Архіў катэгорыі : Адукацыйныя магчымасці

Адукацыя на ўзроўні сталічнай

Электронныя сэрвісы ў дапамогу абітурыентам і магчымасць паступіць ва ўніверсітэт без уступных іспытаў… Што чакае абітурыентаў Гомельскага дзяржаўнага ўнівесітэта імя Францыска Скарыны падчас сёлетняй уступнай кампаніі? Якія новыя спецыяльнасці з’явіліся ва ўстанове вышэйшай адукацыі? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае прарэктар па вучэбнай рабоце ГДУ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Ігар СЕМЧАНКА. — Ігар Валянцінавіч, скажыце, ці будзе ўступная кампанія 2021 ... Падрабязней »

Палюбіць дакладныя навукі? Лёгка!

Незвычайная выстава EVOлюцыя адкрылася ў Брэсцкай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна (філіял № 13). Яе аўтары — выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта інжынер-будаўнік Сяргей Скарына разам са сваім бацькам Юрыем Вітальевічам, таксама інжынерам, былым вайскоўцам. EVOлюцыя — гэта выстава-музей вынаходстваў, адкрыццяў, ілюзій і пазнавальна-займальных галаваломак для дзяцей і дарослых. Тут сабраны дзясяткі экспанатаў, пры дапамозе якіх можна самім паўтарыць навуковыя ... Падрабязней »

Упэўненым крокам да студэнцтва

У канцы лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачнецца шматпрофільная алімпіяда, у якой прымуць удзел навучэнцы старшых класаў школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў з Гродзенскай вобласці і іншых куткоў краіны. Шматпрофільная алімпіяда ўключае спаборніцтвы як па агульнаадукацыйных прадметах — матэматыцы, хіміі, біялогіі, так і па асновах графікі, крыптаграфіі і абароне інфармацыі, журналістыцы. Такая шматпрофільная алімпіяда будзе праводзіцца ва ўніверсітэце ... Падрабязней »

Ад абітурыента да спецыяліста

Днямі Валерый Галянкоў, студэнт факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, правёў майстар-класы ў некалькіх школах і гімназіях Гродна. Перад навагоднімі святамі тэмай сустрэч была падрыхтоўка святочнага стала. Студэнт спецыяльнасці “Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання”, які сам учора быў абітурыентам, расказаў абітурыентам сённяшнім пра тое, як вучацца на факультэце біялогіі і экалогіі, што ён ужо ўмее, чаму ... Падрабязней »

Мой інтэрнат — мая крэпасць

Сённяшнія студэнты стараюцца паспрабаваць сябе ў розных ролях. Акрамя вучобы, займаюцца спортам, удзельнічаюць у творчых мерапрыемствах, прыдумваюць праекты, працуюць. Здаецца, што для адпачынку актыўным маладым людзям патрэбна ўдвая больш часу, асабліва калі яны жывуць у інтэрнатах. Але моладзь запэўнівае, што арганізаваны інтэрнацкі быт спрыяе іх працаздольнасці. Асабліва калі студэнт сам прыкладае да яго руку. Я вызначалася доўга, разглядаючы розныя спецыяльнасці ... Падрабязней »

Убачыць талент і падтрымаць

Ці патрэбны студэнту настаўнік? Настаўнік не проста ў сэнсе выкладчыка, а настаўнік як чалавек, спецыяліст, які сваімі дзеяннямі, навучаннем, суправаджэннем дапамагае студэнту рэалізаваць яго патэнцыял, накіроўвае і мабілізуе на дасягненне высокіх мэт, перадае свой шматгранны вопыт. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, дзе матанакіраваную работу з таленавітымі і адоранымі студэнтамі лічаць адным з прыярытэтаў дзейнасці, узяты курс на развіццё ... Падрабязней »

Мінулы, цяперашні і будучы час у адным імгненні

Звычайна ў верасні першакурснікі робяць першыя крокі ў навуку, а навучэнцы выпускных класаў вызначаюцца з выбарам будучай прафесіі. Як паказала ўступная кампанія ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны, у рэгіёне застаюцца папулярнымі спецыяльнасці, звязаныя з IT, эканомікай, юрыспрудэнцыяй. Сёлета шмат абітурыентаў пажадалі вывучаць і міжнародны турызм. Новая для ГДУ спецыяльнасць была адкрыта на гістарычным факультэце, пра які і пойдзе ... Падрабязней »

Інстытут адзінства

Будынак Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта знаходзіцца ў сэрцы горада — на праспекце Незалежнасці, 24. Гэтак жа ўстанова займае цэнтральнае месца ў жыцці тых, хто пераступае яе парог у статусе студэнта. Падраздзяленне ўзнікла як тэалагічны факультэт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў 1992 годзе. Месца размяшчэння вучэбнага корпуса было выбрана нездарма: некалі тут была духоўная кансісторыя, дзе вырашаліся пытанні аб змене веравызнання, аб ... Падрабязней »

Не ўвайсці — уварвацца ў будучыню

Сёлета Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт будзе адзначаць 100-гадовы юбілей і ўсю прыёмную кампанію выбудоўвае з прывязкай да знамянальнай даты. На працягу ўсяго красавіка тут праводзіліся дні адкрытых дзвярэй, у якіх прымалі ўдзел не толькі кіраўнікі ўніверсітэта і яго асобных падраздзяленняў, выкладчыкі, студэнты, але і вядомыя выпускнікі БНТУ — інжынерная эліта краіны. Такім чынам вядучы тэхнічны ўніверсітэт вырашыў прадэманстраваць свае набыткі: ... Падрабязней »

Асаблівасці навучання, сацыялка і перспектывы працаўладкавання

Абітурыенты вельмі пазітыўна ўспрынялі новы фармат узаемадзеяння, які прапанаваў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Стрымы з факультэтаў у прамой трансляцыі і ў запісе паглядзелі больш як 18 тысяч чалавек. Праз чаты адказнаму сакратару прыёмнай камісіі, дэканам і рэктару паступілі сотні пытанняў. Сёлетнія лічбы нават большыя, чым падчас традыцыйных дзён адкрытых дзвярэй у мінулыя гады. Дзякуючы анлайн-фармату, на сустрэчах змаглі “прысутнічаць” абітурыенты ... Падрабязней »