У сярэдняй школе № 3 Зэльвы з 2012 года рэалізоўваўся інавацыйны праект, звязаны з ацэнкай узроўню гатоўнасці старшакласнікаў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння. На працягу двух гадоў было сабрана шмат тэматычнага матэрыялу, якім калектыў дзяліўся з калегамі раёна. А ў 2016 годзе ў школе быў адкрыты абласны рэсурсны цэнтр. Нядаўна на яго базе прайшоў абласны семінар па прафарыентацыі, у якім узялі ... Падрабязней »
Годны адказ на Хэлоўін
У пахмурныя восеньскія дні хочацца насычанага, яркага, напоўненага радасцю і добрымі эмоцыямі свята. Якраз такія эмоцыі выклікаў у наведвальнікаў “Гарбузовы фэст”, арганізаваны студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі БДПУ імя Максіма Танка на базе аграбіястанцыі “Зялёнае”. Па словах арганізатараў, “Гарбузовы фэст” стаў своеасаблівым адказам на амерыканскі Хэлоўін і быў прымеркаваны да збору ўраджаю. Нягледзячы на тое, што свята праводзілася ўпершыню, яно адразу ... Падрабязней »
Не проста выстава, не толькі продаж
Хто хаця б аднойчы не пабываў на абласной выставе-продажы прадукцыі, вырабленай ва ўстановах адукацыі, той не ведае сучаснай Віцебшчыны. А каму пашчасціла пабыць — імкнуцца сюды зноў і зноў. Два дзесяцігоддзі назад у народзе выставу празвалі школьным кірмашом. І гэта замацавалася. Зараз, пачуўшы пра школьны кірмаш, жыхары Віцебска і ваколіц згадваюць у першую чаргу менавіта абласную выставу, а не выязны ... Падрабязней »
Аляксандр ЖУК: “Школы вельмі адказна падышлі да выдачы рэкамендацый выпускнікам педкласаў”
Сёлета ў краіне адбыўся першы выпуск педагагічных класаў, выпускнікі якіх атрымалі права паступаць на педспецыяльнасці без уступных экзаменаў. Па сутнасці, рэалізавана ідэя ранняй прафілізацыі і адбору для паступлення ў педагагічныя ўніверсітэты найбольш матываваных і здольных да педагагічнай прафесіі дзяцей. Пра вынікі першага набору нам расказаў рэктар БДПУ імя Максіма Танка Аляксандр ЖУК. — Аляксандр Іванавіч, некалькі гадоў назад вы задумалі ... Падрабязней »
Галоўная мэта — сяброўства
“Першакурснік FESTival” хоць і маладое свята, але паспела стаць любімым сярод студэнтаў 1 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. І нездарма, бо яно ствараецца з імі і для іх. Сёлета фэст сабраў гасцей другі раз. Ідэя яго правядзення ўзнікла ў 2016 годзе, і мінулагодняе лета актывістаў БРСМ БДУ было накіравана на распрацоўку канцэпцыі мерапрыемства. “Мы ўбачылі, што ёсць патрэба ў азнаямленні першакурснікаў ... Падрабязней »
Юрфак хлебасольны
Яны правучыліся разам толькі два тыдні, але студэнтаў-першакурснікаў ужо аб’яднала агульная справа. Прычым дабрачынная. Пяты раз на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла выстава-кірмаш “Беларусь хлебасольная”. — Калі першы раз ладзілі гэтае мерапрыемства, то хацелі, каб студэнты 1 курса лепш пазнаёміліся і аб’ядналіся агульнай справай, а яшчэ ставілі мэту паказаць традыцыю факультэта — работу валанцёрскіх атрадаў і ... Падрабязней »
Класічная адукацыя для сучаснага жыцця
Новай хваляй першакурснікаў папоўнілася самая вялікая ўстанова адукацыі Беларускага Палесся — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. За права вучыцца тут змагаліся звыш 2,6 тысячы абітурыентаў, аднак толькі 1608 з іх сталі студэнтамі. На першы курс дзённага аддзялення залічана больш за тысячу юнакоў і дзяўчат, завочнага — каля шасцісот. Адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў атрымаюць 780 першакурснікаў, на ўмовах аплаты ... Падрабязней »
Калі выпускнікі зайздросцяць першакурснікам
Цікавыя і запатрабаваныя спецыяльнасці, конкурс пры паступленні — да 2 чалавек на месца, прахадны бал — да 9,7… Такімі паказчыкамі мог бы ганарыцца любы ўніверсітэт, але гаворка пойдзе пра ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Як удаецца Віцебскаму дзяржаўнаму політэхнічнаму каледжу Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта трымаць высокую планку? — Звышсакрэтнага алгарытму поспеху няма, — запэўнівае дырэктар каледжа Уладзімір Шлома. — Час патрабуе ... Падрабязней »
Першы рэгіянальны інстытут Канфуцыя
Хутка ў Беларусі з’явіцца яшчэ адзін інстытут Канфуцыя. Ён будзе працаваць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны і стане першым рэгіянальным інстытутам па вывучэнні кітайскай мовы і культуры. Адкрыццё запланавана на канец восені. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута падчас візіту ў Гомельскі ўніверсітэт афіцыйнай дэлегацыі Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі. Новы крок у вывучэнні кітайскай мовы Кітайскія госці сустрэліся ... Падрабязней »
Вялікае падарожжа пачынаецца з першага кроку
Для мяне знаёмства з Кітаем пачалося пасля камандзіроўкі туды майго бацькі. Менавіта тады я вырашыла для сябе, што павінна наведаць гэтую цудоўную краіну з багатым мінулым і не менш цікавым сучасным і, бузумоўна, вывучыць кітайскую мову. Знаёмыя скептычна падсмейваліся: “Лепш удасканальвай англійскую. Навошта табе кітайская? Ты не зможаш, табе не хопіць цярплівасці…” Усё гэта я выслухоўвала год назад, калі толькі ... Падрабязней »