“Абітурыент-2018. Будзь з намі!” — пад такім дэвізам у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. На запрашэнне ўніверсітэта азнаёміцца з умовамі паступлення, спецыяльнасцямі, студэнцкім жыццём адгукнулася больш за тысячу навучэнцаў, іх бацькоў і настаўнікаў. Гасцей вітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. — Будучыня ўніверсітэта — за вамі. Мы рады сустракаць маладое, актыўнае, творчае пакаленне ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Выбар прафесіі
Творчая энергія тэхнічнага ўніверсітэта
Днямі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбыўся фінал штогадовага конкурсу “Лепшая вучэбная група БНТУ — 2018”. На галоўнай універсітэцкай сцэне сабраліся самыя дружныя, самыя крэатыўныя, самыя паспяховыя ў вучобе групы з 15 факультэтаў, каб паказаць свае артыстычныя таленты. Па выніках гэтага этапу конкурсу стала зразумела: БНТУ — не толькі тэхнічны, але і творчы ўніверсітэт. Да фінальнага выступлення на сцэне групы ... Падрабязней »
Радыёнастальгія, ці На тым баку смартфона
У Інстытуце інфармацыйных тэхналогій БДУІР працуе вельмі цікавы, унікальны ў сваім родзе музей “Радыёнастальгія”. Тут прадстаўлена побытавая апаратура розных часоў — радыёпрыёмнікі, прайгравальнікі, музычныя цэнтры, тэлевізары, хатняе кіно (тое, што было да відэамагнітафонаў) і многае іншае. Кожная з прадстаўленых прылад у свой час мела вялікую каштоўнасць — навуковую, бо стваралася на аснове найноўшых распрацовак, і матэрыяльную, бо была па кішэні ... Падрабязней »
Добрыя эканамісты патрэбны заўсёды
Тое, што сёння ў краіне лішак спецыялістаў з эканамічнай адукацыяй, не можа быць перашкодай для маладых людзей, якія бачаць сябе менавіта ў гэтай прафесіі і імкнуцца стаць прафесіяналамі. Выдатныя спецыялісты заўсёды запатрабаваны ў любой сферы дзейнасці. У Гомельскай вобласці вядучая роля пры падрыхтоўцы спецыялістаў эканамічнага профілю належыць эканамічнаму факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Сёння на факультэце налічваецца больш ... Падрабязней »
Выбіраем прафесію — выбіраем будучыню
Сучасная дзяржаўная палітыка накіравана на пашырэнне сістэмы падрыхтоўкі рабочых і спецыялістаў сярэдняга звяна, запатрабаваных на рынку працы. Таму адзін з асноўных напрамкаў прафарыентацыйнай работы ў школах — арыентацыя вучняў на паступленне ў ПТНУ і ССНУ. На Брэстчыне праводзіцца вялікая прафарыентацыйная работа сярод школьнікаў і бацькоў, накіраваная на пашырэнне іх інфармаванасці наконт спецыяльнасцей і прафесій устаноў прафесійнай адукацыі, фарміраванне пазітыўнага іміджу ... Падрабязней »
Мы прапануем вам шлях
Летась Лідскі дзяржаўны прафесійны ліцэй меліярацыйнага будаўніцтва адзначыў 40-годдзе. Установа пачала работу 1 верасня 1977 года і называлася тады Лідскае сярэдняе сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 55 механізацыі меліярацыйных работ. За 40 гадоў назва мянялася неаднаразова. У верасні 2008 года ўстанова атрымала статус ліцэя. Але нязменнай застаецца высокая якасць падрыхтоўкі спецыялістаў, і сярод апошніх пацвярджэнняў гэтага — 1-е месца ў абласным ... Падрабязней »
Школа юных — крок да мары
Для таго каб вызначыцца з будучай прафесіяй, маладым людзям нярэдка патрэбна падказка спецыялістаў пэўнай сферы ці наведванне падрыхтоўчых курсаў. Тут на дапамогу могуць прыйсці школы юных, якія ўключаюць у сябе і тое, і другое. Адна з такіх школ працуе на базе Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Школа маладога журналіста — гэта прафарыентацыйны праект для школьнікаў, які стартаваў у 2014 годзе. ... Падрабязней »
Магія тэхнічнай творчасці
Філіял БНТУ “Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж” — навучальная ўстанова з багатай гісторыяй і традыцыямі, з прызнаным аўтарытэтам. Сярод выпускнікоў каледжа — заслужаныя архітэктары, вядомыя дызайнеры, паспяховыя кіраўнікі. Сённяшнія навучэнцы таксама амбіцыйныя асобы, для якіх архітэктурна-будаўнічая сфера — магія тэхнічнай творчасці. У каледж паступаюць матываваныя маладыя людзі, бо навучанне тут мае свае асаблівасці. Будучыя архітэктары і дызайнеры ўжо на ўваходзе ў ... Падрабязней »
Дадатковая магчымасць
РІКВ запусціў дыстанцыйнае тэсціраванне для абітурыентаў З 1 лютага абітурыенты могуць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне ў дыстанцыйнай форме. На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў змешчаны тэсты па 15 вучэбных прадметах, доступ да якіх неабмежаваны. Цяпер праверыць свае веды можна праз інтэрнэт у любы час з любога месца. Выпрабаванне ў дыстанцыйнай форме бясплатнае. Такім чынам, да трох этапаў традыцыйнага ўжо (бланачнага) рэпетыцыйнага ... Падрабязней »
Дарога ў жыццё і прафесію
З узвышша, на якім пабудаваны аграрна-тэхнічны каледж, адкрываюцца цудоўныя краявіды — на Жыровіцкі манастыр, на палеткі і сасновыя бары. Для шматлікіх выпускнікоў адсюль пачалася дарога ў жыццё, у прафесію, якую яны звязалі з сельскай гаспадаркай краіны. Сёння ў Жыровіцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы на дзвюх спецыяльнасцях вучацца амаль 700 чалавек. А ўсяго за гады работы тут падрыхтавана каля 24 тысяч спецыялістаў. ... Падрабязней »