У зоне рызыкі — усе прафесіі, якія можна аўтаматызаваць Адным з самых цікавых мерапрыемстваў, што праходзіла ў рамках навуковага фэсту “Карпарацыя ведаў”, стала панэльная дыскусія “Прафесіі будучыні”. Вучоныя, выкладчыкі ўніверсітэтаў, студэнты і школьнікі абмеркавалі тое, якім яны бачаць будучы свет, якія прафесіі будуць у трэндзе праз 25—50 гадоў, а якія загадаюць доўга жыць. У дыскусіі прынялі ўдзел: Мікалай ТУШЫН, загадчык кафедры ... Падрабязней »
Віцябляне звяраюць час новых адкрыццяў
Хаця ніхто з выкладчыкаў ці навучэнцаў спецыяльна да таго не імкнецца, Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі проста з зайздросным пастаянствам прыцягвае ўвагу сродкаў масавай інфармацыі. І гэтак жа рэгулярна ў дачыненні да ўстановы адукацыі гучыць слова “першы”. Прычым маштабы падзей і працэсаў, якія зараджаюцца ў сценах філіяла, па-добраму ўражваюць. Менавіта тут калісьці пачаўся эксперымент па ўкараненні бесперапыннай сістэмы прафесійнай ... Падрабязней »
Спаборніцтва і працоўныя будні
Імя Гардзея Хоміча ўжо знаёма беларусам. Як айчынныя, так і расійскія СМІ паведамілі аб перамозе старшага выкладчыка філалагічнага факультэта БДУ на прэстыжным Міжнародным конкурсе “Лепшы настаўнік рускай славеснасці замежжа”. “За майстэрства пераканання” ўшанаваны ён быў і спецыяльным прызам “Учительской газеты”. Мы сустрэліся з Гардзеем Хомічам, каб пагутарыць аб уражаннях ад самога конкурсу, а таксама аб яго методыцы выкладання, якая, дарэчы, ... Падрабязней »
Навука ў нестандартным фармаце
На пачатку снежня ў Мінску прайшоў навуковы фэст “Карпарацыя ведаў”. Мерапрыемства праводзілася пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці і Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі “Расатам” (Расія). Асноўная мэта — інфармаваць маладое пакаленне аб дасягненнях у галіне сучасных тэхналогій і стымуляваць яго да заняткаў навуковай дзейнасцю. У рамках фэсту на розных пляцоўках адбылося ... Падрабязней »
3D-праектаванне: рэаліі сённяшняга дня
Уводны майстар-клас па 3D-мадэляванні арганізаваў для навучэнцаў школ, гімназій і каледжаў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Практыка паказвае, што будучыя абітурыенты пры выбары прафесіі ў большасці выпадкаў арыентуюцца на папулярныя спецыяльнасці — пераважна тыя, што ў грамадскай свядомасці маюць рэйтынг высокааплатных. Акрамя таго, выбар за выпускніка нярэдка робяць яго бацькі. Атрымліваецца, што асабістыя інтарэсы і схільнасці маладога чалавека ўлічваюцца ледзь ці ... Падрабязней »
Заўсёды на сувязі людзі і рэчы
Крыху больш за месяц прайшло з таго часу, як Вышэйшы каледж сувязі змяніў свой статус. Гэта быў апошні вышэйшы каледж краіны. Зараз на шыльдзе гэтай установы адукацыі можна прачытаць: “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі”. Такія перамены былі прадказальнымі і чаканымі. Хутчэй за ўсё, у новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі сярод відаў навучальных устаноў ужо не будзе пазначаны вышэйшы каледж. Да таго ... Падрабязней »
Ідэалогія спажывання перамагае рамантыку
Пра тое, як пачуваецца сучасная фізіка, мы запыталіся ў старшыні Беларускага фізічнага таварыства, загадчыка цэнтра ”Тэарэтычная фізіка” Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Юрыя Андрэевіча КУРАЧКІНА. — Мы ўсе памятаем знакаміты фільм М.Рома “9 дзён аднаго года” — своеасаблівы партрэт навукі і вучоных 60-х гадоў мінулага стагоддзя і яскравае адлюстраванне той апантанасці, амаль што фанатызму, якія панавалі ў навуковых лабараторыях таго часу. ... Падрабязней »
Навука высокага палёту
Фізіку называюць навукай ХХ стагоддзя. Касмічныя караблі, падводныя лодкі, атамныя электрастанцыі — усё гэта фізіка. Яна развівалася так імкліва, забягаючы далёка наперад, што яе адкрыццяў хопіць, напэўна, і на ХХІ стагоддзе. Сёння гэтая навука крыху збавіла абароты, як бы даючы фору іншым. Пры гэтым у фізічных лабараторыях не спыняецца навуковая творчасць. Там, як і ва ўсе часы, працуюць апантаныя сваёй ... Падрабязней »
Для юных інфарматыкаў — акадэмія ў БДУІР
Акадэмія інфарматыкі для школьнікаў хутка адкрыецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Яна створана з мэтай дапамагчы навучэнцам школ, ліцэяў, гімназій лепш арыентавацца ў сферы разнастайнасці ІТ-прафесій. Адным з самых адказных крокаў у жыцці кожнага чалавека з’яўляецца правільны і своечасовы выбар прафесіі. Маладым людзям складана выбіраць з вялікай колькасці спецыяльнасцей. Практыка паказвае, што найлепшых поспехаў дасягае той, хто загадзя ... Падрабязней »
Кожны дзясяты курсант — з сям’і пагранічнікаў
У Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі прыёмнай кампаніі 2015 года, і ўжо ёсць план работы з абітурыентамі на будучы год. Інстытут ставіць за мэту не проста выканаць кантрольныя лічбы прыёму, а знайсці менавіта сваіх абітурыентаў — патрыятычна выхаваных, фізічна і інтэлектуальна моцных і, галоўнае, матываваных да службы на такім адказным рубяжы Айчыны, як дзяржаўная мяжа. Як паведаміў першы ... Падрабязней »