Author Archives: Илья

Аlma мater — любоў з першага курса

Гісторыю педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы можна праілюстраваць некалькімі значнымі лічбамі: за 60 гадоў існавання тут падрыхтавана больш за 16 тысяч спецыялістаў. Гэта настаўнікі пачатковай і дашкольнай адукацыі, англійскай і нямецкай мовы, спецыялісты ў галіне лагапедыі і алігафрэнапедагогікі, сацыяльнай работы. Размова з дэканам факультэта Святланай Кострыцай ішла пра дзень заўтрашні, яе бачанне развіцця факультэта і педагагічнай адукацыі. ... Падрабязней »

Поспех чакае тых, хто імкнецца развівацца

Факультэту псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны два дзясяткі гадоў. За час свайго існавання факультэт вырас як колькасна, так і якасна. Зараз у яго склад уваходзіць тры кафедры — педагогікі, псіхалогіі, сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі, дзе працуе каля 40 выкладчыкаў і вучыцца больш як 500 студэнтаў. А першыя выпускнікі паспяхова працуюць у самых розных сферах дзейнасці. Практыка ... Падрабязней »

Рызыкуючы ўласным жыццём, служыць гарантам бяспекі

Ратавальнік — прафесія высакародная. Звычайна юнакі і дзяўчаты прыходзяць да яе па ідэалагічных меркаваннях, жадаючы працаваць на карысць грамадства. Іншыя бяруць прыклад са старэйшых. Ёсць і такія абітурыенты, якія займаліся на спецыялізаваных факультатывах па кірунку “Бяспека жыццядзейнасці”, вывучалі правілы паводзін у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі і ў пэўнай ступені ўжо ўсведамлялі сябе ратавальнікамі. Атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях “Папярэджанне ... Падрабязней »

Тры “кіты” ФПМІ

Мала хто ведае, што факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заснавалі 1 красавіка. Хоць дата і выклікае ў многіх усмешкі, але поспехі, якія паказваюць студэнты і магістранты падраздзялення, жартоўнымі дакладна не назавеш. Падрабязней »

Для шчырых сэрцам і добрых душой

етэрынарная медыцына — больш, чым навука ці прафесійнае майстэрства. Гэта філасофія, усведамленне месца чалавека ў свеце. Ветэрынарныя спецыялісты — людзі, якія пайшлі далей за астатніх у сваёй любові да жывёл, імкненні дапамагаць ім. Падрабязней »

Мужчынская справа

Галіна Уладзіміраўна КОЛБ, намеснік дырэктара ліцэя па вучэбна-вытворчай рабоце: “Нашы выпускнікі хутка “набіваюць“ руку і могуць зарабляць добрыя грошы. Многія адкрываюць малыя прадпрыемствы, напрыклад, станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў (там зваршчыкі заўсёды патрэбны) ці працуюць у галіне садова-паркавага дызайну. Хачу сказаць, гэта такая прафесія, дзе чалавек заўсёды будзе з хлебам”. Штотыдзень для вучняў выпускных класаў школ Пінска і Пінскага раёна ліцэй праводзіць ... Падрабязней »

Расці ад вытворчасці да творчасці

У канцы мінулага года ў жыцці Гродзенскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайну адбылася значная падзея: калектыў атрымаў сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці. Падрабязней »

Каледж майстроў

Індустрыяльна-педагагічны каледж ВДТУ ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасцях “Камерцыйная дзейнасць” (кваліфікацыя — “таваразнаўца, кантралёр-касір, прадавец”), “Тэхналогія харчовых вытворчасцей” (кваліфікацыя — “тэхнік-тэхнолаг, пекар, кандытар”), “Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання” (кваліфікацыя — “тэхнік-тэхнолаг, кухар, афіцыянт”),“Канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў” (кваліфікацыя — “тэхнік-тэхнолаг, швачка, кравец”), “Цырульніцкае мастацтва і дэкаратыўная касметыка” (кваліфікацыя — “мастак-мадэльер, цырульнік, візажыст”). Другая частка назвы каледжа — педагагічны — азначае, ... Падрабязней »

Па прыступках медыяадукацыі

Другакласнік Ваня Карась пяць дзён вучыцца ў 35-й гродзенскай школе, а па суботах — у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Тут ён наведвае інтэнсіўны курс для школьнікаў, адкрыты на кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Праўда, займаюцца тут навучэнцы 5—6 класаў, але для дапытлівага Вані зрабілі выключэнне — хлопчык нараўне з астатнімі школьнікамі спасцігае фотасправу, майстэрства працаваць перад ... Падрабязней »

Зіма. Час выбіраць

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пачынае зімовыя дні адкрытых дзвярэй. Сустрэчы з абітурыентамі будуць доўжыцца тры тыдні, за гэты час жадаючыя змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю пра асаблівасці паступлення і вучобы ў БДУ. Ужо сёння абітурыентаў чакаюць у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла. Гэта ўнікальная ўстанова адукацыі, для паступлення ў якую, акрамя сертыфікатаў ЦТ, абітурыентам неабходна характарыстыка-рэкамендацыя настаяцеля царкоўнага прыхода. 22 ... Падрабязней »