Школьнікі прыходзяць сюды па суботах, студэнты — штодня. Студэнцкае канструктарскае бюро, створанае на фізіка-тэхнічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, аб’ядноўвае студэнтаў розных факультэтаў і школьнікаў горада. Таццяна Чарняк вучыцца ў 10 класе 31-й гродзенскай школы. Адзнака па фізіцы — “дзясятка”. Дзяўчына не проста добра вучыцца. Пад кіраўніцтвам настаўніцы фізікі сваёй школы Алы Таркоўскай яна займаецца даследчай работай. Ала ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Адукацыйныя магчымасці
Якасная адукацыя стане больш даступнай
У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі на базе Інстытута інфармацыйных тэхналогій адкрылася кафедра ЮНЕСКА “Прафесійная адукацыя ў галіне інфа-камунікацыйных тэхналогій людзей з асаблівымі патрабаваннямі”. Гэта першая падобная кафедра на постсавецкай прасторы, а магчыма, і ў свеце (з больш чым 700 кафедраў ЮНЕСКА). Яе мэтай з’яўляецца пашырэнне даступнасці адукацыі інвалідаў па слыху, іх прафесійная і сацыяльная рэабілітацыя, а таксама павышэнне ... Падрабязней »
Вышэйшая матэматыка для старшакласнікаў
Сёлета ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ўпершыню пачаў дзейнічаць семінар “Уводзіны ў сучасную матэматыку” для старшакласнікаў. Заняткі праводзяць выкладчыкі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, і іх тэматыка выходзіць далёка за межы школьнай праграмы. У семінары бяруць удзел вучні 10 і 11 класаў — алімпіяднікі, удзельнікі міжнародных турніраў, канферэнцый, якія з’яўляюцца патэнцыяльнымі абітурыентамі матэматычных факультэтаў. Аднак гэта не падрыхтоўка да ЦТ, бо ... Падрабязней »
Настаўнік — ключавая фігура ў грамадстве ведаў
Нядаўна ў БДПУ імя Максіма Танка адбыўся агульны сход прадстаўнікоў працоўнага калектыву, дзе абмяркоўвалася стратэгія развіцця ўніверсітэта. З асноўным дакладам на сходзе выступіў рэктар Аляксандр Іванавіч Жук, які расказаў пра сваё бачанне дзейнасці ўніверсітэта і адказаў на пытанні выкладчыкаў і студэнтаў. З гэтай размовы можна было зразумець, што ў кіраўніцтва БДПУ ёсць сур’ёзнае імкненне да пераўтварэнняў і ўжо вызначаны канкрэтныя ... Падрабязней »
Дыплом аб вышэйшай адукацыі — для выпускнікоў каледжаў
Многім выпускнікам каледжаў няма патрэбы вучыцца ва ўніверсітэце 4-5 гадоў, як гэта робяць студэнты, якія паступілі адразу пасля школы. Іх чакае скарочаная форма навучання. Праўда, толькі ў выпадку далейшай вучобы па блізкай спецыяльнасці. “Блізкасць” спецыяльнасцей Зараз скарочаная форма навучання пашыраецца, устанаўліваюцца кантакты з усё большай колькасцю каледжаў. Але так было не заўсёды. У пачатку 2000-х гг. гэтая форма была ва ... Падрабязней »
Спачатку — трэнажоры, а потым ужо — рэальныя пацыенты
Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пачынаючы з 2 курса праходзяць сімуляцыйнае навучанне на трэнажорах і манекенах. І няхай не палохае неспецыялістаў такая тэрміналогія. Наадварот. Так званае сімуляцыйнае навучанне арганізавана ў лабараторыі практычнай падрыхтоўкі, якая была адкрыта год назад і стала першым у краіне адукацыйным цэнтрам, дзе рэалізуюцца інавацыйныя формы падрыхтоўкі студэнтаў. “Сімуляцыйнае навучанне — адна з самых маладых галін у медыцыне, ... Падрабязней »
Прыцягненне нязведанага
Настаўнікі паставілі вам аптымістычны і перспектыўны дыягназ — схільнасць да навуковай дзейнасці? Тады пры выбары месца далейшай вучобы варта ўлічваць не толькі спецыяльнасць, але і патэнцыял установы вышэйшай адукацыі: матэрыяльна-тэхнічную базу і кваліфікаванасць прафесарска-выкладчыцкага складу, традыцыі і прымяненне інавацыйных методык у адукацыйным працэсе, перспектывы для тых, хто мае намер сур’ёзна займацца навуковымі даследаваннямі. Калі прасачыць лёсы вучоных, імёны якіх вядомы ... Падрабязней »