Author Archives: Илья

Убачыць сёння настаўніка будучыні

Педагагічныя класы існуюць ва ўстановах адукацыі Гродзеншчыны з 2015 года. Першыя іх выпускнікі ўжо авалодваюць прафесіяй педагога ва ўніверсітэтах краіны. А вось для сённяшніх навучэнцаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы правялі першы фестываль педагагічных класаў. Удзел у ім прынялі 25 каманд з розных раёнаў вобласці і Гродна — усяго больш за 500 чалавек. Для ўдзельнікаў фестывалю арганізатары — ... Падрабязней »

Не абстрактна расказаць, а канкрэтна паказаць

Услед за БДЭУ эстафету прафарыентацыйных сустрэч працягнуў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па словах прарэктара па вучэбнай рабоце Барыса Нікульшына, у 2019 годзе вялікая ўвага ва ўніверсітэце будзе ўдзяляцца скарочанай форме навучання (летась у БДУІР было тры такія спецыяльнасці, цяпер жа стане дзевяць). Таксама абітурыентам дазволяць падаваць заяву адразу на любую форму атрымання адукацыі. Сярод прыярытэтаў дзейнасці і дыстанцыйнае ... Падрабязней »

Нельга страчваць час

Нязмушаная атмасфера сустракала абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, які сёлета адзін з першых пачаў сезон дзён адкрытых дзвярэй. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялогу адміністрацыі БДЭУ з вучнямі выпускных класаў. Таксама старшакласнікі змаглі сустрэцца з выпускнікамі розных факультэтаў і атрымаць адказы на пытанні з першых вуснаў. Асенні дзень адкрытых дзвярэй запомніўся тым, што ў ім актыўна прынялі ўдзел бацькі школьнікаў: большасць ... Падрабязней »

І калі марыць, то хай гэта будуць мары пра космас

На мінулым тыдні ў Беларусі адбылася падзея планетарнага маштабу. Краіна прымала XXXI Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Беларусь наведалі 90 касманаўтаў (усяго ў космасе пабывалі 565 зямлян) з 19 краін свету. Самыя вялікія дэлегацыі прыбылі з Расіі і ЗША, таксама прысутнічалі ўдзельнікі касмічных экспедыцый з Германіі, Нідэрландаў, Швецыі, Аўстрыі, Кітая і іншых краін. Прыехалі і нашы касманаўты Пётр Клімук, ... Падрабязней »

Ім пазайздросціў бы нават Гагарын

На прыступках да Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі сабралася група падцягнутых сур’ёзных маладых людзей. Бачна нават здалёк, што ў іх адбываецца ажыўленая гутарка. Аказваецца, у цэнтры ўвагі хлопцаў знаходзіцца выкладчык — будучы кіраўнік іх дыпломных работ. Нягледзячы на пачатак года, курсанты апошняга курса маюць шмат пытанняў наконт напісання дыплома. На такой адукацыйнай ноце пачалося маё знаёмства з установай. У структуру БДАА ... Падрабязней »

Новы час — новыя выклікі

Не пытайцеся, каму патрэбны вы; думайце, хто патрэбен вам Форум выпускнікоў 2018 года стыпендыяльнай праграмы Еўрапейскага саюза для маладых беларусаў сабраў у Мінску больш за 70 бакалаўраў і магістраў. Згаданая праграма нацэлена на вяртанне моладзі ў Беларусь пасля заканчэння навучання дзеля стварэння лепшай будучыні сваёй краіны. Пачынаючы з 2011 года Еўрапейскі саюз выдзеліў стыпендыі 300 маладым беларусам для навучання ў 250 ... Падрабязней »

Навошта грамадству філолагі?

Сёлетняя ўступная кампанія ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны паказала, што ў маладых людзей узрастае цікавасць да філалогіі. Прахадны бал на рускую філалогію на філалагічным факультэце складаў 296, на беларускую — крыху менш. Конкурс вытрымаць прыйшлося і абітурыентам, якія мелі мэтавыя накіраванні. Васьмёра чалавек былі залічаны без экзаменаў — гэта выпускнікі, якія скончылі ўстанову сярэдняй адукацыі з адзнакай, і ... Падрабязней »

Калектыў з агульнымі мэтамі

1 верасня навучэнцы спецыяльнасцей “Пачатковая адукацыя” і “Дашкольная адукацыя” сустракалі не ў родным Ваўкавыскім каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а ва ўстановах адукацыі горада. Першы тыдзень навучальнага года — для іх практыка, якая называецца “Першыя дні дзіцяці ў школе”. На выніковай канферэнцыі навучэнцы падзяліліся вопытам першых сямі дзён у школе, падрыхтавалі даклады “Праяўленне пазнавальнай актыўнасці першакласнікаў у першыя ... Падрабязней »

На шляху да мары

Неяк так склалася, што ў дарослым жыцці рэдка ажыццяўляюцца дзіцячыя мары. Магчыма, таму, што ў юнацтве дзяўчат і хлопцаў прывабліваюць складаныя для рэалізацыі прафесіі: першыя жадаюць стаць актрысамі, другія — касманаўтамі. А ёсць такая прафесія, якая заўсёды была, ёсць і будзе адной з найважнейшых, — прафесія медыка. Тысячы дзяцей мараць лячыць людзей, аднак не кожны адважваецца паступаць у медыцынскі ўніверсітэт ... Падрабязней »

Паехалі!..

Сёння пачынаецца прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Уступная кампанія лагічна рухаецца да фіналу. Усё мінула: работа над сярэднім балам школьнага атэстата, выбар профілю будучай адукацыі, падрыхтоўка да ЦТ і ўласна ЦТ. Засталося падаць дакументы на абраную спецыяльнасць і чакаць завяршэння гэтага шматмесячнага марафону… Вядома, пакуль не ўсё так проста. Толькі ўладальнікі высокіх балаў могуць дазволіць сабе адносны спакой. Многіх ... Падрабязней »