Author Archives: Илья

У чаканні новых абітурыентаў

У БДУ новы навучальны год пачынаюць школы юных. Сёлета іх ажно 17. Старшакласнікам (а ў некаторых выпадках і меншым дзецям) прапаноўваецца паглыбленае вывучэнне школьных прадметаў, знаёмства з адукацыйнай і навуковай базай факультэтаў БДУ, прафарыентацыя і падрыхтоўка да паступлення. На факультэце міжнародных адносін дзейнічае адразу некалькі школ юных. Так, у школу будучага лагіста-міжнародніка запрашаюць абітурыентаў, якія мараць пра кар’еру ў сферы ... Падрабязней »

Усё магчыма, галоўнае — матывацыя

У наступным годзе краіна будзе адзначаць векавы юбілей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Але мала хто ведае, што споўніцца таксама 60 гадоў падрыхтоўцы замежных студэнтаў на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі (БДУ адным з першых на постсавецкай прасторы пачаў прымаць на вучобу грамадзян іншых краін). Што тычыцца падрыхтоўкі беларускай моладзі да паступлення ва ўніверсітэт, тут гісторыя сягае ў далёкую мінуўшчыну: першы выпуск рабфака БДУ ... Падрабязней »

ІТ-індустрыя: не толькі для інжынераў і праграмістаў

IT-Academy была адкрыта ў 2010 годзе, праз 5 гадоў пасля заснавання Парка высокіх тэхналогій. Штогод яна выпускае звыш 1,5 тысячы спецыялістаў, забяспечваючы каля 10% патрэб ПВТ у новых кадрах. Для слухачоў распрацавана больш як 160 курсаў па 20 ІТ-напрамках. Пра самыя запатрабаваныя спецыяльнасці, магчымасці для гуманітарыяў і перспектывы ІТ-індустрыі гутарым з намеснікам дырэктара IT-Academy Наталляй ЦЭЛАГУЗ. —  IT-Academy (брэнд Адукацыйнага ... Падрабязней »

Прэстыжная спецыяльнасць ці справа жыцця

За кім перамога — высветлім у дзяцей, бацькоў і настаўнікаў Знайсці звесткі пра новыя спецыяльнасці для сучаснага школьніка не праблема. Куды цяжэй пачуць сябе, ацаніць уласныя жаданні і магчымасці, вызначыцца. “Чаго я хачу ад будучай прафесіі? Ці адобраць мой выбар бацькі і што для іх будзе важна? З якімі цяжкасцямі я сутыкнуся і як могуць дапамагчы з імі справіцца настаўнікі?” — пытанні, ... Падрабязней »

Мінулы, цяперашні і будучы час у адным імгненні

Звычайна ў верасні першакурснікі робяць першыя крокі ў навуку, а навучэнцы выпускных класаў вызначаюцца з выбарам будучай прафесіі. Як паказала ўступная кампанія ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны, у рэгіёне застаюцца папулярнымі спецыяльнасці, звязаныя з IT, эканомікай, юрыспрудэнцыяй. Сёлета шмат абітурыентаў пажадалі вывучаць і міжнародны турызм. Новая для ГДУ спецыяльнасць была адкрыта на гістарычным факультэце, пра які і пойдзе ... Падрабязней »

Імкненне да дзвюх пяцёрак

Прайшло толькі два тыдні новага навучальнага года,  а калектыў Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва заглядвае за гарызонт — наступнай вясной тут будуць адзначаць 55-годдзе ўстановы адукацыі. Пра неабходнасць стварэння ў Гродне такой установы (у 1966 годзе было адкрыта ПТВ № 74 бытавога абслугоўвання) сведчыць той факт, што пры плане прыёму 300 чалавек заяў было пададзена тры тысячы. У Гродне пачалі ... Падрабязней »

Чалавек, падобны да мяне

Часта чую меркаванне, што калі людзі падобныя знешне, то гэта пераносіцца і на іх інтарэсы. Яго дашчэнту разбіваюць блізняты, якія выбіраюць розныя прафесійныя напрамкі і развіваюцца ў несумежных спецыяльнасцях.  Ён той, пры кім цішыня знікае Гэтыя хлопцы дакладна ведаюц­ь, што скажуць і што спытаюць адзін у аднаго пры сустрэчы. А сустрэўшыся, здаецца, не змаўкаюць. Браты Елізаравы сёлета паступілі ў БНТУ. ... Падрабязней »

Лічбавізацыя ў бесперапынным рэжыме

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у навучанні. Асобны акцэнт — на рэалізацыі праекта “Лічбавы ўніверсітэт”. — Стварэнне “лічбавага ўніверсітэта” — не самамэта, а інструмент для павышэння якасці адукацыі, яе даступнасці, аператыўнасці вырашэння кіраўніцкіх пытанняў. Зараз, у сувязі з COVID-19, гэтая тэма актуалізавалася як ніколі. Дзякуючы раней створанай інфраструктуры, мы змаглі ў кароткія тэрміны ... Падрабязней »

Універсітэт для ўсёй краіны

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання — адзіная ў краіне профільная ўстанова вышэйшай адукацыі, дзе рыхтуюць поўны спектр спецыялістаў для харчовай, перапрацоўчай і хімічнай прамысловасці. Гэта буйны адукацыйны і даследчы цэнтр рэгіёна, які дынамічна развіваецца. Прычым тут скіраваны не толькі на падрыхтоўку кадраў для эканомікі, але і на развіццё навуковай дзейнасці. Больш падрабязна аб жыцці ўніверсітэта расказаў рэктар Максім КІРКОР. — Максім Аляксандравіч, у ... Падрабязней »

Даведнік ПВТ для ІТ-абітурыентаў

Для абітурыентаў, якія жадаюць звязаць сваю будучыню з інфармацыйнымі тэхналогіямі, у Парку высокіх тэхналогій выпусцілі штогадовы электронны даведнік “ІТ-абітурыент 2020”. У даведніку прадстаўлена актуальная інфармацыя пра ІТ-факультэты сталічных і рэгіянальных універсітэтаў: апісанне спецыяльнасцей, планы прыёму на 2020 год, прахадныя балы за мінулыя гады, кошт навучання, наяўнасць ваеннай кафедры, умовы прадастаўлення інтэрната, размеркаванне выпускнікоў і інш. Штогод у ІТ-галіне з’яўляюцца новыя ... Падрабязней »