Author Archives: Илья

Ва ўстановах прафесійнай адукацыі гарачая пара

Для кожнага абітурыента новы этап жыцця пачынаецца з падачы дакументаў у пэўную навучальную ўстанову. І ліпень для ўчарашніх школьнікаў — гарачая пара: кожны з іх марыць не прагадаць з прафесіяй. Аркадзь Булыга не выключэнне. Абітурыент абдумваў сваё паступленне тры гады, выбраў Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі (кваліфікацыя “кухар 4 разраду”) і, як яму падаецца, не памыліўся. — Я прыйшоў сюды, ... Падрабязней »

Рознымі дарогамі — у свет ІТ

У разгар уступнай кампаніі, якраз паміж ЦТ па матэматыцы і фізіцы, Парк высокіх тэхналогій правёў традыцыйную сустрэчу з абітурыентамі, якія маюць намер паступаць на ІТ-спецыяльнасці. У абітурыентаў была магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, дэканам і студэнтам профільных факультэтаў БДУ, БНТУ, БДУІР і БДТУ. Прадстаўнікі рэзідэнтаў ПВТ далі практычныя парады, на што варта звяртаць асаблівую ўвагу ў працэсе ... Падрабязней »

Спецыялісты новай фармацыі

Гісторыя Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа імя Ленінскага камсамола Беларусі, які зараз з’яўляецца філіялам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, налічвае каля 90 гадоў. Увесь гэты час тут рыхтуюць спецыялістаў сярэдняга звяна для дарожнай, будаўнічай і аўтамабільнай галін эканомікі. Матывацыя у залог поспеху Сёння дарожна-будаўнічы каледж эфектыўна вырашае пытанні падрыхтоўкі канкурэнтаздольных спецыялістаў. Поспех у тым, што педагагічны калектыў здольны не толькі берагчы традыцыі, ... Падрабязней »

Быць гаспадаром на сваёй зямлі

Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж (Аршанскі раён) з 1900 года рыхтуе спецыялістаў для сельскай гаспадаркі. На працягу больш чым стагоддзя ўстанова адукацыі неаднойчы мяняла назву і ніколі — профіль. Сёлета каледж запрашае будучых спецыялістаў і кіраўнікоў АПК на вучобу па трох спецыяльнасцях: “Аграномія” (на базе 9 класаў і прафесійна-тэхнічнай адукацыі), “Эканоміка і арганізацыя вытворчасці” і “Кіраванне ў АПК” (на базе 9 ... Падрабязней »

Адукацыя са знакам якасці: эфектыўнасць, пераемнасць, развіццё

1 студзеня ў райцэнтры Гарадок Віцебскай вобласці адбылося аб’яднанне дзвюх профільных устаноў адукацыі — дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці імя І.В.Дарошчанкі і дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Узначаліў калектыў вопытны кіраўнік Уладзімір Шыцько, раней дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і дырэктар знакамітай Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для адораных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці. Як адзначае Уладзімір Уладзіміравіч, з эканамічнага і практычнага пунктаў гледжання рэарганізацыя ... Падрабязней »

Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ: “Калі ёсць гатоўнасць працаваць — трэба ісці наперад”

Як памылкова думаць, што матэматыкі — занудлівыя і сумныя людзі. Менавіта пра гэта разважала я, ідучы на сустрэчу з дэканам факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і навучання замежных студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, вядомым матэматыкам, доктарам фізіка-матэматычных навук Аляксандрам Фёдаравічам Васільевым. Жывы, дасціпны, з тонкім пачуццём гумару, з цікавымі разважаннямі і ідэямі — ён абвяргае любыя стэрэатыпы. — Аляксандр Фёдаравіч, ... Падрабязней »

Скідзельскі напрамак

У гэтыя дні ў Скідзельскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі адбываюцца важныя падзеі: выпускнікам уручаюць дыпломы, а прыёмная камісія прымае дакументы ад абітурыентаў. У канцы чэрвеня дыплом з адзнакай быў уручаны Аляксею Вострыкаву, які атрымаў спецыяльнасць “Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў” з кваліфікацыямі “вадзіцель катэгорыі С”, “слесар па рамонце аўтамабіляў”. А размеркавалі Аляксея ў СПВ “Гродзенскі”. Разам з ім дыпломы па гэтай ... Падрабязней »

Шырокай дарогі, выпускнік!

Залатых і сярэбраных медалістаў урачыста павіншавалі ў Гродне. Гэтыя высокія адзнакі ў 2017 годзе атрымалі 152 выпускнікі школ, гімназій і ліцэя. Усяго ў Гродзенскай вобласці 570 чалавек скончылі ўстановы сярэдняй адукацыі з медалямі. Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сонгін, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму ... Падрабязней »

У завочнага навучання добрыя перспектывы

Адукацыя і прафесія — даволі важныя рэчы ў жыцці чалавека. І не толькі таму, што яны дазваляюць зарабляць на хлеб, а яшчэ і таму, што, абраўшы аднойчы пэўную спецыяльнасць, ты прысвячаеш ёй доўгія гады жыцця. Зрэшты, нярэдка складваецца інакш: у нейкі момант ты адчуваеш патрэбу развівацца далей і рабіць кар’еру, аднак не хапае ведаў, або наогул прыходзіць жаданне кардынальна змяніць ... Падрабязней »

Магчымасці для крэатыўных асоб

Факультэт мастацтваў і дызайну — адзін з самых маладых у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Ён быў створаны ў 2006 годзе. Сёння факультэт — унікальная з’ява не толькі ў сценах класічнага ўніверсітэта, але і для ўсяго рэгіёна. Тут рыхтуюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у сферы дызайну, выяўленчага і музычнага мастацтва. — У нас высокія патрабаванні да студэнтаў і выкладчыкаў. ... Падрабязней »