можна атрымаць у Шчучынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі Аб гэтым, а таксама аб перавагах і шляхах атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі, запатрабаванасці спецыялістаў — выпускнікоў ліцэя на рынку працы даведаліся выпускнікі школ раёна падчас дня адкрытых дзвярэй “З прафесійнай адукацыяй — да поспеху ў жыцці”. Групы школьнікаў пачалі наведваць ліцэй у суботні дзень з мэтай прафарыентацыі яшчэ ў асенне-зімовы перыяд. Чарговая сустрэча ... Падрабязней »
Ці лёгка быць студэнтам?
У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі завяршыўся чарговы сезон праекта “Я ў БДУІР”. Праект, дзякуючы якому 60 школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны змаглі ўбачыць студэнцкае жыццё знутры, сёлета праходзіць другі раз. Яго мэта — паказаць маладым людзям адрозненне паміж установай вышэйшай адукацыі і школай. Абавязковай умовай для ўдзелу ў праекце быў фотаздымак з дня адкрытых дзвярэй, выкладзены ў сацыяльных ... Падрабязней »
Новыя спецыяльнасці — патрэба рынку працы
Універсітэты Віцебшчыны прапануюць абітурыентам 5 новых спецыяльнасцей. На факультэце машынабудавання і аўтамабільнага транспарту Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з’явілася новая спецыяльнасць “Арганізацыя дарожнага руху”, у плане набору на якую — 10 бюджэтных і 20 платных месцаў на дзённай форме навучання. Адкрыццё спецыяльнасці абумоўлена запатрабаванасцю спецыялістаў з кваліфікацыяй “інжынер-інспектар”. Асноўны заказчык кадраў — ДАІ Віцебскай вобласці. — Парк аўтамабіляў, колькасць аўтатранспартных і аўтарамонтных ... Падрабязней »
Працаваць з абітурыентамі круглы год
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на працягу апошніх гадоў на 100% выконвае план прыёму на бюджэтныя месцы. Сёлета тут плануюць прыняць на першы курс 2634 чалавекі. Падрабязней аб лічбах прыёму і новых спецыяльнасцях мы папрасілі расказаць дэкана факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, адказнага сакратара прыёмнай камісіі ўніверсітэта, дацэнта Юрыя РАМАНОЎСКАГА. — Пачну з лічбаў. У гэтым годзе за кошт сродкаў бюджэту ... Падрабязней »
Універсітэцкая субота: стаўка на разнастайнасць
На мінулым тыдні ў Мінску прайшла XVII Рэспубліканская выстава “Правільны прафесійны выбар — упэўненая будучыня маладога пакалення!”. Установы адукацыі ўсіх узроўняў шырока прадставілі ўласныя напрацоўкі ў галіне прафарыентацыі: на выставачнай тэрыторыі ў рэжыме нон-стоп дзейнічалі майстэрні, майстар-класы і інтэрактыўныя пляцоўкі. Наведвальнікі выставы (пераважна школьнікі) маглі паспрабаваць сябе ў той ці іншай прафесіі, прайсці прафесійную кансультацыю і атрымаць парады спецыялістаў. Завяршэннем ... Падрабязней »
Прафесія, якая ніколі не састарэе
Для выпускнікоў школ надыходзіць гарачы і адказны час: неўзабаве ім трэба будзе здаць выпускныя экзамены, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне і адказаць на пытанне “Што рабіць далей?”. І калі з профілем выпускнікі ў асноўным ужо вызначыліся, то выбар установы адукацыі і спецыяльнасці на гэтым этапе ўсё яшчэ застаецца актуальным. Выбар спецыяльнасці вельмі адказнае рашэнне і залежыць не толькі ад асабістых пераваг і ... Падрабязней »
Мелодыі дружбы
Днямі ў Доме дружбы ў Мінску адбылася музычна-паэтычная вечарына “Мелодыі дружбы”, прысвечаная сяброўству народаў краін Лацінскай Амерыкі і Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве, побач з іншымі аматарамі лацінаамерыканскай культуры, прынялі ўдзел студэнты факультэта іспанскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Гэта ўнікальны факультэт, які не мае аналагаў у Беларусі. Сёння ён вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасці “Сучасныя замежныя мовы (іспанская і другая замежная ... Падрабязней »
БДПУ: фотаздымак на ўдачу
1 красавіка ў вядучым педагагічным універсітэце краіны прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Вялікае фае галоўнага корпуса ледзь магло змясціць усіх жадаючых. Абітурыенты і іх бацькі хацелі бліжэй пазнаёміцца з універсітэтам і з першых вуснаў атрымаць усю неабходную інфармацыю. Дарэчы, у суботу адразу некалькі сталічных універсітэтаў праводзілі дні адкрытых дзвярэй, таму арганізатары ў БДПУ пастараліся зрабіць сваё мерапрыемства вельмі яркім і запамінальным. ... Падрабязней »
Моладзь настроена на працу і поспех
Сёлетняя ўступная кампанія ў БДПУ імя Максіма Танка абяцае быць насычанай і цікавай. Упершыню на педагагічныя спецыяльнасці будуць паступаць выпускнікі профільных класаў педагагічнай скіраванасці. Як дагэтуль медалісты і алімпіяднікі, яны будуць залічвацца ва ўніверсітэт без уступных экзаменаў. Сёння цяжка прадбачыць, як такое новаўвядзенне паўплывае на конкурсы і прахадныя балы на педагагічныя спецыяльнасці, колькі бюджэтных месцаў застанецца для абітурыентаў, якія паступаюць ... Падрабязней »
БДУ — вялікая сям’я
“Я выбіраю БДУ” — менавіта пад такім дэвізам 1 красавіка ў Белдзяржуніверсітэце прайшоў фестываль факультэтаў. Мерапрыемства стала пачаткам прыёмнай кампаніі 2017 года. Абітурыентаў вітаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. “Наш універсітэт сёння — гэта вялікая дружная сям’я студэнтаў, выкладчыкаў і вучоных, — адзначыў Сяргей Уладзіміравіч. Ён падкрэсліў, што БДУ высока каціруецца ў сусветных рэйтынгах — уваходзіць у 2% лепшых універсітэтаў ... Падрабязней »