Куды пайсці вучыцца?

Сучасныя тэндэнцыі такія, што абітурыенты ў большасці скіраваны на вышэйшую школу. Але менавіта ўстановы прафесійнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі могуць гарантаваць вельмі запатрабаваныя ў грамадстве прафесіі. Даволі шырокі пералік спецыяльнасцей прапануюць установы ССА і ПТА Магілёўскай вобласці. Галоўныя арыенціры ў іх дзейнасці — аналіз і прагноз структуры занятасці. Сярод ключавых задач — фарміраванне аптымальнага балансу патокаў абітурыентаў па ўзроўнях адукацыі ў адпаведнасці з перспектывамі развіцця рынку працы, найбольш поўнае забеспячэнне патрэбы эканомікі ў кваліфікаваных кадрах. — Сёлета дзверы для абітурыентаў расчыняць 26 устаноў прафесійна-тэхнічнай і ... Падрабязней »

Пачаўся трэці этап РТ. Не прапусціце!

Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазваляе абітурыентам азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, праверыць узровень уласных ведаў, набыць навыкі запаўнення бланкаў і псіхалагічна падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў. Асабліва важна прыняць удзел у трэцім этапе РТ. Як паказвае вопыт, прадстаўленыя на ім тэсты найбольш набліжаны да тых, што прапаноўваюцца абітурыентам на цэнтралізаваным тэсціраванні. Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Апра­цоўка ... Падрабязней »

Шанс далучыцца да вялікай навукі

Механіка-матэматычны факультэт БДУ не проста чакае, а вядзе пошук лепшых абітурыентаў. Не толькі ўладальнікаў высокіх балаў, а менавіта “сваіх” людзей — захопленых, мэтанакіраваных, матываваных на атрыманне канкрэтных спецыяльнасцей. Дзеля гэтага на факультэце арганізоўваюцца школы юных, праводзяцца канферэнцыі і алімпіяды для школьнікаў. Нядаўна на сайце мехмата з’явіліся ўмовы ўдзелу ажно ў трох інтэлектуальных спаборніцтвах. Такім чынам, вясна для юных аматараў матэматыкі, механікі ... Падрабязней »

Выбірай, каб працаваць з усмешкай

“Згараючы сам, свяці заўсёды іншым”, — сказаў задоўга да нашай эры бацька медыцыны Гіпакрат. З таго часу сплыло нямала вады, урачэбная справа значна прасунулася наперад, але погляды на асобасныя якасці дастойнага спецыяліста не змяніліся. Старшакурснікі-медыкі паспяхова спраўляюцца з другой часткай запавета славутага папярэдніка, але ведаюць, што згараць на працы трэба не ў прамым сэнсе: варта адчуваць прафесію з самага пачатку. ... Падрабязней »

Ад лічбавай эканомікі да міжнароднага турызму

На календары вясна, а ў думках будучых абітурыентаў — мары пра студэнцкае жыццё. Якую выбраць прафесію, каб знайсці сваё прызначэнне? У якой галіне будаваць кар’еру? На шчасце, выбар ёсць не толькі ў сталічных выпускнікоў, але і ў моладзі з рэгіёнаў. Сёлета Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны будзе ажыццяўляць набор на тры новыя спецыяльнасці дзённай формы навучання. Падрабязнасці чытайце далей. ... Падрабязней »

Дзіўны свет навукі

Дэманстрацыі фізічных доследаў, майстар-класы, экскурсіі — цікавую і пазнавальную праграму прапанавалі арганізатары фестывалю навукі і лічбавых тэхналогій  DigiPhys 3.0, які прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Папярэднія фестывалі паказалі вялікую зацікаўленасць навучэнцаў школ, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў, бацькоў дзяцей і настаўнікаў да гэтых мерапрыемстваў. — Сёлета мы правялі фестываль у абноўленым фармаце з улікам вопыту правядзення іх у ... Падрабязней »

Назаўсёды любімы філалагічны

Рыхтуючыся пісаць матэрыял пра філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, доўга разважала, з чаго пачаць. Пакуль не зразумела, што трэба казаць ад першай асобы, бо я сама выпускніца філфака ГДУ, а зараз яшчэ і рэдактар універсітэцкай газеты. Па службовай неабходнасці часта бываю на родным факультэце, сустракаюся з выкладчыкамі, якія за 14 гадоў амаль не змяніліся — засталіся такімі ж ... Падрабязней »

Асцярожна: ЦТ, паступленне і трывожнасць

Для старшакласнікаў пара перад паступленнем і здачай цэнтралізаванага тэсціравання — час найбольшай трывожнасці і няўстойлівасці перад стрэсам. На эмацыянальны стан падлеткаў у гэты перыяд уплывае многае: сям’я, сябры, уласныя перажыванні, паспяховасць у вучобе і інш. Пра тое, як камунікаваць з падлеткамі ў няпросты для іх час, расказвае педагог-псіхолаг Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Юлія ЯЦКЕВІЧ.  Ты займаешся 8 гадзін, а можна 10 ЦТ ... Падрабязней »

Цуды? Не, фізіка…

Цікава і з карысцю праводзілі зімовыя канікулы навучэнцы Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства. Яркай падзеяй для іх стаў візіт на фізічны факультэт БДУ і сустрэча з навукоўцамі. “Напярэдадні мы атрымалі пісьмо з Ганцавіч, дзе нас прасілі арганізаваць візіт для 29 школьнікаў, якія цікавяцца навукай, — гаворыць намеснік дэкана фізічнага факультэта БДУ Мікалай Гарбачук. — Мы ніколі не адмаўляем ... Падрабязней »

17 “нікійскіх” кратоў

У Беларускім дзяржаўным універсітэце падвялі вынікі конкурсу “Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс — 2019”. У намінацыі “Лепшая студэнцкая газета” разам з гуру сярод маладзёжных выданняў “ЖурФАКТамі” факультэта журналістыкі на п’едэстале замацавалася газета “Ніка” гістарычнага факультэта. Выданне гістфака сабрала студэнтаў розных курсаў, а таксама магістрантаў — тых, хто актыўна цікавіцца жыццём факультэта на Чырвонаармейскай, 6. Калектыў “Нікі” зусім не малы — 17 чалавек. А кіруе ім трэцякурсніца Лізавета ... Падрабязней »