У БДУ павялічылася колькасць замежных грамадзян, залічаных на падрыхтоўчае аддзяленне, першую ступень вышэйшай адукацыі, у магістратуру і аспірантуру. Як паведаміў дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў, у гэтым навучальным годзе на першую ступень вышэйшай адукацыі прыняты 460 замежных грамадзян (у мінулым годзе — 322), у магістратуру — 190, у аспірантуру — 38, на падрыхтоўчае аддзяленне ... Падрабязней »
Юлія Малаткова: “Кітайская мова — справа на ўсё жыццё. З ёй не засумуеш”
Нядаўна ў БДУ ўбачыў свет вучэбна-метадычны дапаможнік “Навучанне кітайскаму іерагліфічнаму пісьму”. Яго аўтарам выступіла дацэнт Рэспубліканскага інстытута мовазнаўства імя Канфуцыя БДУ Юлія Малаткова. Пры падрыхтоўцы кнігі аўтар абапіралася на ўласны вопыт выкладання курса “Асновы іерогліфікі” на філалагічным факультэце ўніверсітэта. Юлія Віктараўна распрацавала эфектыўную методыку навучання, якая грунтуецца на агульных падобных прыметах іерогліфаў, што могуць супадаць па напісанні, гука-літарным стандарце і значэнні. ... Падрабязней »
За моўнай кампетэнтнасцю і жыццёвай самастойнасцю
Маё знаёмства з лінгвагуманітарным каледжам пачалося з кароткай тэлефоннай гаворкі з дырэктарам навучальнай установы Надзеяй Меньшчыкавай, якая адразу паставіла перад фактам: “На сёння наш каледж — шматструктурная, мабільная, сучасная ўстанова адукацыі, якая дае добры старт для далейшага прафесійнага росту кожнаму навучэнцу”. А затым працягнула: “Не верыце? Прыязджайце — і вы пераканаецеся ў гэтым на ўласныя вочы!” Паехала і пераканалася. З ... Падрабязней »
Усебаковая адукацыя і мужчынскае выхаванне
У практыцы работы сярэдняй школы № 9 Слоніма ранняя прафарыентацыя, падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага выбару прафесіі, служэння Айчыне эфектыўна забяспечваюцца ва ўмовах навучання ў кадэцкіх класах. Ад класа да корпуса Першы ваенна-патрыятычны клас быў адкрыты ў 1997 годзе. Адной з задач, якую прыйшлося вырашаць пры арганізацыі яго работы, стала фарміраванне выхаваўчай сістэмы, здольнай эфектыўна ўплываць на выхаванне маральных якасцей асобы. ... Падрабязней »
БДУ чакае гасцей
У Беларускім дзяржаўным універсітэце стартавалі ўжо традыцыйныя зімовыя дні адкрытых дзвярэй. Усе вучэбныя інстытуты і факультэты, а таксама Юрыдычны каледж і Ліцэй БДУ чакаюць у госці абітурыентаў 2018 года. Ужо ў суботу, 23 снежня, дзверы перад абітурыентамі расчыніць хімічны факультэт. Госці змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю аб правілах і парадку паступлення, задаць пытанні кіраўніцтву, выкладчыкам і студэнтам, азнаёміцца з умовамі навучання. ... Падрабязней »
Сяргей ВАСІЛЕЦ: “У нас моцныя канкурэнты, але мы спраўляемся”
У фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка шмат сур’ёзных канкурэнтаў. Абітурыенты з аналагічным наборам сертыфікатаў ЦТ маюць вельмі вялікі выбар спецыяльнасцей — ад класічных інжынерных да модных ІТ. Таму фізіка-матэматычнаму факультэту даводзіцца прыкладаць дадатковыя намаганні, каб прыняць добра падрыхтаваных абітурыентаў і да таго ж матываваных на педагагічную прафесію. Як вырашаецца гэтая задача, нам расказаў дэкан фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ Сяргей Іванавіч ... Падрабязней »
Прафесія дбайная, творчая, вечная
Колькі б ні мінула часу, як бы ні мяняўся свет, пакуль будуць існаваць эканамічныя адносіны, будзе запатрабавана прафесія бухгалтара. Менавіта бухгалтар вызначае фінансавую стратэгію развіцця бізнесу і трымае ўсе даходы і расходы прадпрыемства пад кантролем. Яму даводзіцца пастаянна прымаць важныя рашэнні і несці за іх адказнасць. Зразумела, для эфектыўнай работы ад бухгалтара патрабуецца актыўны творчы падыход, кампетэнтнае меркаванне, арганізатарская ініцыятыва. ... Падрабязней »
Сустрэча ў новым фармаце
Сёлета дзень адкрытых дзвярэй у Міжнародным універсітэце “МІТСО” прайшоў у новым фармаце. Старшакласнікі прынялі ўдзел у сапраўднай прэс-канферэнцыі. Іх чакала інфармагенцтва са сваімі карэспандэнтамі, фатографамі, а таксама надрукаванымі газетамі. — Мы зыходзім з таго, што, калі чалавек прыходзіць ва ўніверсітэт, ён павінен ведаць, да чаго імкнецца, — звярнула ўвагу прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародных сувязях, доктар юрыдычных навук, дацэнт ... Падрабязней »
Убачыць, дакрануцца, адчуць
У БНТУ стартаваў другі сезон праекта “Прафарыентацыйныя суботы”. 28 кастрычніка тут прайшоў дзень адкрытых дзвярэй, дзе абітурыентам быў прадстаўлены ўвесь калейдаскоп універсітэцкіх магчымасцей. А з пачатку лістапада кожную суботу выпускаючыя кафедры будуць прэзентаваць асобныя спецыяльнасці. Першай 4 лістапада пачала кафедра прамысловага дызайну і ўпакоўкі, якая прадставіла спецыяльнасці “Упаковачная вытворчасць” і “Дызайн вытворчага абсталявання”. — Дзень адкрытых дзвярэй — гэта перш ... Падрабязней »
Першыя спробы
Працягваецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Для абітурыентаў, якія маюць намер паступаць ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, гэта выдатны шанс праверыць свае веды. Напрыканцы этапу ў іх будзе магчымасць азнаёміцца з рашэннем тэставых заданняў, выканаць работу над памылкамі і акрэсліць шляхі найбольш эфектыўнай падрыхтоўкі да ЦТ. Вельмі важна, што ў ходзе рэпетыцыйнага тэсціравання можна набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка ... Падрабязней »