З фізікай усё жыццё вам будзе нясумна

Усе ведаюць знакамітае выказванне Канфуцыя: “Выберы сабе работу па душы, і табе не давядзецца працаваць ніводнага дня ў жыцці”. Простая, здавалася б, рэч — зрабіць сваё захапленне прафесіяй, але вопыт многіх пакаленняў паказвае, што гэта не так лёгка ўвасобіць. І праблема нават не ў тым, каб разабрацца, да чаго ляжыць душа. Часта трэба мець сапраўдную смеласць, каб адстаяць сваё права ... Падрабязней »

Падрыхтаваць інжынера з экалагічным мысленнем

Такую стратэгічную задачу вырашае кафедра экалогіі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Сёння тут вядзецца падрыхтоўка інжынераў па спецыяльнасці “Экалагічны менеджмент і аўдыт у прамысловасці”. Больш таго, кафедра працуе для ўсяго БНТУ, дзе распрацавана і ўкаранёна сістэма бесперапыннай экалагічнай падрыхтоўкі інжынераў на працягу ўсяго перыяду іх навучання. Чаму экалагічныя веды неабходны кожнаму адукаванаму чалавеку? Пра гэта гутарым з загадчыкам кафедры экалогіі БНТУ ... Падрабязней »

Мова адчыняе дзверы

Шлях у прафесію ў кожнага свой. У адных ён усвядомлены, у іншых выпадковы. Ёсць меркаванне, што ўсвядомлены выбар больш паспяховы. З гэтым можна пагадзіцца альбо не, аднак, аналізуючы жыццёвыя гісторыі сяброў і знаёмых, разумееш: справа, абраная па душы, заўсёды прыносіць плён. Нельга плыць па цячэнні — Калі мне было 5 гадоў, дзядзька падарыў мне кнігу — дапаможнік па англійскай мове, ... Падрабязней »

На карысць рэгіёна і краіны

Свой аповед дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Андрэй Пятровіч Сусла пачынае, згадваючы ганаровых выпускнікоў установы. За 60 гадоў яна дала пуцёўку ў прафесійнае жыццё звыш 17 тысячам спецыялістаў — аграномам, эканамістам, землеўпарадчыкам, тэхнікам-будаўнікам. — Гэта яны — галоўны вынік нашай працы, — гаворыць Андрэй Пятровіч. — Герой Беларусі Герой працы Віталь Ільіч Крамко, Героі працы Эдуард Сцяпанавіч Каляда, Эдвард Пятровіч ... Падрабязней »

Творцы музычнай эпохі

Народныя артысты Беларусі Эдуард Зарыцкі, Міхаіл Фінберг, Якаў Навуменка, заслужаныя артысты Віктар Скорабагатаў, Марыя Маршак (Дзенісеня), Алег Мельнікаў… Гэтых людзей аб’ядноўваюць не толькі высокія дасягненні ў айчыннай культуры: усе яны выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі. Пра тое, як пабудаваны вучэбны і творчы працэс ва ўстанове, расказаў дырэктар Уладзімір Міхайлавіч ЧЭРНІКАЎ. Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі — адна ... Падрабязней »

Баязлівец не стане пажарным

Прафесія ратавальніка ці пажарнага часта становіцца марай вялікай колькасці хлопцаў і дзяўчат, але нямногія ўвасабляюць яе ў жыццё. Тут на дапамогу маладым людзям можа прыйсці Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Пра асаблівасці прыёму ва ўстанову, патрабаванні да абітурыентаў, студэнтаў і курсантаў установы, а таксама пра падрыхтоўку кампетэнтных спецыялістаў-ратавальнікаў расказала начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра ўніверсітэта Святлана Віктараўна МАРШЫНА. Універсітэт ... Падрабязней »

На старце вялікіх магчымасцей

Мы паведамлялі ўжо, што БДУІР амаль на 300 месцаў павялічвае прыём на ІТ-спецыяльнасці, найбольш запатрабаваныя абітурыентамі і работадаўцамі. Ці можна разлічваць на тое, што прахадныя балы на згаданыя спецыяльнасці хоць крыху знізяцца? Гэтае пытанне мы адрасавалі дэкану факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі адказнаму сакратару прыёмнай камісіі БДУІР Васілю БАНДАРЫКУ. — Сапраўды, сёлета мы істотна павялічваем набор на платнае навучанне. Акрамя ... Падрабязней »

Поспех будзе на баку T-shaped people

Нядаўна адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій агучыла, што менш чым за паўгода ў ПВТ прыйшлі больш за 100 новых рэзідэнтаў. Такі рост звязваюць у першую чаргу з Дэкрэтам № 8 “Аб развіцці лічбавай эканомікі”. А як гэты дэкрэт паўплываў на кадравую палітыку ІТ-кампаній? Ці можна казаць пра павелічэнне (змяненне) попыту на тых ці іншых спецыялістаў? Якія ІТ-спецыяльнасці будуць найбольш запатрабаваны ў ... Падрабязней »

Выпускнікі педкласаў становяцца выдатнымі студэнтамі

У мінулым годзе выпускнікі педкласаў упершыню атрымалі права паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без уступных выпрабаванняў. Па ўсёй краіне гэтым правам скарысталіся больш як 300 чалавек, 130 з іх сталі студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Пра тое, наколькі ўдалым быў першы вопыт і што змянілася для выпускнікоў педкласаў у гэтым годзе, нам расказаў дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі адказны ... Падрабязней »

Мяняюцца тэхналогіі, але галоўнае застаецца нязменным

Настаўнік, педагог — гэта не прафесія, а хутчэй прызванне. Не кожны можа стаць геніяльным мастаком, музыкантам ці акцёрам. Не кожнаму дадзена стаць сапраўдным настаўнікам. Настаўніка часта параўноўваюць са скульптарам ці мастаком. Але чалавечае дзіця не гліна, з якой можна вылепіць усё, што хочаш, і нават не мармур, які супрацьпастаўляе намаганням майстра сваю непадатлівасць. Педагога можна хутчэй параўнаць са скульптарам па ... Падрабязней »