Author Archives: Илья

Эколаг — гэта гучыць… разнастайна

Экалогія — загадкавая навука, якая ва ўсіх на слыху, але да сёння не мае адзінага вызначэння. Адны скажуць, што гэта падраздзел біялогіі, аднак будуць толькі часткова мець рацыю. Іншыя звяжуць экалогію з прыродаахоўнай дзейнасцю, але гэта таксама не раскрые яе сутнасці. Справа ў тым, што складаная разгалінаваная навука — экалогія — існуе на стыку розных дысцыплін: біялогіі, хіміі, фізікі, матэматыкі, ... Падрабязней »

Універсітэт не толькі дзеля прафесіі

Цяжка ўявіць сучаснае грамадства без звыклых для нас даброт, атрыманых дзякуючы дасягненням сучаснай хіміі, біялогіі, генетыкі, біятэхналогіі. Цікавасць да гэтых навук не згасае, наадварот, жадаючых атрымаць адукацыю ў адпаведных галінах усё больш. Сярод падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў у згаданым кірунку, вядучая роля належыць біялагічнаму факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У навуку — з першага курса У структуру ... Падрабязней »

Паступальны рух да поспеху

Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж адкрывае тры новыя запатрабаваныя спецыяльнасці для выпускнікоў 11-х класаў: “Аўтасэрвіс”, “Электроніка механічных транспартных сродкаў” і “Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі”. ВДТК — адна з вядучых устаноў адукацыі краіны. Колькасць навучэнцаў тут на сённяшні дзень перавышае 1,5 тысячы чалавек, гэта найбольш высокі паказчык сярод устаноў ПТА і ССА вобласці. У каледжы рэалізуюцца дзённая, вячэрняя, завочная формы атрымання ... Падрабязней »

Тавар — дарога — спажывец

Аперацыйных лагістаў з 2017 года будуць вучыць у Віцебскім дзяржаўным індустрыяльна-тэхналагічным каледжы. Перш чым трапіць да пунктаў рэалізацыі і спажыўца, любы тавар (а тым больш калі гаворка ідзе пра пастаўкі з-за мяжы) пераадольвае складаны шлях. Каардынуе гэты рух лагіст. Праектаванне, укараненне, эксплуатацыя лагістычных сістэм і іх элементаў з улікам мэт і задач арганізацыі, узаемадзеянне з пастаўшчыкамі і перавозчыкамі, кіраванне складскімі ... Падрабязней »

Свядомы выбар, дастойныя перспектывы

Новыя спецыяльнасці і кваліфікацыі прапануе абітурыентам Пастаўскі дзяржаўны каледж. Кожны новы год у жыцці каледжа — новы віток у развіцці. У адпаведнасці з патрабаваннямі часу ўстанова адукацыі пастаянна аднаўляе і ўдасканальвае матэрыяльна-тэхнічную базу, знаходзіць новыя эфектыўныя формы работы з прадпрыемствамі-работадаўцамі, актыўна супрацоўнічае, абменьваецца вопытам і праводзіць сумесныя адукацыйныя мерапрыемствы з установамі прафесійнай адукацыі не толькі вобласці і краіны, але і ... Падрабязней »

Прыёмная кампанія ў ПТНУ:

спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складаюць каля 80% Сёння, 15 чэрвеня, пачаўся прыём ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Аб асаблівасцях прыёму нашай газеце расказала кансультант упраўлення прафесійнай адукацыі галіновага міністэрства Таццяна Рыгораўна АРЦЕМ’ЕВА. — Сёлета прыём будзе ажыццяўляцца 146 установамі прафесійна-тэхнічнай адукацыі па 251 прафесіі. Акрамя таго, прыём для навучання па рабочых прафесіях будуць ажыццяўляць 49 устаноў адукацыі іншых узроўняў, якія рэалізуюць ... Падрабязней »

За тры гады тры спецыяльнасці…

можна атрымаць у Шчучынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі Аб гэтым, а таксама аб перавагах і шляхах атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі, запатрабаванасці спецыялістаў — выпускнікоў ліцэя на рынку працы даведаліся выпускнікі школ раёна падчас дня адкрытых дзвярэй “З прафесійнай адукацыяй — да поспеху ў жыцці”. Групы школьнікаў пачалі наведваць ліцэй у суботні дзень з мэтай прафарыентацыі яшчэ ў асенне-зімовы перыяд. Чарговая сустрэча ... Падрабязней »

Мелодыі дружбы

Днямі ў Доме дружбы ў Мінску адбылася музычна-паэтычная вечарына “Мелодыі дружбы”, прысвечаная сяброўству народаў краін Лацінскай Амерыкі і Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве, побач з іншымі аматарамі лацінаамерыканскай культуры, прынялі ўдзел студэнты факультэта іспанскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Гэта ўнікальны факультэт, які не мае аналагаў у Беларусі. Сёння ён вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасці “Сучасныя замежныя мовы (іспанская і другая замежная ... Падрабязней »

БДПУ: фотаздымак на ўдачу

1 красавіка ў вядучым педагагічным універсітэце краіны прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Вялікае фае галоўнага корпуса ледзь магло змясціць усіх жадаючых. Абітурыенты і іх бацькі хацелі бліжэй пазнаёміцца з універсітэтам і з першых вуснаў атрымаць усю неабходную інфармацыю. Дарэчы, у суботу адразу некалькі сталічных універсітэтаў праводзілі дні адкрытых дзвярэй, таму арганізатары ў БДПУ пастараліся зрабіць сваё мерапрыемства вельмі яркім і запамінальным. ... Падрабязней »

Моладзь настроена на працу і поспех

Сёлетняя ўступная кампанія ў БДПУ імя Максіма Танка абяцае быць насычанай і цікавай. Упершыню на педагагічныя спецыяльнасці будуць паступаць выпускнікі профільных класаў педагагічнай скіраванасці. Як дагэтуль медалісты і алімпіяднікі, яны будуць залічвацца ва ўніверсітэт без уступных экзаменаў. Сёння цяжка прадбачыць, як такое новаўвядзенне паўплывае на конкурсы і прахадныя балы на педагагічныя спецыяльнасці, колькі бюджэтных месцаў застанецца для абітурыентаў, якія паступаюць ... Падрабязней »