирования подарочного набора.
Команды и сопровождающие собираются в актовом зале, в котором по ключам-отгадкам расшифровывают слово своего цвета и демонстрируют бланки с ответами ведущему. Баллы начисляются за правильные ответы, за информационную составляющую бланков.
17, 18, 16, 22, 6, 19, 19, 10, 16, 15, 1, 13 — профессионал.
17 | 18 | 16 | 22 | 6 | 19 | 19 | 10 | 16 | 15 | 1 | 13 |
Ведущий 1. Мы снова встретились с вами. Все маршруты пройдены. А пока жюри ведет подсчет очков, хотим предоставить слово нашим учащимся, которые расскажут вам о специальностях колледжа.
(Выступление агитбригады колледжа.)
Жюри подсчитывает баллы и подводит итоги всех конкурсов.
По результату подсчета баллов объявляются победители и награждаются сертификатами и грамотами, все участники получают выпеченные булочные изделия.
Ведущий 2. Дорогие друзья, наше путешествие подошло к концу. Теперь вы все стали почетными жителями Мастерграда и нашими лучшими друзьями. Мы ждем вас в нашем колледже в качестве абитуриентов. Наша дружная семья с радостью вас примет. До новых встреч!
Автор сценария:
зам. директора по УВР
Каминская Н.Н.