Author Archives: Илья

Цэнтр адукацыі і навукі

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт — сапраўдны навукова-адукацыйны цэнтр Магілёўскай вобласці. Тут гарманічна спалучаюцца кансерватыўнасць класічнай адукацыі і інавацыйнае развіццё. Пра тое, у якім кірунку развіваецца ўніверсітэт, нам расказаў рэктар, доктар тэхнічных навук, прафесар Міхаіл Яўгенавіч ЛУСЦЯНКОЎ. — Міхаіл Яўгенавіч, раскажыце, што ўяўляе сабой Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. — Беларуска-Расійскі ўніверсітэт — гэта 8 факультэтаў, каледж, агульнаадукацыйны ліцэй, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Ва ўніверсітэце ... Падрабязней »

Трактарысты дасягаюць поспехаў

У мінулым годзе Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй адзначыў 40-гадовы юбілей. Да гэтай даты калектыў падышоў з добрымі вынікамі. За чатыры дзесяцігоддзі прамысловасць і сельская гаспадарка краіны атрымалі звыш 8 тысяч запатрабаваных спецыялістаў, а ліцэй не раз займаў высокія месцы ў конкурсе на лепшую арганізацыю работы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Гродзенскай вобласці. Ліцэй — адзіная ў Іўеўскім раёне ўстанова прафесійнай адукацыі. І гэта не ... Падрабязней »

Тэрміны ўступнай кампаніі

Сёлетняя ўступная кампанія скончыцца амаль на два тыдні пазней, чым у мінулыя гады. Напрыклад, залічэнне абітурыентаў, якія будуць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі на платнай аснове, завершыцца аж 17 жніўня. Тыя, каму пашчасціць паступіць на бюджэт, адправяцца адпачываць раней. Прыём дакументаў З 25 па 31 ліпеня ўстановы вышэйшай адукацыі прымаюць дакументы ад асоб, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, а ... Падрабязней »

Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

Ужо амаль два тыдні доўжыцца рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 12 мая зарэгістраваліся больш як 23 тысячы чалавек. Гэта прыкладна адпавядае лічбам мінулага года. Нагадаем, рэгістрацыя на ЦТ пачалася 2 мая і бу­дзе доўжыцца па 1 чэрвеня ўключна. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй ранейшая схема змянілася. Цяпер, перш чым ехаць ... Падрабязней »

Працуюць інавацыйна і ў інтарэсах студэнтаў

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова заслужана называюць цэнтрам адукацыі і навукі ўсходняга рэгіёна. Ва ўстанове з больш чым векавой гісторыяй старанна захоўваюць традыцыі і разам з тым актыўна ўкараняюць у вучэбны працэс перадавыя адукацыйныя тэхналогіі і напрацоўкі. Пра развіццё ўніверсітэта, новаўвядзенні і перспектывы для сёлетніх абітурыентаў — наша гутарка з прарэктарам па вучэбнай рабоце МДУ імя А.А.Куляшова членам Савета Рэспублікі ... Падрабязней »

Экскурсія ў аграрную будучыню

Аграмеханічны факультэт знаходзіцца ў самым сэрцы студэнцкага гарадка Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Гэтае падраздзяленне — самае “дарослае” ва ўніверсітэце, і яго гісторыя — значная частка станаўлення вышэйшай навучальнай установы. Факультэт вядзе падрыхтоўку па дзвюх спецыяльнасцях: “Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці” і “Праектаванне і вытвор­часць сельскагаспадарчай тэхнікі”. На першай тэрмін навучання для выпускнікоў каледжаў складае 3 гады, для абітурыентаў пасля школы — ... Падрабязней »

Не ўвайсці — уварвацца ў будучыню

Сёлета Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт будзе адзначаць 100-гадовы юбілей і ўсю прыёмную кампанію выбудоўвае з прывязкай да знамянальнай даты. На працягу ўсяго красавіка тут праводзіліся дні адкрытых дзвярэй, у якіх прымалі ўдзел не толькі кіраўнікі ўніверсітэта і яго асобных падраздзяленняў, выкладчыкі, студэнты, але і вядомыя выпускнікі БНТУ — інжынерная эліта краіны. Такім чынам вядучы тэхнічны ўніверсітэт вырашыў прадэманстраваць свае набыткі: ... Падрабязней »

Асаблівасці навучання, сацыялка і перспектывы працаўладкавання

Абітурыенты вельмі пазітыўна ўспрынялі новы фармат узаемадзеяння, які прапанаваў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Стрымы з факультэтаў у прамой трансляцыі і ў запісе паглядзелі больш як 18 тысяч чалавек. Праз чаты адказнаму сакратару прыёмнай камісіі, дэканам і рэктару паступілі сотні пытанняў. Сёлетнія лічбы нават большыя, чым падчас традыцыйных дзён адкрытых дзвярэй у мінулыя гады. Дзякуючы анлайн-фармату, на сустрэчах змаглі “прысутнічаць” абітурыенты ... Падрабязней »

Новыя спецыяльнасці і анлайн-кансультацыі па прадметах

Што чакае абітурыентаў падчас уступнай кампаніі — 2020? Як рыхтуецца сустракаць абітурыентаў вядучая ўстанова вышэйшай адукацыі Гомельшчыны — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў першы прарэктар ГДУ, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Андрэй КРУК. — Андрэй Віктаравіч, зараз поўным ходам ідзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Якія дадатковыя меры бяспекі прымаюцца ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй? ... Падрабязней »

Вучыцца нельга актыўнічаць

У гэтым выказванні не могуць знайсці залатую сярэдзіну многія абітурыенты і іх бацькі. Адны перакананы, што ва ўніверсітэце можна толькі вучыцца, бо на іншае часу не застаецца, іншыя ж лічаць, што ў вялізнай установе знайсці нешта для сябе проста нерэальна. Змяніць падобныя думкі на супрацьлеглыя дапамогуць гісторыі студэнтаў, для якіх захапленне стала больш чым хобі менавіта ва ўніверсітэце. Карцінка пра ... Падрабязней »