Архіў катэгорыі : Погляд

Геаграфія: важная, але… недаацэненая

Важную ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі адыгрывае не толькі гісторыя, але і геаграфія, якая таксама дапамагае самаідэнтыфікацыі народа. На жаль, айчынная геаграфічная адукацыя сутыкаецца з шэрагам праблем матывацыйнага, змястоўнага і метадычнага характару. У сучаснай школьнай праграме гэта, бадай, адзін з самых незапатрабаваных прадметаў. Як павысіць прэстыж недаацэненай вучэбнай дысцыпліны? Чаму сённяшнім спецыялістам не абысціся без ведання геаграфічных заканамернасцей? І пры ... Падрабязней »

Школа для юных філосафаў

На факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ пачала працаваць школа юнага філосафа “Пайдэя”. На заняткі запрашаюць навучэнцаў 9—11 класаў, якія цікавяцца гэтай сферай. Заняткі ў школе юнага філосафа дазволяць старшакласнікам паглыбіцца ў займальны свет старажытных ведаў і ўсеагульных ісцін. Навучэнцы змогуць пашырыць свой кругагляд, развіць навыкі крытычнага мыслення, навучыцца канструктыўна падыходзіць да вырашэння складаных праблемных сітуацый. Праграма школы юнага філосафа ... Падрабязней »

Крылатыя кватаранты БДУ

Напярэдадні стагоддзя БДУ студэнцкі гарадок пры падтрымцы грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запусціў акцыю, дзякуючы якой птушкі, вяртаючыся з цёплых краін, змогуць знайсці для сябе домік. Cтудэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта зрабілі і ўсталявалі ў Мінску больш як 100 шпакоўняў. У дворыку студэнцкага гарадка БДУ, нягледзячы на пахмурнае надвор’е, шмат светлых адценняў. На лавачках красуецца мноства драўляных домікаў для крылатых кватарантаў. ... Падрабязней »

Лавіце птушачку!

Рэспубліканскі фотаконкурс для школьнікаў упершыню пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, ліцэяў і гімназій. Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, мэта конкурсу — стварэнне ўмоў для самарэалізацыі школьнікаў у галіне дзіцячай журналістыкі і фарміраванне ў іх інфармацыйнай культуры. Арганізатарам творчага спаборніцтва выступіў факультэт журналістыкі БДУ пры ўдзеле міністэрстваў адукацыі і інфармацыі, Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі ... Падрабязней »

Першыя 100 гадоў пройдзены

Сёння, 10 снежня, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт адзначае 100-гадовы юбілей. Святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды доўжацца ўвесь тыдзень. Ужо ў панядзелак у галоўным корпусе БНТУ разгарнулася адразу 7 выстаў, якія расказваюць пра гісторыю і развіццё галоўнага тэхнічнага ўніверсітэта краіны. Напрыклад, на выставе “Савецкі інжынер — Весці БНТУ” можна паглядзець архіўныя выпускі мнагатыражкі Палітэха за апошнія 65 гадоў і параўнаць іх з ... Падрабязней »

Як спраектаваць шлях да прафесіі

Установы дадатковай адукацыі Гродзеншчыны актыўна займаюцца і прафарыентацыйнай работай з дзецьмі. Па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу праграм аб’яднанняў па інтарэсах сацыяльна-педагагічнага профілю 1-е месца занялі праграмы менавіта такіх прафарыентацыйных кірункаў: праграма аб’яднання па інтарэсах “Выхавальнік дашкольнай адукацыі — у свеце прафесій” Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і “Асновы выбару прафесіі” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дзятлава. Пра дзейнасць гэтых аб’яднанняў мы ... Падрабязней »

Чалавек, падобны да мяне

Часта чую меркаванне, што калі людзі падобныя знешне, то гэта пераносіцца і на іх інтарэсы. Яго дашчэнту разбіваюць блізняты, якія выбіраюць розныя прафесійныя напрамкі і развіваюцца ў несумежных спецыяльнасцях.  Ён той, пры кім цішыня знікае Гэтыя хлопцы дакладна ведаюц­ь, што скажуць і што спытаюць адзін у аднаго пры сустрэчы. А сустрэўшыся, здаецца, не змаўкаюць. Браты Елізаравы сёлета паступілі ў БНТУ. ... Падрабязней »

Першы блін… вопыт

У размовах пра змену спецыяльнасці большасць людзей дзеліцца на два лагеры. Адны лічаць падобныя спробы дзёрзкасцю ці жаданнем вызначыцца (“Марыць не шкодна!”), другія — несвядомасцю ці поўнай безадказнасцю (“Бач ты, як з раскошы шалеюць!”). Але ўсё гучней заяўляюць пра сябе тыя, хто аспрэчвае і першых, і апошніх: студэнты, якія самі змянілі месца навучання. Маладыя людзі амаль у адзін голас гавораць: ... Падрабязней »

(Не)абітурыенты

Як здзяйсняюцца мары Кожны настаўнік, развітваючыся з класам, надоўга затрымлівае вучняў у сваім сэрцы: захоўвае ўспаміны, сочыць за поспехамі, радуецца перамогам. Так і мы, журналісты, прапускаючы гісторыі нашых герояў праз сябе, яднаемся з імі, хвалюемся за іх будучыню і рады, калі атрымліваем добрыя весткі. Сёння ў нас своеасаблівы дзень сустрэчы з нашымі “выпускнікамі” — дзяўчатамі, якіх мы ведаем з абітурыенцкай ... Падрабязней »

17 “нікійскіх” кратоў

У Беларускім дзяржаўным універсітэце падвялі вынікі конкурсу “Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс — 2019”. У намінацыі “Лепшая студэнцкая газета” разам з гуру сярод маладзёжных выданняў “ЖурФАКТамі” факультэта журналістыкі на п’едэстале замацавалася газета “Ніка” гістарычнага факультэта. Выданне гістфака сабрала студэнтаў розных курсаў, а таксама магістрантаў — тых, хто актыўна цікавіцца жыццём факультэта на Чырвонаармейскай, 6. Калектыў “Нікі” зусім не малы — 17 чалавек. А кіруе ім трэцякурсніца Лізавета ... Падрабязней »