Author Archives: Илья

БДУ — вялікая сям’я

“Я выбіраю БДУ” — менавіта пад такім дэвізам 1 красавіка ў Белдзяржуніверсітэце прайшоў фестываль факультэтаў. Мерапрыемства стала пачаткам прыёмнай кампаніі 2017 года. Абітурыентаў вітаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. “Наш універсітэт сёння — гэта вялікая дружная сям’я студэнтаў, выкладчыкаў і вучоных, — адзначыў Сяргей Уладзіміравіч. Ён падкрэсліў, што БДУ высока каціруецца ў сусветных рэйтынгах — уваходзіць у 2% лепшых універсітэтаў ... Падрабязней »

Зрабі з майстрам, зрабі як майстар, зрабі лепш за майстра!

Прафесійныя пробы ў форме квеста прапаноўваюць прайсці будучым абітурыентам у Віцебскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці. Прымераць будучую спецыяльнасць на сябе сёння запрашаюць многія ўстановы прафесійнай адукацыі, але ў адрозненне ад большасці з іх для каледжа прафесійныя пробы не з’яўляюцца новаўвядзеннем: тут іх паспяхова праводзяць ужо чацвёрты год. Пры гэтым штораз эксперыментуюць, удасканальваюць уласныя напрацоўкі, выкарыстоўваюць вопыт калег, далучаюць да ... Падрабязней »

Многие не прочитывают все варианты ответов, а выбирают первый понравившийся

В 2016 году в ЦТ по французскому языку приняли участие 678 человек. Средний балл выполнения теста составил 38,68. Максимальный балл (100) и минимальное количество баллов (8) получили по два участника тестирования. Результаты выпускников городских школ выше показателей выпускников школ, расположенных в сельской местности. Однако нельзя не отметить существенный рост результативности выполнения ими тестовых работ. Средний балл выпускников сельских школ 2016 ... Падрабязней »

Містар International БДУ

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся конкурс Mister International BSU, у якім прынялі ўдзел замежныя студэнты. У фінале спаборнічалі грамадзяне Туркменістана, Турцыі, Расіі, Таджыкістана, Казахстана і Кітая. А перамогу святкаваў другакурснік філалагічнага факультэта Ахмет Ковусаў з Туркменістана (на здымку). У зале, дзе праходзіла фінальнае шоу, быў аншлаг. Студэнты розных факультэтаў прыйшлі падтрымаць сваіх замежных сяброў, якім давялося прайсці шэраг розных выпрабаванняў. ... Падрабязней »

Незвычайны свет горнай вытворчасці

Абітурыентам факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ пашанцавала. Прычым не толькі з выбарам унікальных спецыяльнасцей, але і з дасціпнымі лектарамі, якія пазнавальна і цікава расказалі пра кожную з іх. Днямі на факультэце прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. У холе вучэбнага корпуса № 9 БНТУ было ажыўлена: тут сабралася не менш за 30 школьнікаў, гімназістаў і ліцэістаў, сярод якіх немаленькую частку ... Падрабязней »

Дзецям патрэбна бацькоўская падтрымка. І кампліменты

Прафесійны выбар — асабістая справа кожнага чалавека. Праўда, у 15—17 гадоў далёка не кожны гатовы ўзяць на сябе адказнасць за гэты выбар. Таму ўсё часцей маладыя людзі звяртаюцца па дапамогу да спецыялістаў. Пра тое, як справіцца з цяжкасцямі і пераадолець псіхалагічныя фактары, якія перашкаджаюць ажыццяўленню прафесійнага выбару, расказваюць псіхолагі Ліцэя БДУ Надзея Анатольеўна РЭНТАЛЬ і Алена Васільеўна РЖЭУЦКАЯ. — Ліцэй ... Падрабязней »

Адвечны дыялог філасофіі і прыродазнаўства

Днямі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбылося ўнікальнае навуковае мерапрыемства — юбілейныя XXV Міжнародныя чытанні “Вялікія пераўтваральнікі прыродазнаўства”. Сёлета яны былі прысвечаны выбітнаму вучонаму, аднаму са стваральнікаў квантавай фізікі, мысліцелю і грамадскаму дзеячу, Нобелеўскаму лаўрэату Нільсу Бору. Вучоныя з некалькіх краін на працягу двух дзён вялі цікавае абмеркаванне на стыку сучаснага прыродазнаўства, тэхнікі і філасофіі. Прадметам дыскусій былі ... Падрабязней »