Author Archives: Илья

Ключ да поспеху — тры замежныя мовы

Галоўнае — ставіць у жыцці дакладныя мэты і цвёрдым крокам ісці да іх дасягнення! Так лічыць Алена Сажына, дэкан факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Алена Уладзіміраўна ўпэўнена, што якасць падрыхтоўкі выкладчыкаў замежных моў у рэгіянальнай установе ні на кроплю не ўступае сталічнай. Пра спецыяльнасці факультэта замежных моў, партнёрскія сувязі і студэнцкія памкненні — чытайце далей. — ... Падрабязней »

Першы блін… вопыт

У размовах пра змену спецыяльнасці большасць людзей дзеліцца на два лагеры. Адны лічаць падобныя спробы дзёрзкасцю ці жаданнем вызначыцца (“Марыць не шкодна!”), другія — несвядомасцю ці поўнай безадказнасцю (“Бач ты, як з раскошы шалеюць!”). Але ўсё гучней заяўляюць пра сябе тыя, хто аспрэчвае і першых, і апошніх: студэнты, якія самі змянілі месца навучання. Маладыя людзі амаль у адзін голас гавораць: ... Падрабязней »

Прафесійнае самаўдасканаленне — правіла жыцця

Нядаўна факультэт псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымаў новы адрас. Зараз ён знаходзіцца ў будынку па вуліцы Гаспадарчай, дзе створаны ўсе ўмовы для прадукцыйнай дзейнасці студэнтаў і выкладчыкаў. Пра жыццё факультэта, які адзначыў нядаўна не толькі наваселле, але і сваё 20-годдзе, наша размова з дэканам факультэта псіхалогіі Ганнай РАКІЦКАЙ. — Ганна Віктараўна, па якіх кірунках сёння рыхтуюць спецыялістаў ... Падрабязней »

Гэта “беZOOMная” памяць

Падчас майстар-класаў “#Нясумнага анлайн-фестывалю псіхалогіі” на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ студэнткі Юлія Варажбіт і Вольга Бладыка прыадкрылі сакрэты памяці і расказалі, якія методыкі будуць карыснымі пры падрыхтоўцы да экзаменаў. Дзяўчаты вучацца ў адной групе, таму спрацаваліся даўно. А іх спецыяльнасць “Медыцынская псіхалогія” дае магчымасць закрануць праблемы памяці на мяжы розных дысцыплін. Асноўны блок даследаванняў чацвёртакурсніц накіраваны на людзей з псіхічнымі расстройствамі ... Падрабязней »

Інстытут адзінства

Будынак Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта знаходзіцца ў сэрцы горада — на праспекце Незалежнасці, 24. Гэтак жа ўстанова займае цэнтральнае месца ў жыцці тых, хто пераступае яе парог у статусе студэнта. Падраздзяленне ўзнікла як тэалагічны факультэт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў 1992 годзе. Месца размяшчэння вучэбнага корпуса было выбрана нездарма: некалі тут была духоўная кансісторыя, дзе вырашаліся пытанні аб змене веравызнання, аб ... Падрабязней »

Бясконцае абітурыенцкае лета

На долю сёлетніх абітурыентаў выпала шмат выпрабаванняў. Зблытаная эпідэміяй апошняя школьная чвэрць, калі сітуацыя мянялася што­дня і давялося нямала хвалявацца і пра здароўе, і пра вучобу, і пра выніковыя адзнакі. Адмененыя выпускныя ўрачыстасці, пра якія адзінаццацікласнікі марылі год ці нават больш, — эпагей школьнага сталення, калі яскрава разумееш, што стаў дарослым (сёлетнія выпускнікі пайшлі ў дарослае жыццё, не станцаваўшы рытуальнага ... Падрабязней »

Традыцыйныя спецыяльнасці — новы змест

Галоўны ўніверсітэт краіны рыхтуецца да прыёму новых абітурыентаў. Пра структуру спецыяльнасцей, унікальныя адукацыйныя магчымасці, бяспеку падчас уступнай кампаніі гутарым з намеснікам адказнага сакратара прыёмнай камісіі намеснікам дэкана факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ Вячаславам МАЛАФЕЕВЫМ. Змены ў структуры прыёму Як паведаміў Вячаслаў Міхайлавіч, сёлета ва ўніверсітэт плануецца прыняць 5128 чалавек. У параўнанні з планам мінулага года скарочана 65 платных месцаў. Пры гэтым ... Падрабязней »

Сачыць за ўласным паступленнем праз мабільны тэлефон — рэальна

Студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны пад кіраўніцтвам вопытных выкладчыкаў распрацавалі мабільны дадатак “Абітурыент ГДУ”. Такім чынам моладзь атрымала больш зручны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў універсітэцкага Цэнтра тэсціравання. Раздзел “Абітурыент ГДУ” шмат гадоў з’яўляецца часткай афіцыйнага сайта ўніверсітэта. Аднак прагляд інфармацыі, асабліва табліц, з дапамогай мабільных прылад дагэтуль быў звязаны з пэўнымі цяжкасцямі, што абумоўлена рознымі фарматамі і тэхнічнымі характарыстыкамі ... Падрабязней »

Для ЦТ, субяседавання і… агульнага развіцця

Сёння дапаможнікаў для абітурыентаў — на любы густ. Скіраваць маладых людзей у моры новых зборнікаў дапамаглі прадстаўнікі дзяржаўных выдавецтваў на прэс-канферэнцыі “Уступная кампанія. Выдавецкія навінкі ў дапамогу абітурыенту”, што нядаўна прайшла ў Доме прэсы. Выдавецтва “Вышэйшая школа”, па словах яго дырэктара Аляксандра Нячая, працуе пераважна над дапаможнікамі для сістэмы прафесійнай адукацыі. Але ёсць шэраг выданняў, якія ўжо каторы год выкарыстоўваюць абітурыенты. ... Падрабязней »

(Не)абітурыенты

Як здзяйсняюцца мары Кожны настаўнік, развітваючыся з класам, надоўга затрымлівае вучняў у сваім сэрцы: захоўвае ўспаміны, сочыць за поспехамі, радуецца перамогам. Так і мы, журналісты, прапускаючы гісторыі нашых герояў праз сябе, яднаемся з імі, хвалюемся за іх будучыню і рады, калі атрымліваем добрыя весткі. Сёння ў нас своеасаблівы дзень сустрэчы з нашымі “выпускнікамі” — дзяўчатамі, якіх мы ведаем з абітурыенцкай ... Падрабязней »