Author Archives: Илья

Важна быць на пярэднім краі навукі

На пачатку верасня ў НАН Беларусі прайшоў маладзёжны форум “Шлях у навуку”. Вельмі змястоўнай і цікавай часткай праграмы стала сустрэча моладзі з вядучымі вучонымі, акадэмікамі. Яны расказалі пра асноўныя дасягненні і трэнды ў сваіх напрамках навукі. Любіць навуку — гэта як любіць музыку Памятаеце гарэзлівую песеньку з фільма “Прыгоды Электроніка”? До чего дошел прогресс, До невиданных чудес, Опустился на глубины И поднялся ... Падрабязней »

Характар у факультэта спартыўны

Пра спартыўны характар мы вялі размову з дэканам факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы доктарам педагагічных навук Віталем Храмавым. Менавіта такім дэкан лічыць характар сваіх студэнтаў, укладваючы ў гэтае азначэнне адказнасць, настойлівасць, сілу волі, вялікую працаздольнасць. — Нашы студэнты, адвучыўшыся на лекцыях, працягваюць свой дзень на трэніроўках, — гаворыць Віталь Уладзіміравіч. — І такі расклад жыцця патрабуе ... Падрабязней »

Навука ў свеце мастацтва

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшоў першы фэст “Навука ў свеце мастацтва”. Мерапрыемства ладзілася ў рамках агульнарэспубліканскага фестывалю навукі, арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук. Фэст праводзіўся на пляцоўках спартыўна-культурнага цэнтра ўніверсітэта. Дарэчы, сучасны комплекс, адкрыты ў снежні мінулага года, ідэальна падышоў для такой падзеі. На сцэне свае таленты дэманстравалі майстры танцавальнага і вакальнага мастацтва. А ў зале ўнізе разгарнулася выстава, ... Падрабязней »

Сям’я, у якой усё атрымалася

Летам гэтая навіна хутка абляцела адукацыйную прастору. Дзіва што: не часта здараецца, што студэнтамі адной навучальнай установы становяцца тата, мама і дачка. У гэтым годзе першакурснікамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў сталі Аляксандр, Кацярына і Дар’я Раньшавы. Даша Раньшава, як і многія маладыя людзі яе ўзросту, пра сябе расказвае мала. Гавораць толькі, што можа назваць сябе адказным, камунікабельным, дружалюбным чалавекам і ... Падрабязней »

З гарбатай не сумуем

15 верасня адзначаўся Дзень бібліятэк Беларусі. З гэтай нагоды Фундаментальная бібліятэка БДУ падрыхтавала для сваіх чытачоў цэлы шэраг актыўнасцей. У прыватнасці, была абвешчана любімая ў студэнтаў акцыя — “Дзень вернутай кнігі”, якая дазволіла здаць затрыманую літаратуру без выплаты запазычанасці. А на тэматычнай сустрэчы “У свята з гарбатай не сумуем” кожнаму наведвальніку бібліятэкі ў галоўным корпусе БДУ прапаноўвалі гарачыя напіткі і пачастункі.  ... Падрабязней »

БДУ ўзнімае ўласную планку

30 кастрычніка БДУ адзначыць 100-гадовы юбілей. Да гэтай даты плануецца зацвердзіць новую стратэгію развіцця ўніверсітэта на найбліжэйшыя чатыры гады. Нядаўна праект дакумента абмяркоўвалі на савеце БДУ з удзелам кіраўніцтва факультэтаў і інстытутаў, дырэктараў прадпрыемстваў, начальнікаў упраўленняў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і студэнтаў універсітэта. З адпаведным дакладам выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль. У аснову праекта пакладзены вынікі дзейнасці ўніверсітэта ў папярэднія гады і ... Падрабязней »

У марах пра неба

У бягучым годзе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі набралі першых курсантаў на ўнікальную для краіны спецыяльнасць “Лётная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі”. Трыма шчасліўчыкамі, якія ў гісторыі навучальнай установы назаўсёды застануцца піянерамі ў гэтым напрамку, сталі Іван Каратай, Мікіта Русецкі і Мікалай Мачанскі.  Каб стаць курсантамі БДАА, юнакам прыйшлося нямала папрацаваць. Хлопцы здавалі ЦТ па трох прадметах (матэматыка, замежная і ... Падрабязней »

Свята ведаў, адкрыццяў, інтэлекту

Стварыць мікрапрэпарат клетак дражджэй, сабраць электрычную схему, паназіраць за эксперыментам “Хімічны святлафор” і даведацца пра квантавыя камп’ютары — гэтым і не толькі здзіўлялі 11 верасня наведвальнікаў Фестывалю навукі. Пляцоўкай для яго традыцыйна стаў Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук. Адразу трэба адзначыць, што мерапрыемства арганізоўвалася ўжо трэці раз (першыя два — у 2018 і 2019 гадах), але жадаючых наведаць сапраўднае ... Падрабязней »

Пачалі выдаваць сертыфікаты ЦТ

Учора ў пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання пачалі выдаваць сертыфікаты. Абітурыенты, якія здаюць іспыты ў рэзервовыя дні, змогуць атрымаць свае сертыфікаты, пачынаючы з 23 ліпеня. Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, сертыфікат выдаецца асабіста абітурыенту. Для гэтага неабходна паказаць дакумент, які сведчыць асобу, дакумент аб адукацыі і пропуск з пазнакай “Тэсціраванне прайшоў”. Сертыфікат выдаецца ў абмен на ... Падрабязней »

Дзейнасць прыёмнай камісіі — як работа ўрача

Званкі на гарачую лінію прыёмнай камісіі Белдзяржуніверсітэта на працягу летніх месяцаў паступаюць безупынна. Абітурыенты найбольш актывізуюцца ў перыяд цэнтралізаванага тэсціравання і напярэдадні паступлення. Самыя распаўсюджаныя пытанні традыцыйна звязаны з прыёмам дакументаў. Пра асаблівасці сёлетняй прыёмнай кампаніі ў галоўным універсітэце краіны гутарым з адказным сакратаром прыёмнай камісіі БДУ Уладзімірам СЦЯПАНАВЫМ. — Уладзімір Андрэевіч, раскажыце пра асаблівасці сёлетняй прыёмнай кампаніі ў БДУ. — Мы ... Падрабязней »