Author Archives: Илья

Супергероі, якія ведаюць розныя мовы

Каб эфектыўна камунікаваць, людзям трэба добра разумець адзін аднаго. Гэта асабліва важна, калі дыялог вядуць носьбіты розных моў. Часта ў пабудове паспяховай камунікацыі могуць дапамагчы толькі кампетэнтныя перакладчыкі. Большасць беларускіх спецыялістаў такога профілю рыхтуюць на перакладчыцкім факультэце Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Гісторыя падрыхтоўкі перакладчыцкіх кадраў у МДЛУ пачалася ў 1960-я гады з аддзяленняў пры розных факультэтах. У перыяд хрушчоўскай “адлігі” ў ... Падрабязней »

У сямейным альбоме тэхналагічнага каледжа

Гэтая ўстанова мае рэдкі для каледжа пералік спецыяльнасцей, па дзвюх з якіх у Беларусі больш нідзе не рыхтуюць. Тут мяжуюць новыя тэхналогіі і культурныя традыцыі, поплеч вучацца “тэхнары” і “гуманітарыі”. Знаёмцеся: філіял БДТУ “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж”. Штогод у верасні каледж збірае пад сваім дахам больш за тысячу навучэнцаў. На працягу года колькасць маладых людзей мяняецца — з-за розных тэрмінаў ... Падрабязней »

Усе дарогі вядуць у ІТ

Для выпускнікоў, якія хочуць звязаць будучыню з інфармацыйнымі тэхналогіямі, Парк высокіх тэхналогій падрыхтаваў даведнік “ІТ-абітурыент 2021”. Электроннае выданне аб’ёмам 212 старонак размешчана на сайце ПВТ. У даведніку прадстаўлена актуальная інфармацыя аб ІТ-факультэтах сталічных і рэгіянальных універсітэтаў: апісанне спецыяльнасцей, планы прыёму на 2021 год, прахадныя балы за мінулыя гады, кошт навучання, наяў­насць ваеннай кафедры, умовы прадастаўлення інтэрната, размеркаванне выпускнікоў, звесткі аб сумесных ... Падрабязней »

На малой радзіме — ветразі надзеі

На ўездзе ў Воранава з боку Гродна за вялікімі дрэвамі можна ўбачыць шматпавярховыя будынкі, акуратную зялёную тэрыторыю з клумбамі, стадыён — тут размяшчаецца Воранаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці. Гісторыя гэтай установы пачалася ў сярэдзіне мінулага стагоддзя: 19 сту­дзеня 1950 года была створана Воранаўская школа механізацыі сельскай гаспадаркі. Размяшчалася яна ў вёсцы Гайцюнішкі. З таго часу назва ўстановы некалькі разоў ... Падрабязней »

Шлях у прафесію пачынаецца з першага кроку

Ужо ў сярэдніх класах многія дзеці пачынаюць задумвацца пра сваю прафесійную будучыню. Асноўнае пытанне, якое турбуе ў гэты час не толькі падлеткаў, але і іх бацькоў, — ці варта ісці ў 10 клас? Або лепш забраць дакументы са школы і выбраць установу сярэдняй спецыяльнай адукацыі? Якая спецыяльнасць у такім выпадку будзе найлепшай для навучання? Прапаную знайсці адказы на гэтыя пытанні разам. Пайсці ... Падрабязней »

Заўважны сярод многіх

БДУ ўвайшоў у 1% лепшых універсітэтаў свету Нядаўна апублікавалі вынікі аўтарытэтнага рэйтынга ўніверсітэтаў QS World University Rankings. У сёлетняй версіі БДУ заняў 295- е месца і ўвайшоў у 1% лепшых універсітэтаў свету! Гэта самы выбітны вынік БДУ за ўсю гісторыю ўдзелу ў сусветным рэйтынгу QS. У 2018 годзе ўніверсітэт быў ранжыраваны 354-м, у 2019 годзе — 351-м, летась — 317- м. І вось, нарэшце, падняўшыся ... Падрабязней »

Патэнцыял адпавядае запытам часу

За 55 гадоў існавання гэтая ўстанова адукацыі прайшла шлях ад інжынерна-будаўнічага і політэхнічнага інстытута да тэхнічнага ўніверсітэта, падрыхтавала не адну тысячу спецыялістаў у галіне будаўніцтва, архітэктуры, машынабудавання, электронікі, эканомікі і экалогіі. Сёння Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт займае годнае месца ў сістэме адукацыі рэгіёна. Пра дасягненні і перспектывы развіцця БрДТУ расказвае яго рэктар доктар тэхнічных навук Аляксандр Генадзьевіч БАХАНОВІЧ. — На ... Падрабязней »

У “Плыні” кафедры журналістыкі

Чуткі пра гэтае падраздзяленне разносяцца хутчэй за магчымасці сацыяльных сетак. Дэкан называе яго адным з лепшых на факультэце, а студэнты лічаць, што іх сіла — у адрозненнях. Знаёмцеся: кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы. Першае, за што чапляецца вока, калі завітваеш на кафедру, — шмат дыпломаў і фотаздымкаў з аўтографамі медыяперсон на сценах. Па ажыўленым абмеркаванні выкладчыкаў разумееш, ... Падрабязней »

Заўтра стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне

Напярэдадні ўступнай кампаніі варта нагадаць абітурыентам, на якія моманты трэба звярнуць увагу. Нягледзячы на тое, што правілы прыёму не мяняліся, усё ж ёсць некаторыя адметнасці і новаўвядзенні. ЦТ: не забудзьце пашпарт! Сёлета на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістравалася больш як 62 тысячы абітурыентаў. — Гэта крыху менш, чым летась, — адзначыла намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч. — Самымі запатрабаванымі прадметамі ... Падрабязней »

БДУІР на тваім экране

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі стартавала серыя вэбінараў, прысвечаных уступнай кампаніі. 9 чэрвеня адбылася другая анлайн-сустрэча прадстаўнікоў БДУІР з абітурыентамі. На пытанні сёлетніх выпускнікоў адказвала начальнік аддзела суправаджэння прыёмнай камісіі Паліна Сакалоўская. Сёння БДУІР — гэта 8 факультэтаў, 32 кафедры, навукова-даследчыя падраздзяленні, Інстытут інфармацыйных тэхналогій, Мінскі радыётэхнічны каледж і больш за 15 тысяч студэнтаў. Тут адкрыта 41 спецыяльнасць першай ступені (4 ... Падрабязней »