Школа адыгрывае важную ролю ў прафарыентацыі вучняў. Але на прафесійны выбар таксама моцна ўплываюць імклівае развіццё навукі і тэхнікі, татальная інфарматызацыя грамадства. Таму сёння ўжо недастаткова дапамагчы падлеткам зразумець, якая прафесія ім найбольш блізкая. Неабходна фарміраваць у іх надпрафесійныя кампетэнцыі, якія забяспечаць канкурэнтаздольнасць і прафесійную мабільнасць у будучай сацыяльна-эканамічнай і тэхналагічнай рэальнасці. У практыку нашай школы ўкаранёны сучасны фармат прафарыентацыйных ... Падрабязней »
Перадавыя напрацоўкі акумулююцца ў БДПУ
Правесці канікулярны час з карысцю змаглі адзінаццацікласнікі многіх школ і гімназій краіны. Універсітэты праводзілі дні адкрытых дзвярэй. Тыдзень адкрытых дзвярэй у анлайнфармаце прайшоў і ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Дэканы факультэтаў і дырэктары інстытутаў, выкладчыкі і студэнты расказвалі пра асаблівасці паступлення і навучання, умовы засялення ў інтэрнаты, насычанае навуковае, культурнае і спартыўнае жыццё ўніверсітэта. Напрыклад, на прыродазнаўчым ... Падрабязней »
Нязменны адрас і курс
Вуліца Акадэмічная, 10. Гэта адрас альма-матар больш як дзесяці тысяч выпускнікоў біятэхналагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Ужо больш за 70 гадоў у гэтым старажытным будынку ў цэнтры горада рыхтуюць зоаінжынераў. Выпускнікі, гісторыя Першы выпуск вучоных-заатэхнікаў адбыўся ў 1955 годзе. Сярод выпускнікоў факультэта — Героі Сацыялістычнай Працы Уладзімір Баум і Аляксандр Жамойцін, міністры сельскай гаспадаркі краіны Фёдар Мірачыцкі і Іван ... Падрабязней »
Экасістэма інавацый
Набыць сучасную спецыяльнасць, прайсці грунтоўную практыку, паспяхова працаўладкавацца — мэта кожнага абітурыента, а для студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава толькі сціплая праграма-мінімум. Альма-матар заахвочвае першыя крокі моладзі ў навуку, дапамагае раскрыць таленты, праявіць лідарскія якасці, асвоіць навыкі інавацыйнага прадпрымальніцтва, ажыццявіць уласныя праекты. Аб прыярытэтах, якія абумоўліваюць развіццё ВДУ імя П.М.Машэрава, дасягненнях калектыву і цікавых пачынаннях — у гутарцы з рэктарам, доктарам эканамічных ... Падрабязней »
Студэнты-матыватары
Лепшыя матыватары для будучых абітурыентаў — студэнты-першакурснікі, якія паспелі акунуцца ў вірлівае студэнцкае жыццё і яшчэ не забылі свае бяссонныя ночы падрыхтоўкі да паступлення. Менавіта такіх маладых людзей запрасілі на анлайн-канферэнцыю з прыёмнай камісіяй БДПУ. Лізавета КАЛАЧЫК, студэнтка 1 курса факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ (спецыяльнасць “Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога”): — Я вучылася ў педагагічным класе сярэдняй школы ў Мачулішчах, таму ў ... Падрабязней »
Планета БДУ
У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся анлайн-фэст для школьнікаў “Мая дарога ў БДУ”. Адметнасцю сустрэчы стаў яе фармат: на пытанні падлеткаў адказвалі студэнты. Да інтэрактыўнага фэсту старшакласнікі падрыхтаваліся грунтоўна. Іх пытанні закраналі многія аспекты жыцця студэнта і абітурыента БДУ: ці будзе праводзіцца традыцыйны “Студэнт на тыдзень”? Якія праблемы могуць узнікнуць пры падачы дакументаў? Ці шмат бюджэтных месцаў? Што рабіць, калі страх ... Падрабязней »
Тры кіты прафесійнай падрыхтоўкі
Як падрыхтаваць канкурэнтаздольнага выпускніка? З чаго складаецца дзейсны вучэбны працэс? Чаму ўстановам адукацыі варта сябраваць з заказчыкамі кадраў? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказы на прэсканферэнцыі “Як падрыхтаваць запатрабаванага спецыяліста? Кадравая палітыка XXI стагоддзя”. Прамоўцы адзначылі, што працэс падрыхтоўкі кадраў — складаная тэхналогія. Па-першае, таму, што трэба разумець, для каго і па якіх напрамках рыхтаваць тых ці іншых спецыялістаў. ... Падрабязней »
Малады і амбіцыйны
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт даволі малады. Створаны 15 гадоў назад, ён карыстаецца стабільным попытам у абітурыентаў не толькі Брэстчыны, але і іншых рэгіёнаў нашай краіны. Што выгадна адрознівае ПалесДУ ад іншых устаноў вышэйшай адукацыі? На гэтае і іншыя пытанні адказвае рэктар універсітэта Валерый ДУНАЙ. — Па-першае, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прапануе найбольш запатрабаваныя сёння напрамкі навучання ў галіне эканомікі, інфармацыйных сістэм, біятэхналогій, ... Падрабязней »
Трэнд-хантар, тарседар ці фумелье?
Выбар прафесіі: выпадковасць ці заканамернасць? Вэбінар па такой тэме правяла Наталля БАРТУЛЁВА, магістр псіхалогіі, старшы выкладчык кафедры андрагогікі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя Максіма Танка. Педагог падзялілася з калегамі дзейснымі рэкамендацыямі, як дапамагчы абітурыентам з самавызначэннем. Скрыжаванні на шляху да прафесіі — Першы выбар прафесіі адбываецца ў падлеткава-юнацкім узросце. І хоць на працягу жыцця чалавек яшчэ неаднойчы сутыкнецца з ... Падрабязней »
На скрыжаванні навук
У 2022 годзе ў БДУ адкрываецца новая для нашай краіны спецыяльнасць “Біяінжынерыя і біяінфарматыка”. Абітурыентам прапануецца суперсучасная адукацыйная праграма на стыку вельмі запатрабаваных і перспектыўных навук. Новая спецыяльнасць мае два вялікія складнікі. І каб зразумець, чым будзе займацца “біяінжынер-біяінфарматык”, разгледзім кожны складнік паасобку. — Біяінжынерыя — гэта міждысцыплінарная галіна ведаў, якая прымяняе падыходы біялогіі і інжынерыі для фундаментальных і прыкладных ... Падрабязней »