Author Archives: Илья

Прафесія першага рубяжа

Побач з Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжам знаходзіцца шмат устаноў аховы здароўя: бальніца хуткай дапамогі, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, дзіцячая бальніца № 3 і дзіцячая паліклініка № 13. І не дзіўна, што ўстанова, дзе рыхтуюць спецыялістаў, якія пастаянна на перадавой, знаходзіцца менавіта тут. БДМК рыхтуе кадры па 4 спецыяльнасцях: “Сястрынская справа” (кваліфікацыя “медыцынская сястра”), “Лячэбная справа” (“фельчар”, “акушэр”, “памочнік урача па лабараторна-клінічнай практыцы”), ... Падрабязней »

Трэці этап РТ падоўжаны да 24 мая

Як паведаміў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, у шэрагу пунктаў правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання адменены абвешчаныя раней сеансы правядзення РТ. Але ў абітурыентаў будзе магчымасць праверыць свае веды ў пазнейшыя тэрміны. У выпадку адмены сеанса РТ аплата за яго вернецца ў асабісты кабінет абітурыента на сайце РІКВ. Гэтыя грошы можна будзе выкарыстаць для ўдзелу ў РТ у іншыя дні ў любым з ... Падрабязней »

Скарбніца для аматараў геаграфіі

На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ сабрана ўнікальная калекцыя картаграфічных матэрыялаў і тапаграфічнага абсталявання. Сучасная картаграфія — гэта лічбавыя тэхналогіі, метады касмічнага і геаінфармацыйнага картаграфавання, сістэмы глабальнага пазіцыянавання (GPS) і найноўшыя электронныя інструменты. Заканамерна, што традыцыйная для факультэта спецыяльнасць “Картаграфія” трансфармавалася ў “Касмааэракартаграфію” — кардынальна змяніўся змест падрыхтоўкі спецыялістаў па картографа-геадэзічнай дзейнасці. Сённяшнія студэнты вучацца праектаваць і ствараць мультымедыйныя картаграфічныя творы, дэшыфраваць ... Падрабязней »

Дні адкрытых акон

Гэтай вясной установы вышэйшай адукацыі не рызыкнулі запрашаць абітурыентаў у госці. Традыцыйныя дні адкрытых дзвярэй многія перанеслі на больш позні тэрмін. Але некаторыя ўніверсітэты прапанавалі моладзі сустрэцца ў рэжыме анлайн. Для пакалення Z, якое ўмее камуніка­ваць са светам з дапамогай гаджэтаў, такі фармат даволі зручны (асабліва для іншагародніх прадстаўнікоў). Заманліва здзейсніць віртуальную экскурсію па ўніверсітэце, задаць пытанне рэктару ці дэкану, ... Падрабязней »

Анлайн-школа юнага матэматыка. Ужо адкрыта

З 1 красавіка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адкрыў бясплатны доcтуп да анлайн-школы юнага матэматыка. Навучанне будзе праходзіць у межах школьнай праграмы 5—11 класаў. Курс, распрацаваны выкладчыкамі механіка-матэматычнага факультэта, дасць дзецям магчымасць сістэматызаваць і праверыць уласныя веды, а таксама самастойна падцягнуць некаторыя тэмы. Для вучняў кожнага класа арганізатары падрыхтавалі сем блокаў (адны заняткі на тыдзень), якія працягнуцца да канца навучальнага года. У ... Падрабязней »

Толькі смелым скараюцца моры

Магістранту механіка-матэматычнага факультэта БДУ Вадзіму Травіну 22 гады, аднак за яго плячамі ўжо нямала дасягненняў. Самым удалым набыткам маладога чалавека па праве можна лічыць яго кнігу “Решение нестандартных задач по алгебре, геометрии, комбинаторике, теории графов, теории множеств…”. Гэта выданне-дапаможнік для падрыхтоўкі да алімпіяды, якое хлопец стварыў у студэнцкую пару. Пачынаючы з 5 класа Ва­дзім выступаў на алімпіядах, спачатку на аматарскім ... Падрабязней »

Тэхнічная “кухня”: праверана на сабе

Часта для таго каб выбраць прафесію, важна паглыбіцца ў яе, адчуць. А калі выбіраеш філіял БНТУ “Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж”, гэта неабходна ўдвая: пры адсутнасці цягі і цікавасці да тэхнікі нават уседлівасць і стараннасць у вучобе не дапамогуць. Пасля знаёмства з установай відавочна: каледж створаны выключна для “тэхнароў”. Установа вядзе падрыхтоўку на дзвюх ступенях адукацыі:  прафесійна-тэхнічнай (спецыяльнасці — “Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання”, “Механічная ... Падрабязней »

Куды пайсці вучыцца?

Сучасныя тэндэнцыі такія, што абітурыенты ў большасці скіраваны на вышэйшую школу. Але менавіта ўстановы прафесійнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі могуць гарантаваць вельмі запатрабаваныя ў грамадстве прафесіі. Даволі шырокі пералік спецыяльнасцей прапануюць установы ССА і ПТА Магілёўскай вобласці. Галоўныя арыенціры ў іх дзейнасці — аналіз і прагноз структуры занятасці. Сярод ключавых задач — фарміраванне аптымальнага балансу патокаў абітурыентаў па ўзроўнях адукацыі ў адпаведнасці з перспектывамі развіцця рынку працы, найбольш поўнае забеспячэнне патрэбы эканомікі ў кваліфікаваных кадрах. — Сёлета дзверы для абітурыентаў расчыняць 26 устаноў прафесійна-тэхнічнай і ... Падрабязней »

Пачаўся трэці этап РТ. Не прапусціце!

Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазваляе абітурыентам азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў, праверыць узровень уласных ведаў, набыць навыкі запаўнення бланкаў і псіхалагічна падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў. Асабліва важна прыняць удзел у трэцім этапе РТ. Як паказвае вопыт, прадстаўленыя на ім тэсты найбольш набліжаны да тых, што прапаноўваюцца абітурыентам на цэнтралізаваным тэсціраванні. Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Апра­цоўка ... Падрабязней »

Шанс далучыцца да вялікай навукі

Механіка-матэматычны факультэт БДУ не проста чакае, а вядзе пошук лепшых абітурыентаў. Не толькі ўладальнікаў высокіх балаў, а менавіта “сваіх” людзей — захопленых, мэтанакіраваных, матываваных на атрыманне канкрэтных спецыяльнасцей. Дзеля гэтага на факультэце арганізоўваюцца школы юных, праводзяцца канферэнцыі і алімпіяды для школьнікаў. Нядаўна на сайце мехмата з’явіліся ўмовы ўдзелу ажно ў трох інтэлектуальных спаборніцтвах. Такім чынам, вясна для юных аматараў матэматыкі, механікі ... Падрабязней »