Архів тега: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Прыходзьце за эмоцыямі і выбірайце будучыню!

Сёння ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце праходзіць дзень адкрытых дзвярэй. Дзеля бяспекі і камфорту арганізатары прапанавалі абітурыентам адразу два фарматы: вочны — у дворыку перад галоўным корпусам — і анлайн-трансляцыю на YouTube-канале БНТУ. Ва ўніверсітэце гасцей чакаюць стэнды факультэтаў і філіялаў — каледжаў, дзе можна даведацца пра асаблівасці ўступнай кампаніі 2021 года. Прадстаўнікі рэктарата, дэканы, выкладчыкі і студэнты раскажуць аб ... Падрабязней »

20 мінут для прафесіі

Сёння, дзякуючы адкрытасці і даступнасці інфармацыі, вызначыцца з будучай прафесіяй і лёгка, і адначасова складана. Нехта выбірае сам, некаму дапамагае прыклад сяброў ці парады бацькоў і настаўнікаў. Цяпер такой “палачкай-выручалачкай” можа стаць прафарыентацыйнае анлайн-тэсціраванне ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. — Усведамленне таго, што нам патрэбен анлайн-фармат правядзення прафарыентацыйнага тэсціравання, прыйшло даўно. Тым больш сёння гэта — патрабаванне часу. Падобнае кансультаванне, толькі ... Падрабязней »

Першыя 100 гадоў пройдзены

Сёння, 10 снежня, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт адзначае 100-гадовы юбілей. Святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды доўжацца ўвесь тыдзень. Ужо ў панядзелак у галоўным корпусе БНТУ разгарнулася адразу 7 выстаў, якія расказваюць пра гісторыю і развіццё галоўнага тэхнічнага ўніверсітэта краіны. Напрыклад, на выставе “Савецкі інжынер — Весці БНТУ” можна паглядзець архіўныя выпускі мнагатыражкі Палітэха за апошнія 65 гадоў і параўнаць іх з ... Падрабязней »

Дынамічная кафедра

Кафедра “Трактары” аўтатрактарнага факультэта — адно з самых буйных падраздзяленняў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яе значнасць праяўляецца не толькі ў колькасці спецыяльнасцей, па якіх вядзецца падрыхтоўка, але і ў многіх гадах дзейнасці. І гісторыю кафедры з амаль 70-гадовым лёсам нельга ўявіць без прафесійнага шляху яе загадчыка Уладзіміра Байкова і яго сямейнай дынастыі, цесна звязанай з універсітэтам. Пачынаеш у даводзь да канца Уладзімір Байкоў вырас у ... Падрабязней »

Не ўвайсці — уварвацца ў будучыню

Сёлета Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт будзе адзначаць 100-гадовы юбілей і ўсю прыёмную кампанію выбудоўвае з прывязкай да знамянальнай даты. На працягу ўсяго красавіка тут праводзіліся дні адкрытых дзвярэй, у якіх прымалі ўдзел не толькі кіраўнікі ўніверсітэта і яго асобных падраздзяленняў, выкладчыкі, студэнты, але і вядомыя выпускнікі БНТУ — інжынерная эліта краіны. Такім чынам вядучы тэхнічны ўніверсітэт вырашыў прадэманстраваць свае набыткі: ... Падрабязней »

Асаблівасці навучання, сацыялка і перспектывы працаўладкавання

Абітурыенты вельмі пазітыўна ўспрынялі новы фармат узаемадзеяння, які прапанаваў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Стрымы з факультэтаў у прамой трансляцыі і ў запісе паглядзелі больш як 18 тысяч чалавек. Праз чаты адказнаму сакратару прыёмнай камісіі, дэканам і рэктару паступілі сотні пытанняў. Сёлетнія лічбы нават большыя, чым падчас традыцыйных дзён адкрытых дзвярэй у мінулыя гады. Дзякуючы анлайн-фармату, на сустрэчах змаглі “прысутнічаць” абітурыенты ... Падрабязней »

Дзень адкрыццяў у БНТУ

Найлепшы спосаб вызначыцца з будучым паступленнем — наведаць універсітэт у дзень адкрытых дзвярэй. Гэта выдатны час, каб сустрэцца з выкладчыкамі, студэнтамі і нават кіраўніцтвам установы, задаць ім пытанні і атрымаць такія важныя на гэтым этапе адказы. Нездарма ў апошнюю суботу сакавіка — вельмі сонечную і цёплую — у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце сабралася так шмат народу. Мерапрыемствы ва ўніверсітэцкім гарадку ... Падрабязней »

Творчая энергія тэхнічнага ўніверсітэта

Днямі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбыўся фінал штогадовага конкурсу “Лепшая вучэбная група БНТУ — 2018”. На галоўнай універсітэцкай сцэне сабраліся самыя дружныя, самыя крэатыўныя, самыя паспяховыя ў вучобе групы з 15 факультэтаў, каб паказаць свае артыстычныя таленты. Па выніках гэтага этапу конкурсу стала зразумела: БНТУ — не толькі тэхнічны, але і творчы ўніверсітэт. Да фінальнага выступлення на сцэне групы ... Падрабязней »

У БНТУ пашыраецца падрыхтоўка педагогаў

Многія ведаюць, што Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт рыхтуе не толькі інжынераў, але і педагогаў — на інжынерна-педагагічным факультэце. А вось тое, што факультэт пашырае кола педагагічных спецыяльнасцей, — мы ўпэўнены, для многіх навіна. Сёлета інжынерна-педагагічны факультэт пачне прыём абітурыентаў на дзве новыя спецыяльнасці: “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва”, а таксама “Прафесійнае навучанне” з напрамкам “Інфарматыка”. Першая з гэтых спецыяльнасцей бярэ свой ... Падрабязней »