Сучасныя тэндэнцыі такія, што абітурыенты ў большасці скіраваны на вышэйшую школу. Але менавіта ўстановы прафесійнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі могуць гарантаваць вельмі запатрабаваныя ў грамадстве прафесіі. Даволі шырокі пералік спецыяльнасцей прапануюць установы ССА і ПТА Магілёўскай вобласці. Галоўныя арыенціры ў іх дзейнасці — аналіз і прагноз структуры занятасці. Сярод ключавых задач — фарміраванне аптымальнага балансу патокаў абітурыентаў па ўзроўнях адукацыі ў адпаведнасці з перспектывамі развіцця рынку працы, найбольш поўнае забеспячэнне патрэбы эканомікі ў кваліфікаваных кадрах. — Сёлета дзверы для абітурыентаў расчыняць 26 устаноў прафесійна-тэхнічнай і ... Падрабязней »
Пачаўся трэці этап РТ. Не прапусціце!
Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазваляе абітурыентам азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, праверыць узровень уласных ведаў, набыць навыкі запаўнення бланкаў і псіхалагічна падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў. Асабліва важна прыняць удзел у трэцім этапе РТ. Як паказвае вопыт, прадстаўленыя на ім тэсты найбольш набліжаны да тых, што прапаноўваюцца абітурыентам на цэнтралізаваным тэсціраванні. Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Апрацоўка ... Падрабязней »
Шанс далучыцца да вялікай навукі
Механіка-матэматычны факультэт БДУ не проста чакае, а вядзе пошук лепшых абітурыентаў. Не толькі ўладальнікаў высокіх балаў, а менавіта “сваіх” людзей — захопленых, мэтанакіраваных, матываваных на атрыманне канкрэтных спецыяльнасцей. Дзеля гэтага на факультэце арганізоўваюцца школы юных, праводзяцца канферэнцыі і алімпіяды для школьнікаў. Нядаўна на сайце мехмата з’явіліся ўмовы ўдзелу ажно ў трох інтэлектуальных спаборніцтвах. Такім чынам, вясна для юных аматараў матэматыкі, механікі ... Падрабязней »
Выбірай, каб працаваць з усмешкай
“Згараючы сам, свяці заўсёды іншым”, — сказаў задоўга да нашай эры бацька медыцыны Гіпакрат. З таго часу сплыло нямала вады, урачэбная справа значна прасунулася наперад, але погляды на асобасныя якасці дастойнага спецыяліста не змяніліся. Старшакурснікі-медыкі паспяхова спраўляюцца з другой часткай запавета славутага папярэдніка, але ведаюць, што згараць на працы трэба не ў прамым сэнсе: варта адчуваць прафесію з самага пачатку. ... Падрабязней »
Ад лічбавай эканомікі да міжнароднага турызму
На календары вясна, а ў думках будучых абітурыентаў — мары пра студэнцкае жыццё. Якую выбраць прафесію, каб знайсці сваё прызначэнне? У якой галіне будаваць кар’еру? На шчасце, выбар ёсць не толькі ў сталічных выпускнікоў, але і ў моладзі з рэгіёнаў. Сёлета Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны будзе ажыццяўляць набор на тры новыя спецыяльнасці дзённай формы навучання. Падрабязнасці чытайце далей. ... Падрабязней »
Дзіўны свет навукі
Дэманстрацыі фізічных доследаў, майстар-класы, экскурсіі — цікавую і пазнавальную праграму прапанавалі арганізатары фестывалю навукі і лічбавых тэхналогій DigiPhys 3.0, які прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Папярэднія фестывалі паказалі вялікую зацікаўленасць навучэнцаў школ, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў, бацькоў дзяцей і настаўнікаў да гэтых мерапрыемстваў. — Сёлета мы правялі фестываль у абноўленым фармаце з улікам вопыту правядзення іх у ... Падрабязней »
Назаўсёды любімы філалагічны
Рыхтуючыся пісаць матэрыял пра філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, доўга разважала, з чаго пачаць. Пакуль не зразумела, што трэба казаць ад першай асобы, бо я сама выпускніца філфака ГДУ, а зараз яшчэ і рэдактар універсітэцкай газеты. Па службовай неабходнасці часта бываю на родным факультэце, сустракаюся з выкладчыкамі, якія за 14 гадоў амаль не змяніліся — засталіся такімі ж ... Падрабязней »
Асцярожна: ЦТ, паступленне і трывожнасць
Для старшакласнікаў пара перад паступленнем і здачай цэнтралізаванага тэсціравання — час найбольшай трывожнасці і няўстойлівасці перад стрэсам. На эмацыянальны стан падлеткаў у гэты перыяд уплывае многае: сям’я, сябры, уласныя перажыванні, паспяховасць у вучобе і інш. Пра тое, як камунікаваць з падлеткамі ў няпросты для іх час, расказвае педагог-псіхолаг Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Юлія ЯЦКЕВІЧ. Ты займаешся 8 гадзін, а можна 10 ЦТ ... Падрабязней »
Цуды? Не, фізіка…
Цікава і з карысцю праводзілі зімовыя канікулы навучэнцы Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства. Яркай падзеяй для іх стаў візіт на фізічны факультэт БДУ і сустрэча з навукоўцамі. “Напярэдадні мы атрымалі пісьмо з Ганцавіч, дзе нас прасілі арганізаваць візіт для 29 школьнікаў, якія цікавяцца навукай, — гаворыць намеснік дэкана фізічнага факультэта БДУ Мікалай Гарбачук. — Мы ніколі не адмаўляем ... Падрабязней »
17 “нікійскіх” кратоў
У Беларускім дзяржаўным універсітэце падвялі вынікі конкурсу “Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс — 2019”. У намінацыі “Лепшая студэнцкая газета” разам з гуру сярод маладзёжных выданняў “ЖурФАКТамі” факультэта журналістыкі на п’едэстале замацавалася газета “Ніка” гістарычнага факультэта. Выданне гістфака сабрала студэнтаў розных курсаў, а таксама магістрантаў — тых, хто актыўна цікавіцца жыццём факультэта на Чырвонаармейскай, 6. Калектыў “Нікі” зусім не малы — 17 чалавек. А кіруе ім трэцякурсніца Лізавета ... Падрабязней »