У будучыню — з традыцыямі

У 2019 годзе Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага адзначыць 80-годдзе. Створанае ў 1939 годзе рамеснае вучылішча № 8 заклала падмурак якаснай тэхнічнай адукацыі. За амаль восем дзесяцігоддзяў установа адукацыі неаднаразова мяняла назву — гэта было і рамеснае вучылішча № 14 металістаў, і тэхнічнае вучылішча № 7 электрамеханікаў, і дзяржаўны электратэхнічны каледж. Аднак нязменнай застаецца якасць адукацыі, а таксама ... Падрабязней »

Міхаіл Эдуардавіч ЗЯЛЕНСКІ: “Не паступіць ва ўніверсітэт не азначае, што ўсё страчана”

“Інжынерам можна стаць, адвучыўшыся 5 гадоў ва ўстанове вышэйшай адукацыі адразу пасля школы. Але з уласнага вопыту ведаю, што інжынер, які атрымаў спачатку прафесійна-тэхнічную адукацыю, а пасля скончыў універсітэт, мае больш высокі ўзровень падрыхтоўкі і адаптацыі да ўмоў вытворчасці”, — лічыць дырэктар Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі Міхаіл Зяленскі. Больш як 10 гадоў Міхаіл Эдуардавіч узначальвае ўстанову прафтэхадукацыі. Яго кіраўніцтва ... Падрабязней »

Універсітэт для ўсёй краіны

20 мая Беларускаму дзяржаўнаму эканамічнаму ўніверсітэту спаўняецца 85 гадоў. Багатая і вельмі цікавая гісторыя гэтай установы пачалася ў далёкім ужо 1933 годзе. Менавіта тады на базе эканамічных структур акадэміі навук і БДУ быў адкрыты Інстытут народнай гаспадаркі. Многае адбылося за гэты час: змяніўся палітычны і эканамічны лад, змянілася краіна, Інстытут народнай гаспадаркі на пачатку 90-х гадоў быў пераўтвораны ў Беларускі ... Падрабязней »

Ад кухара да мастака-мадэльера

Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж — сучасная двухузроўневая ўстанова прафесійнай адукацыі з развітой матэрыяльна-тэхнічнай базай, адзін з лідараў у падрыхтоўцы па складаных і сумешчаных спецыяльнасцях — ад кухара да тэхніка-тэхнолага, ад цырульніка да мастака-мадэльера, ад слесара да тэхніка-механіка. З улікам запатрабаванасці ў рэгіёне каледж ажыццяўляе перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў. — Унашай установы багатая і слаўная гісторыя. Сёння мы беражліва захоўваем ... Падрабязней »

Сяргей ХАХОМАЎ, рэктар ГДУ імя Францыска Скарыны: “Адукаваны чалавек — гэта рэсурс краіны”

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Cкарыны з колішняга педагагічнага інстытута вырас у вядучую ўстанову вышэйшай адукацыі рэгіёна і адну з найбуйнейшых устаноў краіны. Сёння гэта класічны ўніверсітэт, які прапануе шырокі спектр спецыяльнасцей для розных сфер дзейнасці — ад педагогікі да ІТ. Аб тым, чым жыве ГДУ, а таксама аб перспектывах далейшага развіцця — наша размова з рэктарам Сяргеем Анатольевічам ХАХОМАВЫМ. ... Падрабязней »

Працягваецца рэгістрацыя на ЦТ

Нагадваем, што да 1 чэрвеня (уключна) праходзіць рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 15 мая на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістраваліся больш за 40 тысяч абітурыентаў, што суадносіцца з лічбамі мінулага года. Многія з іх плануюць здаваць 4 іспыты (у сярэднім рэгіструецца 3,4 тэста на чалавека). Пункты рэгістрацыі на ЦТ (а іх у ... Падрабязней »

Чароўны свет фізікі

Напэўна, у многіх абітурыентаў ёсць няўдалы вопыт прафарыентацыйных мерапрыемстваў, калі нудныя лектары закалыхвалі манатоннымі галасамі і самым моцным жаданнем было хутчэй збегчы. І як прыемна, калі здараецца наадварот: на сустрэчу прыязджаюць вясёлыя, разумныя, няўрымслівыя студэнты — і прысутныя не жадаюць разыходзіцца. Яны хочуць, каб гэтая магія прадаўжалася… Менавіта такая атмасфера панавала на сустрэчы студэнтаў фізічнага факультэта БДУ з навучэнцамі дзяржынскай ... Падрабязней »

Бацькі ці дзеці — хто лепш ведае жыццё?

Як патрабаванні сучаснага часу абумоўліваюць выбар прафесіі? Як фарміруюцца ўласныя здольнасці? І чаму меркаванне бацькоў — важны, але не вызначальны крытэрый? Спрабуем разабрацца. Дзяўчынкі слухаюць голас сэрца Статыстыка цэнтраў занятасці краіны сведчыць аб тым, што на рынку працы сёння больш запатрабаваны рабочыя і спецыялісты сярэдняга звяна. Таму дзяржаўная палітыка накіравана на пашырэнне сістэмы іх падрыхтоўкі, і прафарыентацыйная работа ў школах ... Падрабязней »

Камфортна, як дома

Перадавыя тэхналогіі, найноўшае абсталяванне, добразычлівая атмасфера, камфортныя ўмовы для вучобы і пражывання, амаль бясплатныя паездкі за мяжу па абмене — усё гэта пра Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання. Унікальная на айчыннай адукацыйнай прасторы ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі выпускае кадры для перапрацоўчай галіны. Прывабная прапанова — На сёння ў нас прадстаўлены тры ступені адукацыі, — расказвае дырэктар каледжа Генадзь Сіняўскі. — Першая ... Падрабязней »

Традыцыі і наватарства аўтамеханічнага каледжа

Гомельскаму дзяржаўнаму аўтамеханічнаму каледжу ўсяго год. Ён утварыўся шляхам аб’яднання дзвюх прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі: каледжа машынабудавання і політэхнічнага ліцэя. Генадзь Васільевіч Казлоў — выпускнік установы, якой сёння кіруе. Ён прызнаецца, што з часоў яго навучання тут змянілася вельмі многае. Каледж заўсёды меў добрую базу, але цяпер яна стала яшчэ мацнейшай. Старыя станкі і агрэгаты замяніла сучаснае абсталяванне. Непарыўнасць тэорыі і ... Падрабязней »