Author Archives: Илья

Гісторыкі, аналітыкі і нават крыху дыпламаты

На гістарычным факультэце БДУ адкрываецца новая спецыяльнасць — “Рэгіёназнаўства”. З гэтага года набор будзе ажыццяўляцца як на першую ступень атрымання адукацыі, так і ў магістратуру. — Дагэтуль спецыялістаў-рэгіёназнаўцаў у беларускіх універсітэтах не рыхтавалі, — паведаміў дэкан гістарычнага факультэта БДУ прафесар Аляксандр Каханоўскі. — Падобныя спецыяльнасці ёсць у Расіі, у Казахстане і іншых краінах, дзе яны даволі папулярныя. Беларуска-Расійскі ўніверсітэт выпускае ... Падрабязней »

Прыходзьце за эмоцыямі і выбірайце будучыню!

Сёння ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце праходзіць дзень адкрытых дзвярэй. Дзеля бяспекі і камфорту арганізатары прапанавалі абітурыентам адразу два фарматы: вочны — у дворыку перад галоўным корпусам — і анлайн-трансляцыю на YouTube-канале БНТУ. Ва ўніверсітэце гасцей чакаюць стэнды факультэтаў і філіялаў — каледжаў, дзе можна даведацца пра асаблівасці ўступнай кампаніі 2021 года. Прадстаўнікі рэктарата, дэканы, выкладчыкі і студэнты раскажуць аб ... Падрабязней »

Усе ўзросты пакорныя РТ

За два дні да РТ прачынаюся ў паніцы: прыснілася, што прыходжу на рэпетыцыйнае тэсціраванне, а ў мяне няма з сабой чорнай гелевай ручкі. Пераводжу дыханне і разумею: ажно дзве чакаюць свайго зорнага часу ў заплечніку. “Глядзі ж, — кажу сама сабе, — пропуск раздрукаваць не забудзься”. І з асалодай пераварочваюся на другі бок. Так пачынаецца прыгода, якой папярэднічала жаданне без ... Падрабязней »

Марафон актыўнасцей і алея руж

Марафон актыўнасцей, прысвечаных 55-годдзю Тэхналагічнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, стартаваў 24 сакавіка. Менавіта ў гэты дзень 1966 года выйшла пастанова Савета Міністраў БССР “Аб адкрыцці Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума”. Вытокі — Увесь 1966 год быў насычаны значнымі падзеямі і вялікай працай па стварэнні новай навучальнай установы, — расказвае дырэктар каледжа кандыдат фізіка-матэматычных навук Андрэй Буць. — Узводзіўся новы ... Падрабязней »

Некабінетныя спецыялісты дрэваапрацоўкі

Кафедра дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў факультэта лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну — адно з самых “дарослых” падраздзяленняў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Тут у дадатак да дзеючай спецыяльнасці “Машыны і абсталяванне ляснога комплексу” сёлета дабавіцца новая — “Мехатронныя сістэмы і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей”. Загадчык кафедры Аляксандр Грышкевіч паказвае запыты ад буйных прадпрыемстваў, арганізацый і структур на спецыялістаў гэтага кірунку. Сярод іх — ... Падрабязней »

Свята ліку Пі

14 сакавіка ў свеце адзначаецца адно з незвычайных свят для матэматыкаў, фізікаў і ўсіх аматараў дакладных навук — Міжнародны дзень ліку Пі. Упершыню адзначаць гэты дзень пачалі ў 1988 го­дзе. Сваім з’яўленнем свята абавязана фізіку з Сан-Францыска Лары Шоу. Ён звярнуў увагу, што напісанне даты 14 сакавіка (3/14) супадае з першымі лічбамі ліку Пі. Лік Пі — гэта матэматычная канстанта, ... Падрабязней »

Грунтоўныя веды і шырокія перспектывы

У кожнага з нас час ад часу з’яўляецца жаданне наведаць новыя месцы, актыўна адпачыць, пазнаёміцца з жыхарамі іншых краін… Імклівае развіццё турызму актывізуе бізнес, цягне за сабой стварэнне новых працоўных месцаў, вымагае адкрыцця сучасных спецыяльнасцей ва ўстановах адукацыі. У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны для больш якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў турыстычнай галіны была нават створана новая кафедра — міжкультурных камунікацый і ... Падрабязней »

Майстэрня прафесійных адкрыццяў

Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт сёлета адзначае сваё 70-годдзе. Пачынаўся ён як сельскагаспадарчы інстытут з двума факультэтамі, а сёння ў складзе ўстановы адукацыі 11 факультэтаў. Дваццаць гадоў тут існуе і факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы. — Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы быў арганізаваны 2 мая 2000 года на базе падрыхтоўчага аддзялення і кабінета прафарыентацыі, — расказвае дэкан факультэта Віктар Паплеўка. — Была ... Падрабязней »

Лавіце птушачку!

Рэспубліканскі фотаконкурс для школьнікаў упершыню пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, ліцэяў і гімназій. Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, мэта конкурсу — стварэнне ўмоў для самарэалізацыі школьнікаў у галіне дзіцячай журналістыкі і фарміраванне ў іх інфармацыйнай культуры. Арганізатарам творчага спаборніцтва выступіў факультэт журналістыкі БДУ пры ўдзеле міністэрстваў адукацыі і інфармацыі, Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі ... Падрабязней »

Інавацыйны адказ на выклік часу

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны пачынаюць рыхтаваць спецыялістаў у галіне камп’ютарнай бяспекі і абароны інфармацыі. Набор на адпаведную спецыяльнасць пачнецца на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій у 2021 годзе. Нельга не пагадзіцца, што пытанні бяспекі ў інфармацыйнай сферы становяцца ўсё больш актуальнымі. Камп’ютары, смартфоны, разнастайныя гаджэты, праграмныя прадукты суправаджаюць нас усюды: на рабоце, у тран­спарце, дома. У інфармацыйнай прасторы ажыццяўляюць сваю ... Падрабязней »