У Беларускім дзяржаўным універсітэце з першага дня прыёму дакументаў мнагалюдна. Ужо ў панядзелак агульная колькасць пададзеных заяў перавысіла кантрольныя лічбы бюджэтнага набору. На некаторыя спецыяльнасці прахадныя балы ўзляцелі да 360 і вышэй. Напрыклад, па стане на 12 гадзін учарашняга дня прахадны бал на спецыяльнасці Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій складаў 368, на факультэт міжнародных адносін (у залежнасці ад спецыяльнасці) — ... Падрабязней »
Хочаце добрую параду? Публікуйцеся, выходзьце ў эфір
Дасланы ў рэдакцыю нашай газеты ліст першакурсніцы Інстытута журналістыкі БДУ Ірыны Івашка — яскравы прыклад таго, з якім хваляваннем ставяцца абітурыенты да ўнутраных выпрабаванняў. Яно і зразумела: ад вынікаў здачы творчых іспытаў у многім залежыць, ці стануць яны студэнтамі прэстыжнай установы вышэйшай адукацыі, будуць вучыцца за бюджэтныя сродкі ці за ўласны кошт. Расказаць пра асаблівасці сёлетняй уступнай кампаніі, а таксама ... Падрабязней »
ЦТ: праверка ведаў і адказнасці
У краіне ідзе цэнтралізаванае тэсціраванне. Як і ў папярэднія гады, першым экзаменам 13 чэрвеня абітурыенты здавалі беларускую мову. Усяго гэтае выпрабаванне прайшлі 21 717 маладых беларусаў (не з’явіўся на тэст 631 чалавек). Ніякіх парушэнняў з боку ўдзельнікаў не зарэгістравана. Што да экзамену па рускай мове, які адбыўся ў аўторак, то яго прайшлі 75 832 абітурыенты. Не з’явіліся на выпрабаванне 2166 ... Падрабязней »
Спецыялісты па трохвымерных тэхналогіях
На факультэце хімічнай тэхналогіі і тэхнікі БДТУ адкрываецца новая спецыяльнасць — “Вытворчасць вырабаў на аснове трохвымерных тэхналогій”. Каб даведацца, што гэта за спецыяльнасць і якіх спецыялістаў будуць рыхтаваць па ёй, мы звярнуліся да Аляксандра Спіглазава, загадчыка кафедры механікі матэрыялаў і канструкцый. Менавіта на гэтай кафедры і будзе весціся падрыхтоўка па новай спецыяльнасці. Асаблівасці трохвымерных тэхналогій Як расказаў Аляксандр Спіглазаў, трохвымерныя, ... Падрабязней »
І практыкі добрыя, і спецыялісты-тэарэтыкі нядрэнныя
Такога меркавання аб выпускніках каледжаў, якія будуць паступаць на скарочаную форму навучання ва ўніверсітэт для павышэння свайго прафесіяналізму, прытрымліваецца прарэктар па вучэбнай рабоце БДТУ Сяргей КАСПЯРОВІЧ. Яго мы і папрасілі расказаць аб асаблівасцях інтэграванай формы навучання ў БДТУ. “Выпускнікоў каледжаў для вучобы ў БДТУ па скарочанай праграме набіраюць толькі на завочную форму навучання, — адразу звярнуў увагу Сяргей Каспяровіч. — ... Падрабязней »
Новая форма — сеткавая
Гісторыя юрыдычнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы бярэ свой пачатак у 1978 годзе, калі было створана аддзяленне правазнаўства. Праз тры гады ва ўніверсітэце з’явіўся факультэт правазнаўства. Амаль за чатыры дзесяцігоддзі існавання факультэт заняў аўтарытэтную пазіцыю ў сістэме падрыхтоўкі кадраў. Ён развіваецца, і ў дачыненні да яго часта можна прымяніць слова “ўпершыню”. Тут першымі ў краіне стварылі залу ... Падрабязней »
Стаць гаспадаром уласнага лёсу
Большасць сёлетніх выпускнікоў ужо знайшлі адказ на адвечнае “Кім быць?”. Аднак менавіта зараз, калі выбар яшчэ не канчатковы і можна ўсё перайначыць, настае пара сумненняў і ваганняў: “Ці правільнае рашэнне было прынята на парозе школы? Можа, маё прызванне ў зусім іншай прафесіі?” Атрымаць самастойнасць і ўпершыню застацца сам-насам з велізарнай адказнасцю за ўласную будучыню — вельмі цяжка. Таму маладым людзям ... Падрабязней »
Педагагічны “оскар”
У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Студэнт года”. Упершыню разам з дыпломамі і падарункамі ім уручалася ўнікальная статуэтка “Настаўніца першая мая”. Пераможцай конкурсу ў намінацыі “Мастацка-творчая дзейнасць” стала студэнтка 2 курса факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Лізавета Бурлай. Для дзяўчыны гэтая ўзнагарода як сапраўдны “оскар” — радасць, гордасць і заклік да пакарэння новых прафесійных вяршынь. — Мая ... Падрабязней »
Каго выбіраюць без ваганняў
або Чым выпускнік можа зацікавіць работадаўца? Якім павінен быць сучасны юрыст, эканаміст, менеджар, каб паспяхова працаўладкавацца, мець дастойную зарплату і перспектывы кар’ернага росту? Гэтыя і іншыя пытанні прадстаўнікі вышэйшай школы, прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў, органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абмеркавалі за круглым сталом, арганізаваным у Віцебскім філіяле Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО”. У размове прынялі ўдзел дырэктар філіяла Аляксандр ДЗЯДЗІНКІН, загадчык кафедры ... Падрабязней »
Цесна звязаны з БДУІР
Хутка будзе год, як Мінскі радыётэхнічны каледж набыў статус філіяла БДУІР, стаўшы адзінай сярэдняй спецыяльнай установай адукацыі ў структуры ўніверсітэта. Што змянілася за гэты час? Аб гэтым і не толькі мы гутарым з Сяргеем Мікалаевічам АНКУДАМ, дырэктарам Мінскага радыётэхнічнага каледжа. БДУІР для каледжаі каледж для БДУІР Безумоўна, працэс далучэння мае на ўвазе сумеснае выкарыстанне матэрыяльна-тэхнічнай базы як універсітэта, так і ... Падрабязней »