Author Archives: Илья

Абаронца — гэта назаўсёды

Хоць факультэт і размяшчаецца ў адным будынку з грамадзянскімі ўстановамі, але прайсці сюды можа не кожны: тут пануе жалезная дысцыпліна. На ўваходзе наведвальніка сустракае пост з дзяжурнымі, якія папярэджваюць пра тое, што ў гэтым падраздзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта не прынята карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Усё гэта — пра ваенны факультэт, знаходжанне на якім — час развейвання недарэчных міфаў у тых, хто ... Падрабязней »

Сапраўдныя прафесіяналы заўсёды запатрабаваны

Пераможным сімвалам стваральнай працы, знакам міру і дабрабыту квітнее на Дзяржаўным гербе нашай краіны сіні лён. Традыцыйная сельскагаспадарчая культура спрадвеку апранала і сагравала беларусаў. У наш час лён мае стратэгічнае сацыяльна-эканамічнае значэнне. Большая частка пасеваў беларускага льну прыпадае на Паўночны рэгіён краіны — узнёсла апетую Янкам Сіпаковым “узгоркавую, азёрную, ільняную Віцебшчыну”. Па валавым зборы льнотрасты і па яе якасці вобласць ... Падрабязней »

“Студэнт на дзень” — настаўнік на ўсё жыццё

Атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыі і спасцігнуць асаблівасці прафесіі за адзін дзень немагчыма, але пакаштаваць хлеб студэнта педагагічных спецыяльнасцей рэальна. У гэтым пераканаліся старшакласнікі сярэдніх навучальных устаноў, якія прынялі ўдзел у праекце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка “Студэнт на дзень”. Ініцыятыва ператварылася ў жыццё ў мінулым годзе з лёгкай рукі выпускніцы педагагічнага класа студэнткі Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ ... Падрабязней »

Спецыяльнасць дзяржаўнага прызначэння

Энергазабеспячэнне заўсёды было стратэгічнай задачай дзяржаўнай палітыкі. Ад яе паспяховага вырашэння залежаць тэмпы і ўзровень далейшага развіцця нашай краіны. І з кожным годам пытанне энергазабеспячэння становіцца ўсё больш актуальным. У гэтых умовах узрастае роля высокакваліфікаваных кадраў. У Беларусі ўсяго чатыры ўстановы вядуць падрыхтоўку па спецыяльнасці “Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна”. Сярод іх — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ... Падрабязней »

Шлях у педагогіку: бачу мэту — не бачу перашкод

Спрэчкі аб прэстыжнасці ці непрэстыжнасці педагагічнай прафесіі — адвечная тэма, кропку ў якой паставіць вельмі няпроста. Асабліва калі большасць апанентаў адстойвае пункт гледжання, што ў настаўнікі ідуць толькі тыя, каму не хапіла балаў або тыя, каму няма куды дзявацца. Аднак нават у такіх спрэчках ёсць людзі, якія ўласнай гісторыяй пераконваюць у тым, што педагогіка — выбар лепшых. Марына Горбат спыніла ... Падрабязней »

Ахоўнікі лесу

Ёсць прафесіі, у якіх не расчароўваюцца Мала каму пашанцавала так, як першакурснікам лесагаспадарчага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Гэтую цёплую яркую восень яны праводзяць на практыцы ў Негарэльскім вучэбна-доследным лясгасе. І незвычайная прыгажосць прыроды, якой у горадзе мы можам любавацца толькі па дарозе на працу ці вучобу (і назад), служыць ім шыкоўным убранствам падчас штодзённых заняткаў. Казка негарэльскага лесу Пачынаць ... Падрабязней »

У 60 усё толькі пачынаецца

“У нас тут дамашняя атмасфера”, — нярэдка чуецца ад студэнтаў,  выкладчыкаў і выпускнікоў фізічнага факультэта БДУ. Пераканацца ў гэтым змог кожны, хто ў межах святкавання 60-годдзя падраздзялення наведаў тыдзень навуковых і забаўляльных мерапрыемстваў у гонар юбілею. — Вялікі плюс працы выкладчыка — гэта зносіны са студэнтамі, адчуванне іх аўры, — перакананы дэкан фізічнага факультэта прафесар Віктар Анішчык. — Незалежна ад змен у ... Падрабязней »

Валодаць англійскай гэтак жа важна, як і асновамі прафесіі

Год назад на базе вядучай у Гомельскім рэгіёне IT-кампаніі — рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій ТАА “ІВА-Гомель-Парк” быў адкрыты філіял кафедры англійскай мовы факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Кіраўнік філіяла — загадчык кафедры англійскай мовы, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Пачынак. Разам з Таццянай Віктараўнай мы абмеркавалі вынікі першага года работы філіяла і паразважалі пра мэтазгоднасць сумеснай ... Падрабязней »

Простая педагогіка каледжа хлебапячэння

“Сакрэт педагогікі просты: колькі ты затрачваеш на вучняў часу, душы, здароўя, жыцця — столькі і атрымаеш у выніку”, — выказаўся некалі Алег Табакоў. Менавіта гэтыя словы ўсплываюць у памяці, калі знаёмішся з Дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжам хлебапячэння і яго педагогамі. Установу па вуліцы Якубоўскага, 43 Мінска знайсці вельмі няпроста: каледж хаваецца ў засені велічных дрэў. Робячы першыя крокі па добраўпарадкаваным дворыку, ... Падрабязней »

Як прыцягнуць маладое пакаленне мужчын у школы?

Гэтае пытанне ўзнікае ў мяне, калі ўсё часцей у школе сустракаю педагога жанчыну. У сярэдняй школе № 2 Свіслачы 9 мужчын (15%) выкладаюць вучэбныя прадметы ў 5—11 класах і 1 — на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, на кастрычнік 2017 года толькі 14% настаўнікаў і кіраўнікоў школ у нашай краіне — мужчыны. ... Падрабязней »