Зусім нядаўна абітурыентаў — прыхільнікаў прыродазнаўчых навук спасцігла навіна: геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта перайменаваны ў факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі. — Геаграфічны факультэт — адно з найстарэйшых падраздзяленняў БДУ (сёлета нам спаўняецца 85 гадоў), і геаграфія як галіна ведаў — адна з самых старажытных у свеце. Многія думаюць, што геаграфія — кансерватыўная, нерухомая навука, але гэта зусім не так. У ... Падрабязней »
Першыя на першым
Перад залай — незлічоная колькасць людзей, пануе смех, гоман і ажыўленая мітусня. Унутры залы — людзі ў чорным, героі “зорных войн”: многія любімыя кінаперсанажы сабраліся ў адным месцы. Думаеце, трапілі ў Галівуд? Ды не. Гэта першакурснікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка вітаюць конкурс “Першыя на першым”. Падрыхтоўка да мерапрыемства адбывалася на працягу навучальнага года: ва ўсіх падраздзяленнях БДПУ ... Падрабязней »
Дзень адкрыццяў у БНТУ
Найлепшы спосаб вызначыцца з будучым паступленнем — наведаць універсітэт у дзень адкрытых дзвярэй. Гэта выдатны час, каб сустрэцца з выкладчыкамі, студэнтамі і нават кіраўніцтвам установы, задаць ім пытанні і атрымаць такія важныя на гэтым этапе адказы. Нездарма ў апошнюю суботу сакавіка — вельмі сонечную і цёплую — у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце сабралася так шмат народу. Мерапрыемствы ва ўніверсітэцкім гарадку ... Падрабязней »
Дзяніс КАПСКІ: “Прыкладная навука — гэта брэнд БНТУ”
БНТУ — асаблівы ўніверсітэт. Грунтуючыся на векавых традыцыях інжынернай адукацыі і навукі, сёння ён рухаецца ў бок камерцыялізацыі і ўсё большай практычнай рэалізацыі навуковых распрацовак. Вельмі важна, што разам з выкладчыкамі і навуковымі супрацоўнікамі ўніверсітэта ў гэтай дзейнасці заняты і студэнты. І новая моладзь, якая толькі збіраецца паступаць у БНТУ, мае магчымасць уключыцца ў гэтую інавацыйную творчасць, стаць суаўтарам цікавых ... Падрабязней »
Экскурсіі па ўніверсітэце і абед з дэканам
Абед з дэканам факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выпаў старшакласніку сярэдняй школы № 1 Шчучына Даніілу Орпіку. Менавіта такім быў выйгрыш школьніка ў латарэі “Поспех з ГрДУ”, якая ў рамках Дня ўніверсітэта ладзілася ў Шчучыне. Поспех чакаў і іншых удзельнікаў латарэі: акрамя сувеніраў, яны атрымалі магчымасць персанальнай экскурсіі па ўніверсітэце, індывідуальнай кансультацыі выкладчыкаў. Сёлетні Дзень універсітэта невыпадкова выклікаў ... Падрабязней »
Медыцына — ва ўмелых руках
Без пяці хвілін спецыялісты ў галіне медыцыны — навучэнцы апошніх курсаў медыцынскіх каледжаў Гродзеншчыны прадэманстравалі выдатныя навыкі ў конкурсе прафесійнага майстэрства. У рэгіёне працуюць дзве дзяржаўныя сярэднія спецыяльныя медыцынскія ўстановы — у Гродне і Слоніме. Іх навучэнцы прымаюць удзел у рэспубліканскіх конкурсах, а вось абласны конкурс прайшоў упершыню за многія гады. Яго мэты — палепшыць якасць адукацыйнага працэсу, стымуляваць педагогаў ... Падрабязней »
Выбар прафесіі — справа сур’ёзная
Але пачуццё гумару ў такой важнай справе таксама не лішняе, а нагода крытычна ацаніць свае магчымасці і здольнасці. Гульня “Я выбіраю…” прадэманстравала, што сённяшнія адзінаццацікласнікі ставяцца да выбару свайго прафесійнага шляху адказна і крэатыўна. — У Ленінскім раёне Гродна з навучэнцамі ў адпаведнасці з іх узростам актыўна вядзецца прафарыентацыйная работа па розных кірунках. Арганізоўваюцца гульні, квесты, праводзяцца вытворчыя экскурсіі на ... Падрабязней »
Вясна. Інтэлект. Прыгажосць
У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адбыўся конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства “Міс БДПУ — 2019”. У фінале ўзялі ўдзел 12 прадстаўніц розных падраздзяленняў установы. А пераможцай стала першакурсніца Інстытута інклюзіўнай адукацыі Кацярына Ціхан. Выпускніца Слонімскага раённага ліцэя Кацярына Ціхан вывучае ва ўніверсітэце сурдапедагогіку. Гаворыць, што заўсёды марыла працаваць з дзецьмі. — Я ні разу не пашкадавала, што ... Падрабязней »
“О, нішто сабе я магу! Матуля можа мной ганарыцца”
Такія словы нярэдка можна пачуць на занятках студэнтаў старшых курсаў кафедры ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцтва лесагаспадарчага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Але за імі хаваецца доўгі шлях авалодвання прафесіяй, удасканальвання навыкаў і ўмення слухаць парады старэйшых. Гісторыя станаўлення i развіцця cпецыяльнасці “Садова-паркавае будаўніцтва”, кафедры ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцтва звязана з лесагаспадарчым факультэтам БДТУ з 1968 года. “Раней мы ... Падрабязней »
Філіял Грэцыі ў БДУ
Днямі на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачаў дзейнічаць унікальны для Беларусі кабінет грэчаскай філалогіі. Мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня Незалежнасці Грэцыі і святкавання 80-годдзя факультэта. Аўдыторыя створана пры падтрымцы Ганаровага консульства Грэцыі ў Мінску. Па словах загадчыцы кафедры класічнай філалогіі Вольгі Пракапчук, кабінет стане добрай базай для падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці “Класічная філалогія”. Тут хлопцы і дзяўчаты змогуць працаваць па розных ... Падрабязней »