Author Archives: Илья

Галоўная мэта — сяброўства

“Першакурснік FESTival” хоць і маладое свята, але паспела стаць любімым сярод студэнтаў 1 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. І нездарма, бо яно ствараецца з імі і для іх. Сёлета фэст сабраў гасцей другі раз. Ідэя яго правядзення ўзнікла ў 2016 годзе, і мінулагодняе лета актывістаў БРСМ БДУ было накіравана на распрацоўку канцэпцыі мерапрыемства. “Мы ўбачылі, што ёсць патрэба ў азнаямленні першакурснікаў ... Падрабязней »

Юрфак хлебасольны

Яны правучыліся разам толькі два тыдні, але студэнтаў-першакурснікаў ужо аб’яднала агульная справа. Прычым дабрачынная. Пяты раз на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла выстава-кірмаш “Беларусь хлебасольная”. — Калі першы раз ладзілі гэтае мерапрыемства, то хацелі, каб студэнты 1 курса лепш пазнаёміліся і аб’ядналіся агульнай справай, а яшчэ ставілі мэту паказаць традыцыю факультэта — работу валанцёрскіх атрадаў і ... Падрабязней »

Класічная адукацыя для сучаснага жыцця

Новай хваляй першакурснікаў папоўнілася самая вялікая ўстанова адукацыі Беларускага Палесся — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. За права вучыцца тут змагаліся звыш 2,6 тысячы абітурыентаў, аднак толькі 1608 з іх сталі студэнтамі. На першы курс дзённага аддзялення залічана больш за тысячу юнакоў і дзяўчат, завочнага — каля шасцісот. Адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў атрымаюць 780 першакурснікаў, на ўмовах аплаты ... Падрабязней »

Калі выпускнікі зайздросцяць першакурснікам

Цікавыя і запатрабаваныя спецыяльнасці, конкурс пры паступленні — да 2 чалавек на месца, прахадны бал — да 9,7… Такімі паказчыкамі мог бы ганарыцца любы ўніверсітэт, але гаворка пойдзе пра ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Як удаецца Віцебскаму дзяржаўнаму політэхнічнаму каледжу Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта трымаць высокую планку? — Звышсакрэтнага алгарытму поспеху няма, — запэўнівае дырэктар каледжа Уладзімір Шлома. — Час патрабуе ... Падрабязней »

Першы рэгіянальны інстытут Канфуцыя

Хутка ў Беларусі з’явіцца яшчэ адзін інстытут Канфуцыя. Ён будзе працаваць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны і стане першым рэгіянальным інстытутам па вывучэнні кітайскай мовы і культуры. Адкрыццё запланавана на канец восені. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута падчас візіту ў Гомельскі ўніверсітэт афіцыйнай дэлегацыі Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі. Новы крок у вывучэнні кітайскай мовы Кітайскія госці сустрэліся ... Падрабязней »

Вялікае падарожжа пачынаецца з першага кроку

Для мяне знаёмства з Кітаем пачалося пасля камандзіроўкі туды майго бацькі. Менавіта тады я вырашыла для сябе, што павінна наведаць гэтую цудоўную краіну з багатым мінулым і не менш цікавым сучасным і, бузумоўна, вывучыць кітайскую мову. Знаёмыя скептычна падсмейваліся: “Лепш удасканальвай англійскую. Навошта табе кітайская? Ты не зможаш, табе не хопіць цярплівасці…” Усё гэта я выслухоўвала год назад, калі толькі ... Падрабязней »

Адкрыць свой Кітай, або Мары рэальныя

Маё захапленне Кітаем, яго своеасаблівай культурай і шматвяковымі традыцыямі было прадыктавана хутчэй воляй серца, чым розуму. “Чаму менавіта Кітай?” — спытаеце вы. А хіба можна не зацікавіцца адной з самых старажытных цывілізацый свету? На імгненне акунуўшыся ў халаднаватую засень такой інтрыгуючай культуры, адчуўшы вецер гісторыі гэтай краіны, ужо немагчыма забыць салодкі смак чайнай цырымоніі або пекінскай оперы. Цяпер можна толькі ... Падрабязней »

Абітурыенты сталі больш прагматычнымі

Прэстыж прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вяртаецца. Гэта пацвярджаецца конкурсамі і высокімі прахаднымі баламі ў многіх установах. Што паказала сёлетняя ўступная кампанія ў ліцэі і каледжы Гомельшчыны і чым наогул жыве сёння прафтэх — пра гэта наша размова з намеснікам начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і прафесійнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыем ЧОРНЕНЬКІМ. — Дзмітрый Мікалаевіч, якое месца ... Падрабязней »

Па прыступках развіцця да поспеху прафесійнага і асабістага

У снежні 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы адбылася рэарганізацыя: да палітэха далучылі Гродзенскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй, які стаў аддзяленнем прафтэхадукацыі. Так навучальная ўстанова з 60-гадовай гісторыяй перагарнула новую старонку свайго развіцця. Пра тое, як сёння працуе Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж, мы гутарым з яго дырэктарам С.В.ХРАПКО. — Святлана Віктараўна, вы доўгі час узначальвалі Гродзенскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ... Падрабязней »

Міністр адукацыі наведаў БДУ ў рэзервовы дзень ЦТ

6, 8 і 10 ліпеня — рэзервовыя дні здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Заўчора міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў БДУ, дзе праходзіла ЦТ, і адказаў на пытанні журналістаў. Для большасці абітурыентаў краіны цэнтралізаванае тэсціраванне завяршылася. Аднак тыя з іх, хто не змог прайсці ЦТ у асноўныя дні па ўважлівых прычынах (хвароба ці іншыя неспадзяваныя акалічнасці, пацверджаныя дакументальна), праходзяць яго ў рэзервовыя дні. ... Падрабязней »