Ужо амаль два тыдні доўжыцца рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 12 мая зарэгістраваліся больш як 23 тысячы чалавек. Гэта прыкладна адпавядае лічбам мінулага года. Нагадаем, рэгістрацыя на ЦТ пачалася 2 мая і будзе доўжыцца па 1 чэрвеня ўключна. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй ранейшая схема змянілася. Цяпер, перш чым ехаць ... Падрабязней »
Архів тега: абітурыент
Асаблівасці навучання, сацыялка і перспектывы працаўладкавання
Абітурыенты вельмі пазітыўна ўспрынялі новы фармат узаемадзеяння, які прапанаваў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Стрымы з факультэтаў у прамой трансляцыі і ў запісе паглядзелі больш як 18 тысяч чалавек. Праз чаты адказнаму сакратару прыёмнай камісіі, дэканам і рэктару паступілі сотні пытанняў. Сёлетнія лічбы нават большыя, чым падчас традыцыйных дзён адкрытых дзвярэй у мінулыя гады. Дзякуючы анлайн-фармату, на сустрэчах змаглі “прысутнічаць” абітурыенты ... Падрабязней »
Новыя спецыяльнасці і анлайн-кансультацыі па прадметах
Што чакае абітурыентаў падчас уступнай кампаніі — 2020? Як рыхтуецца сустракаць абітурыентаў вядучая ўстанова вышэйшай адукацыі Гомельшчыны — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў першы прарэктар ГДУ, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Андрэй КРУК. — Андрэй Віктаравіч, зараз поўным ходам ідзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Якія дадатковыя меры бяспекі прымаюцца ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй? ... Падрабязней »
Вучыцца нельга актыўнічаць
У гэтым выказванні не могуць знайсці залатую сярэдзіну многія абітурыенты і іх бацькі. Адны перакананы, што ва ўніверсітэце можна толькі вучыцца, бо на іншае часу не застаецца, іншыя ж лічаць, што ў вялізнай установе знайсці нешта для сябе проста нерэальна. Змяніць падобныя думкі на супрацьлеглыя дапамогуць гісторыі студэнтаў, для якіх захапленне стала больш чым хобі менавіта ва ўніверсітэце. Карцінка пра ... Падрабязней »
Дні адкрытых акон
Гэтай вясной установы вышэйшай адукацыі не рызыкнулі запрашаць абітурыентаў у госці. Традыцыйныя дні адкрытых дзвярэй многія перанеслі на больш позні тэрмін. Але некаторыя ўніверсітэты прапанавалі моладзі сустрэцца ў рэжыме анлайн. Для пакалення Z, якое ўмее камунікаваць са светам з дапамогай гаджэтаў, такі фармат даволі зручны (асабліва для іншагародніх прадстаўнікоў). Заманліва здзейсніць віртуальную экскурсію па ўніверсітэце, задаць пытанне рэктару ці дэкану, ... Падрабязней »
Пачаўся трэці этап РТ. Не прапусціце!
Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазваляе абітурыентам азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, праверыць узровень уласных ведаў, набыць навыкі запаўнення бланкаў і псіхалагічна падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў. Асабліва важна прыняць удзел у трэцім этапе РТ. Як паказвае вопыт, прадстаўленыя на ім тэсты найбольш набліжаны да тых, што прапаноўваюцца абітурыентам на цэнтралізаваным тэсціраванні. Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Апрацоўка ... Падрабязней »
Шанс далучыцца да вялікай навукі
Механіка-матэматычны факультэт БДУ не проста чакае, а вядзе пошук лепшых абітурыентаў. Не толькі ўладальнікаў высокіх балаў, а менавіта “сваіх” людзей — захопленых, мэтанакіраваных, матываваных на атрыманне канкрэтных спецыяльнасцей. Дзеля гэтага на факультэце арганізоўваюцца школы юных, праводзяцца канферэнцыі і алімпіяды для школьнікаў. Нядаўна на сайце мехмата з’явіліся ўмовы ўдзелу ажно ў трох інтэлектуальных спаборніцтвах. Такім чынам, вясна для юных аматараў матэматыкі, механікі ... Падрабязней »
Ад лічбавай эканомікі да міжнароднага турызму
На календары вясна, а ў думках будучых абітурыентаў — мары пра студэнцкае жыццё. Якую выбраць прафесію, каб знайсці сваё прызначэнне? У якой галіне будаваць кар’еру? На шчасце, выбар ёсць не толькі ў сталічных выпускнікоў, але і ў моладзі з рэгіёнаў. Сёлета Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны будзе ажыццяўляць набор на тры новыя спецыяльнасці дзённай формы навучання. Падрабязнасці чытайце далей. ... Падрабязней »
Пра выбар прафесіі. І не толькі
У абітурыентаў-2020 пачынаецца зваротны адлік. У школах можна вешаць плакацікі: “Да экзаменаў засталося…”. Гэта складаны перыяд, калі дзецям як ніколі патрэбны добрыя парады і падтрымка. Наша рэдакцыя знаходзіццца ля метро “Акадэмія навук”. У дзяцінстве я думала, што ўсе, хто выходзіць на гэтай станцыі, — вучоныя. Кожны барадаты дзядзька падаваўся мне акадэмікам, а маладыя людзі — аспірантамі і кандыдатамі навук. Цяпер я ведаю, ... Падрабязней »
БДУІР: набор павялічыўся на 290 чалавек
Сёлета ў БДУІР павялічаны набор на папулярныя IT-спецыяльнасці факультэтаў камп’ютарных сістэм і сетак, інфармацыйных тэхналогій і кіравання, камп’ютарнага праектавання, а таксама інжынерна-эканамічнага факультэта. Такім чынам, БДУІР плануе прыняць на вучобу амаль 3,5 тысячы чалавек (на 290 больш, чым летась). План прыёму на дзённую бюджэтную форму навучання складае 1233 чалавекі: 1088 — на аснове агульнай сярэдняй адукацыі і 145 — на скарочаны ... Падрабязней »