Майстры слова запатрабаваны ва ўсіх галінах

Гуманізацыя грамадства стала адной з надзённых праблем сучаснасці. Менавіта таму ўзрастае і значнасць моўнай падрыхтоўкі моладзі. Нездарма філалогію называюць найвышэйшай формай гуманітарных ведаў, асновай і падмуркам гуманітарных навук. Паколькі беларускае грамадства з’яўляецца полікультурным, нядзіўна, што вывучэнню моў у нашых універсітэтах удзяляецца асаблівая ўвага. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова без перабольшання можна назваць цэнтрам удасканалення моўнага развіцця. У тым, што моўная ... Падрабязней »

Спачатку — трэнажоры, а потым ужо — рэальныя пацыенты

Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пачынаючы з 2 курса праходзяць сімуляцыйнае навучанне на трэнажорах і манекенах. І няхай не палохае неспецыялістаў такая тэрміналогія. Наадварот. Так званае сімуляцыйнае навучанне арганізавана ў лабараторыі практычнай падрыхтоўкі, якая была адкрыта год назад і стала першым у краіне адукацыйным цэнтрам, дзе рэалізуюцца інавацыйныя формы падрыхтоўкі студэнтаў. “Сімуляцыйнае навучанне — адна з самых маладых галін у медыцыне, ... Падрабязней »

Прыцягненне нязведанага

Настаўнікі паставілі вам аптымістычны і перспектыўны дыягназ — схільнасць да навуковай дзейнасці? Тады пры выбары месца далейшай вучобы варта ўлічваць не толькі спецыяльнасць, але і патэнцыял установы вышэйшай адукацыі: матэрыяльна-тэхнічную базу і кваліфікаванасць прафесарска-выкладчыцкага складу, традыцыі і прымяненне інавацыйных методык у адукацыйным працэсе, перспектывы для тых, хто мае намер сур’ёзна займацца навуковымі даследаваннямі. Калі прасачыць лёсы вучоных, імёны якіх вядомы ... Падрабязней »

Наш галоўны актыў — СТУДЭНТЫ

Напрыканцы мінулага года адна з найстарэйшых ВНУ краіны — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова — адсвяткавала стагадовы юбілей. За сваю векавую гісторыю гэтая навучальная ўстанова прайшла доўгі і складаны шлях — ад настаўніцкага інстытута да сучаснага ўніверсітэта. Сёння ў МДУ рыхтуюць не толькі высакакласных педагогаў, але і спецыялістаў для іншых галін: гісторыкаў, біёлагаў, журналістаў, эканамістаў, юрыстаў, праграмістаў, філолагаў, фізікаў, нават ... Падрабязней »

Viva academia, або Як вывучыцца на Айбаліта?

Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны — адзіная ў Беларусі ўстанова вышэйшай адукацыі, у сценах якой на працягу 90 гадоў набывалі і набываюць прафесійныя веды многія пакаленні ветэрынарных урачоў. Сучасныя калегі добрага доктара ведаюць і ўмеюць значна больш за свайго знакамітага папярэдніка: ветэрынарная медыцына імкліва развіваецца. Сёння яна ператварылася ў адну з найважнейшых галін навукі і практычнай дзейнасці ... Падрабязней »

Пасрэднікі паміж навукай і вытворчасцю

Інавацыі… Як многа ў гэтым слове — навука, творчасць, абнаўленне, лідарства, прагрэс. Гэта тое, што павышае эфектыўнасць эканомікі, спрыяе павышэнню якасці жыцця і робіць кожнага ўдзельніка працэсу багацейшым матэрыяльна, інтэлектуальна і маральна. Як вядома, наша краіна ўзяла курс на пабудову інавацыйнай эканомікі, і пастаўлена задача аб падрыхтоўцы адпаведных кадраў. Эксперты падлічылі, што для новай інавацыйнай эканомікі патрабуецца каля 60 тысяч ... Падрабязней »

Дапамога кожнаму абітурыенту

Сёння амаль усе абітурыенты жадаюць удзельнічаць у рэпетыцыйным тэсціраванні, бо гэта дадатковая магчымасць праверыць свае веды, лепш падрыхтавацца да ўступных выпрабаванняў. Дадатковая адукацыйная паслуга — кантрольны зрэз ведаў — была апрабавана ў Рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 гадоў назад. Гэта была першая спроба рэпетыцыйнага тэсціравання, якая паказала вялікую зацікаўленасць абітурыентаў і ... Падрабязней »

Фізіка цяжкая толькі для тых, хто яе не вучыць

Пра вынікі работы Юрыя Уладзіміравіча Развіна мы ўжо пісалі (нумар ад 13 лютага). Нагадаем, што з двух класаў, якія ён выпусціў у гімназіі № 41 імя В.Х.Сярэбранага Мінска, цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы здавалі 26 чалавек. У выніку адзін вучань Ю.М.Развіна атрымаў 100 балаў, 5 — па 96 балаў, 8 — у дыяпазоне ад 90 да 95 балаў. Сярэдні паказчык — ... Падрабязней »

Адчуйце “смак” будучай спецыяльнасці

На факультэце маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта пачынаюць работу адразу пяць школ для абітурыентаў. Іх асноўнае прызначэнне — дапамагчы моладзі разабрацца ў шырокім спектры сучасных эканамічных спецыяльнасцей. Школы будуць працаваць па суботах да красавіка, кожная — адзін раз у два тыдні, таму абітурыенты могуць выбраць нават дзве школы і прыходзіць ва ўніверсітэт штотыдзень. Тым больш што навучанне бясплатнае. ... Падрабязней »

“Мы жывём у аграрнай краіне, і корміць нас менавіта аграрны сектар”

Гэта найстарэйшая аграрная навучальная ўстанова не толькі ў СНД, але і ў Еўропе. Ужо 170 гадоў там вучаць людзей “зямельнай” справе: што рабіць, каб зямля давала багаты ўраджай, і як рабіць, каб шкода для зямлі была мінімальнай. Так, гаворка пойдзе пра Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках — непасрэдную пераемніцу Земляробчага вучылішча, а пасля і Горыгорацкага земляробчага інстытута, створанага ў ... Падрабязней »