У канцы лістапада на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Метадалогія і тэхналогіі даўніверсітэцкай адукацыі — ІІІ”. Пра канферэнцыю і тое, як сёння дзейнічае факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, пра мэты яго дзейнасці, ролю ва ўніверсітэцкім асяроддзі гутарым з дэканам факультэта кандыдатам фізіка-матэматычных навук, дацэнтам І.А.КАРЛЮКОВАЙ. — Ірына Аляксандраўна, лічба “ІІІ” у назве канферэнцыі сведчыць, што ... Падрабязней »
Гісторыя, схаваная ў альбоме
Шматлікія аповеды пра паступленне, на жаль, даволі банальныя: парэкамендавалі сябры, адправілі бацькі, супалі прадметы на ЦТ ці проста хапіла балаў. Лепш складваецца сітуацыя, калі абітурыенты ідуць да будучай прафесіі мэтанакіравана, год ад году адбіваючыся ад перашкод, або, ужо паступіўшы, разумеюць, што лепшай спецыяльнасці, чым абраная, у свеце няма. Але найбольш адметныя і яркія выпадкі, звязаныя з мінулым сям’і ці прыкладам ... Падрабязней »
Фальклорныя падарожжы
Кожнае лета першакурснікі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны едуць збіраць фальклор. Сёлета падчас фальклорнай экспедыцыі нам давялося падарожнічаць па Ельскім раёне. Вельмі цікавай і надзвычай плённай аказалася наша вандроўка: прыгожыя мясціны, гасцінныя і шчырыя людзі, цікавыя фальклорна-этнаграфічныя запісы. Мы пабывалі ў вёсках Валаўск, Кочышчы, Рамязы, Зашыр’е, Засінцы, Багуціцы, Валаўская Рудня, Старое Высокае. Там пачулі пра Каляды, куццю ... Падрабязней »
Першыя ў гонцы з часам
Нехта ў пачатку лета спакойна выдыхае, маўляў, нарэшце адпачнём. А нехта, наадварот, закасвае рукавы, бо наперадзе — мора працы. Пазіцыю другіх падзяляюць студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія штогод выпраўляюцца ў этнаграфічныя экспедыцыі па краіне. Практыка на гістфаку ўключана ў вучэбны план першакурснікаў і можа быць археалагічнай ці этналагічнай — у палявых умовах. Апошняя звычайна праходзіць там, дзе ... Падрабязней »
Матэматыка — пра сутнасць
У рамках навукова-папулярнага праекта “Навука па-за сабой” у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшоў воркшоп па матэматыцы “Па той бок лікаў, або Што хаваюць ад нас на ўроках матэматыкі”. Якая рэальная карысць ад заняткаў матэматыкай? Ці варта сур’ёзна займацца матэматыкай у сучасным свеце або дастаткова ўмець “гугліць”? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказ удзельнікі мерапрыемства, якое правёў Ягор Даўгалевец, ... Падрабязней »
Віцебскія майстры — на “Восеньскім карагодзе”
Больш за дзве тысячы віцяблян і гасцей горада наведалі восеньскую выставу-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі паўночнага рэгіёна. Па маштабе і папулярнасці ў насельніцтва традыцыйны “Восеньскі карагод” уступае хіба што абласному фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі”. Нават эмацыянальная атмасфера гэтых двух свят у многім блізкая: кожны адчувае, што адбываецца не звычайнае мерапрыемства, а вялікая падзея, у якую сотні землякоў уклалі свае веды, працу, ... Падрабязней »
Універсітэт — вытворчасць: рыхтуем кадры разам
З пачатку года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце дзейнічае лабараторыя прамысловай робататэхнікі, аналагаў якой у нашай краіне пакуль няма. Задача лабараторыі — аператыўна рэагаваць на запыты сучаснай вытворчасці па падрыхтоўцы неабходных кадраў, у тым ліку на перспектыву. Ля вытокаў робататэхнікі ў БрДТУ ста яў загадчык кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій Уладзімір Галаўко, які яшчэ ў 2003 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне інтэлектуальных сістэм ... Падрабязней »
3,2,1… Старт!
12 ліпеня міністр адукацыі Ігар Карпенка даў старт прыёмнай кампаніі ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Адной з галоўных мэт візіту міністра стала наведванне сумоўяў выпускнікоў педагагічных класаў, якія паступаюць без уступных іспытаў. — Мне як кіраўніку ведамства не ўсё роўна, хто ў будучыні стане педагогам. Цікава пазнаёміцца з гэтымі абітурыентамі, пагартаць іх партфоліа — паглядзець, з якім ... Падрабязней »
Гарачы ліпень
Cёлета прыём дакументаў ажыццяўляюць 49 устаноў вышэйшай адукацыі, з іх 42 дзяржаўныя і 7 прыватных. На першую ступень запланавана прыняць 54,7 тысячы чалавек (на 1% больш за план прыёму мінулага года). На бюджэтнае навучанне плануецца залічыць 26,6 тысячы чалавек, што на 0,7% больш за план прыёму 2018 года. Колькасць месцаў павялічана на дзённай форме за кошт медыцынскіх, IT-спецыяльнасцей, а таксама спецыяльнасцей фізічнай культуры ... Падрабязней »
Універсальная адукацыя
Выпускнікі педагагічных універсітэтаў традыцыйна накіроўваюцца працаваць ва ўстановы адукацыі, маладыя ўрачы — ва ўстановы аховы здароўя, інжынеры — на прадпрыемствы згодна з профілем сваёй падрыхтоўкі. Але ёсць спецыяльнасці, выпускнікі якіх ідуць шырокай дарогай. Фундаментальная адукацыя дазваляе ім выбіраць разнастайныя напрамкі і род дзейнасці — усё вызначаецца інтарэсамі і памкненнямі канкрэтных выпускнікоў. Такой кузняй універсальных спецыялістаў можна назваць і фізічны факультэт Беларускага ... Падрабязней »