Author Archives: Илья

Лідарству і поспеху можна навучыць

Эканамічная адукацыя — адна з самых запатрабаваных у свеце. Яна характарызуецца разнастайнасцю і дынамічным развіццём. Работа ў сферы эканомікі і фінансаў дазваляе пабудаваць паспяховую кар’еру, дае магчымасць стаць лідарам і адкрыць уласны бізнес. Спецыяльнасці “Бізнес-адміністраванне” і “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве” карыстаюцца нязменным попытам сярод абітурыентаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. За падрыхтоўку бізнес-адміністратараў і эканамістаў-менеджараў на эканамічным факультэце ГДУ адказвае кафедра ... Падрабязней »

Кадры для свайго рэгіёна

Гісторыя Лідскага каледжа пачынаецца ў 1944 годзе. Краіна, вызваленая ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачынала падрыхтоўку спецыялістаў для сістэмы адукацыі, таму было створана педагагічнае вучылішча. У 2006 годзе адбылося аб’яднанне двух каледжаў — педагагічнага і тэхнічнага, які дзейнічаў у Лідзе з 1964 года. І вось ужо 15 гадоў Лідскі каледж існуе ў структуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пра месца навучальнай установы ў ... Падрабязней »

Як пераадолець хваляванне і настроіцца на ўдачу

Заўтра ў Беларусі стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне — самая складаная, хвалюючая і адказная частка ўступнай кампаніі. Безумоўна, вынікі ЦТ шмат у чым залежаць ад псіхалагічнага стану. Стрэс, звязаны з уступнымі выпрабаваннямі, здольны паралізаваць памяць, мысленне, волю. Ён як бы крадзе чалавека ў яго самога, той перастае належаць сабе ў сітуацыі, калі гэта больш за ўсё неабходна. У наступным матэрыяле размова будзе ... Падрабязней »

Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

У нядзелю ў Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. У Мінску і рэгіёнах адкрыты 41 пункт рэгістрацыі, якія будуць працаваць да 1 чэрвеня ўключна. У першыя дні ў пунктах рэгістрацыі немнагалюдна. Наперадзе амаль цэлы месяц, і абітурыенты відавочна не спяшаюцца. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, куды мы наведаліся ў панядзелак пасля абеда, з шасці столікаў для рэгістрацыі пастаянна былі задзейнічаны толькі ... Падрабязней »

Адукацыя на ўзроўні сталічнай

Электронныя сэрвісы ў дапамогу абітурыентам і магчымасць паступіць ва ўніверсітэт без уступных іспытаў… Што чакае абітурыентаў Гомельскага дзяржаўнага ўнівесітэта імя Францыска Скарыны падчас сёлетняй уступнай кампаніі? Якія новыя спецыяльнасці з’явіліся ва ўстанове вышэйшай адукацыі? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае прарэктар па вучэбнай рабоце ГДУ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Ігар СЕМЧАНКА. — Ігар Валянцінавіч, скажыце, ці будзе ўступная кампанія 2021 ... Падрабязней »

Як зрабіць ГІС сваёй прафесіяй

У адным з красавіцкіх нумароў газеты мы пісалі пра геаінфармацыйныя сістэмы, якія змянілі навакольны свет. Сёння расказваем пра спецыяльнасці, дзе можна вывучаць геаінфарматыку, каб зрабіць ГІС сваёй прафесіяй. На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ дысцыпліны, звязаныя з геа­інфарматыкай, у той ці іншай ступені вывучаюцца на ўсіх спецыяльнасцях. — Нашы выпускнікі — даволі прасунутыя карыстальнікі геаінфармацыйных сі­стэм, — гаворыць дэкан факультэта Дзмітрый Курловіч. — ... Падрабязней »

Дапаможа вызначыцца “ПрафСТАРТ”

Выбар прафесійнага шляху — адно з найважнейшых рашэнняў у жыцці чалавека. Дапамагчы маладым людзям зрабіць гэты выбар свядома, вызначыць іх схільнасці да той ці іншай спецыяльнасці, уцягнуць у працэс настаўнікаў і бацькоў — вось задачы, над выкананнем якіх працуе Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Сёлета на Гродзеншчыне дзейнічаюць 108 профільных класаў педагагічнай накіраванасці, у якіх вучыцца 901 чалавек. Адзначаецца тэндэнцыя штогадовага павелічэння ... Падрабязней »

Убачыць неба зблізку

Такая магчымасць стане рэальнай для абітурыентаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, дзе днямі адбыўся брыфінг з нагоды адкрыцця новай спецыяльнасці “Лётная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі”. На пытанні маладых людзей і іх бацькоў адказвала старшыня прыёмнай камісіі Марына ЛІТВІНА.  Выпускнікі лётнай спецыяльнасці, куды сёлета плануецца набраць 16 чалавек, атрымаюць кваліфікацыю “спецыяліст па лётнай эксплуатацыі грамадзянскіх суднаў. Інжынер-пілот”. Тэрмін навучання на ёй ... Падрабязней »

Палюбіць дакладныя навукі? Лёгка!

Незвычайная выстава EVOлюцыя адкрылася ў Брэсцкай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна (філіял № 13). Яе аўтары — выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта інжынер-будаўнік Сяргей Скарына разам са сваім бацькам Юрыем Вітальевічам, таксама інжынерам, былым вайскоўцам. EVOлюцыя — гэта выстава-музей вынаходстваў, адкрыццяў, ілюзій і пазнавальна-займальных галаваломак для дзяцей і дарослых. Тут сабраны дзясяткі экспанатаў, пры дапамозе якіх можна самім паўтарыць навуковыя ... Падрабязней »

Крылатыя кватаранты БДУ

Напярэдадні стагоддзя БДУ студэнцкі гарадок пры падтрымцы грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запусціў акцыю, дзякуючы якой птушкі, вяртаючыся з цёплых краін, змогуць знайсці для сябе домік. Cтудэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта зрабілі і ўсталявалі ў Мінску больш як 100 шпакоўняў. У дворыку студэнцкага гарадка БДУ, нягледзячы на пахмурнае надвор’е, шмат светлых адценняў. На лавачках красуецца мноства драўляных домікаў для крылатых кватарантаў. ... Падрабязней »