Author Archives: Илья

20 мінут для прафесіі

Сёння, дзякуючы адкрытасці і даступнасці інфармацыі, вызначыцца з будучай прафесіяй і лёгка, і адначасова складана. Нехта выбірае сам, некаму дапамагае прыклад сяброў ці парады бацькоў і настаўнікаў. Цяпер такой “палачкай-выручалачкай” можа стаць прафарыентацыйнае анлайн-тэсціраванне ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. — Усведамленне таго, што нам патрэбен анлайн-фармат правядзення прафарыентацыйнага тэсціравання, прыйшло даўно. Тым больш сёння гэта — патрабаванне часу. Падобнае кансультаванне, толькі ... Падрабязней »

Адукацыя для творчасці і арыгінальнага мыслення

Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя абумовіла лічбавізацыю розных сфер жыцця. Кардынальныя змены назіраюцца ўсюды, у тым ліку на рынку эканамічных прафесій. Якімі ведамі і навыкамі павінны валодаць сучасныя фінансісты, каб стаць запатрабаванымі спецыялістамі? Пра гэта мы даведаліся на кафедры фінансаў і крэдыту эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Лічбавізацыя эканомікі Лічбавая эканоміка спрашчае жыццё ўсім: дапамагае зніжаць выдаткі, павялічвае эфектыў­насць работы прыватных ... Падрабязней »

Упэўненым крокам да студэнцтва

У канцы лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачнецца шматпрофільная алімпіяда, у якой прымуць удзел навучэнцы старшых класаў школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў з Гродзенскай вобласці і іншых куткоў краіны. Шматпрофільная алімпіяда ўключае спаборніцтвы як па агульнаадукацыйных прадметах — матэматыцы, хіміі, біялогіі, так і па асновах графікі, крыптаграфіі і абароне інфармацыі, журналістыцы. Такая шматпрофільная алімпіяда будзе праводзіцца ва ўніверсітэце ... Падрабязней »

Дні адкрытых дзвярэй у анлайн-рэжыме

Беларускія ўніверсітэты з нецярпеннем чакаюць сустрэч з абітурыентамі, але пакуль гэта магчыма толькі ў рэжыме анлайн. Як і вясной, дні адкрытых дзвярэй праходзяць за маніторамі камп’ютараў. Гэта не добра і не дрэнна, а дадзенасць, з якой даводзіцца мірыцца. Першая сустрэча з універсітэтам, першае захапленне, першае ўсведамленне сябе часткай вялікага свету навукі — усё гэта, вядома, адбудзецца з абітурыентамі, але потым. ... Падрабязней »

ІТ, навука і камандная работа

Сярод новых спецыяльнасцей, адкрытых сёлета ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, адной з найбольш папулярных стала “Прыкладная інфарматыка (праграмнае забеспячэнне камп’ютарных сістэм)” са спецыялізацыяй “Мультымедыйныя сістэмы і інтэрнэт-праграмаванне”. Рыхтаваць спецыялістаў па гэтым напрамку пачалі на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання. Яшчэ сем месяцаў назад першакурснік Алег Сяменчык здаваў цэнтралізаванае тэсціраванне і хваляваўся пра паступленне ва ўніверсітэт. Юнак кажа, што спецыяльнасць выбраў даўно, нават не ... Падрабязней »

Тыя, хто верыць у жыццё

Паступіўшы на жаданыя спецыяльнасці, гэтыя хлопцы і дзяўчаты стараюцца не толькі атрымаць веды, раскрыць свой творчы патэнцыял, але і імкнуцца нешта пакінуць пасля сябе. У розных універсітэтах і на розных спецыяльнасцях яны робяць агульную справу — дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Студэнты-валанцёры расказваюць пра выбар будучай прафесіі і валанцёрства як магчымасць мяняцца да лепшага. У свеце ўсё магчыма ... Падрабязней »

Культ ведаў і імкненне перамагаць

Сакрэты паспяховасці Гродзенскага палітэха Пяць гадоў назад адразу ў дзвюх навучальных установах Гродна адбылася значная падзея: 1 снежня 2015 года Гродзенскі політэхнічны каледж быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Гродзенскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя. Апошняя пяцігодка ў дзейнасці ўстановы стала часам новых дасягненняў, пошукам новых шляхоў развіцця. Сёлета Гродзенскі політэхнічны каледж адзначыць 65-годдзе. Філіял Мінскага палітэхнікума быў адкрыты ў горадзе ... Падрабязней »

Аб прафесіях ад “А” да “Я”

У Гродзенскім абласным цэнтры тэхнічнай творчасці дзейнічае Галерэя прафесій. Тут прадстаўлены экспазіцыі 24 устаноў прафесійнай адукацыі рэгіёна. Кожную суботу па загадзя скла­дзеным графіку ў Галерэю прафесій пры­ходзяць навучэнцы 9—11 кла­саў на сустрэчу з прадстаўнікамі прафтэхустаноў. Тут яны знаёмяцца з прафесіямі, гісторыяй, дасягненнямі, жыццём прафесійна-тэхнічных ліцэя­ў і каледжаў. На канікулах экскурсіі праводзяц­ь для навучэнцаў з другога па шосты клас. Для іх арганізоўва­юць ... Падрабязней »

Вядучы ў рэгіёне і заўважны ў свеце

На мінулым тыдні 90-гадовы юбілей адзначыў адзін з буйнейшых універсітэтаў краіны — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Мы даведаліся пра гісторыю ўстановы вышэйшай адукацыі і яе сучаснае месца на міжнароднай арэне. Гістарычны агляд Афіцыйнай датай стварэння ўстановы вышэйшай адукацыі з’яўляецца 21 чэрвеня 1930 года. Пасля актыўнай падрыхтоўкі 8 лістапада 1930 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Гомельскага педагагічнага інстытута. Першым дырэктарам ... Падрабязней »

Дынамічная кафедра

Кафедра “Трактары” аўтатрактарнага факультэта — адно з самых буйных падраздзяленняў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яе значнасць праяўляецца не толькі ў колькасці спецыяльнасцей, па якіх вядзецца падрыхтоўка, але і ў многіх гадах дзейнасці. І гісторыю кафедры з амаль 70-гадовым лёсам нельга ўявіць без прафесійнага шляху яе загадчыка Уладзіміра Байкова і яго сямейнай дынастыі, цесна звязанай з універсітэтам. Пачынаеш у даводзь да канца Уладзімір Байкоў вырас у ... Падрабязней »