Развіваць здольнасці навучэнцаў па ўсіх кірунках

У 2017 годзе ў Гудагайскай сярэдняй школе Астравецкага раёна адбудзецца першы выпуск класа прававой накіраванасці. У межах профільнага навучання тут створаны таксама ваенна-патрыятычны, педагагічны, спартыўны класы. Аб тым, як працуюць гэтыя класы, як вядзецца ў іх адукацыйны і выхаваўчы працэс, мы гутарым з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Гудагайскай сярэдняй школы Жаннай ЯНЦЭВІЧ. — Жанна Леанардаўна, чаму менавіта прававы кірунак ... Падрабязней »

Не памыліцца ў галоўным

— Правільна выбраная прафесія — гэта не проста ўдала ці няўдала прынятае ў юнацтве рашэнне, а даволі часта шчаслівы ці нешчаслівы лёс, актыўнае, творчае і радаснае жыццё ці пасіўнае, абыякавае і бэссэнсоўнае існаванне, — гаворыць настаўніца хіміі брэсцкага ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна Святлана Сяргееўна Мелехавец. Сучасны свет імкліва мяняецца. Разам з ім мяняюцца і прафесіі. Развіццё навукі і тэхнікі ... Падрабязней »

Імідж установы: матываваныя дзеці і асабісты прыклад кіраўніка

“Здараецца, што навучэнцы страчваюць цікавасць да вучобы або імі перастаюць займацца бацькі. Наша задача — праявіць увагу да кожнага дзіцяці, знайсці індывідуальны падыход і вярнуць іх у адукацыйны працэс”, — адзначае намеснік дырэктара Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 10 будаўніцтва імя І.М.Жыжаля Любоў Траханава. Яскравым прыкладам праяўлення такога падыходу Любоў Іванаўна лічыць свайго калегу дырэктара ўстановы Анатоля Паўлавіча НЕПАЧАЛОВІЧА, які адначасова з’яўляецца ... Падрабязней »

Арыентацыя на практычную падрыхтоўку

Інжынеры і праграмісты — спецыялісты будучыні. Ужо зараз перад імі адкрываюцца вялікія магчымасці, і яны, безумоўна, будуць пашырацца з развіццём прагрэсу, таму не здзіўляе, што фізічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны становіцца ўсё больш папулярным сярод маладых людзей. Тут можна засвойваць як ІТ-тэхналогіі, так і інжынерную фізіку, без якой нельга ўявіць работу многіх сучасных машын і абсталявання. Бліжэй да вытворчасці ... Падрабязней »

Па гэты бок тэста

Настаўніцай англійскай мовы ў школе працую 15 гадоў, а чатыры гады назад занялася падрыхтоўкай выпускнікоў да цэнтралізаванага тэсціравання. Адной з умоў, якія выстаўляю навучэнцам, з’яўляецца абавязковае праходжанне ўсіх этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання па англійскай мове. Назіраючы за перад- і паслятэставымі перажываннямі маіх падапечных, я задалася пытаннем: ці змагу я справіцца з заданнем, ці змагу ў патрэбны момант сабрацца і ва ўмовах строгага кантролю, пад ... Падрабязней »

Маладыя эрудыты мераюцца інтэлектам

У мінулыя выхадныя Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прымаў на сваёй пляцоўцы Рэспубліканскі школьны фестываль інтэлектуальных гульняў. У рамках фестывалю прайшоў дзясяты чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях “Тройка”, дзе ўдзельнікі праходзяць тры туры, у кожным з якіх трэба адказаць на тры пытанні па трох тэмах, і “Эрудыт-квартэт” — спартыўны варыянт тэлевізійнай гульні “Свая гульня”. Акрамя таго, сёлета ў праграму фестывалю быў уключаны ... Падрабязней »

Пачынай зараз!

Пракласці шлях робату, а таксама вызначыць траекторыю ўласнага развіцця маглі ўдзельнікі прафарыентацыйнай канферэнцыі ProIT, якая адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы. Яе ўдзельнікамі маглі стаць студэнты і старшакласнікі. Але цікавасць да ІТ-індустрыі ў нашай краіне настолькі вялікая, а праграма мерапрыемства аказалася такой насычанай, што ўзроставая катэгорыя была значна паменшана. Самаму малодшаму з больш чым 200 удзельнікаў было ўсяго ... Падрабязней »

Мары здзяйсняюцца

Гісторыя поспеху ўнікальнай установы адукацыі Чалавеку неабходна марыць. Але важна таксама не закінуць свае мары. Трэба ўмець знаходзіць у сабе сілы для дзеянняў, для рэалізацыі задуманага ў рэальнасці. Такога меркавання прытрымліваецца дырэктар Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага Георгій Маліноўскі. Георгій Мікалаевіч кіруе каледжам з 1987 года. За амаль 30 гадоў гэтая ўстанова адукацыі змянілася да непазнавальнасці. А ўсё дзякуючы ... Падрабязней »

У педагогіку павінны ісці лепшыя

У сучасным свеце вельмі важна валодаць замежнымі мовамі, і чым больш моў ты ведаеш, тым шырэйшыя магчымасці, якія адкрывае перад табой жыццё. Знаўцы сцвярджаюць: каб на належным узроўні авалодаць той ці іншай мовай, неабходна палюбіць яе. І першы, хто можа закласці гэтую любоў, — настаўнік. Менавіта гэтаму вучаць у Рэчыцкім дзяржаўным педагагічным каледжы. Падрыхтоўка настаўнікаў-замежнікаў — адметнасць педкаледжа. Крыху гісторыі ... Падрабязней »

Калі няма добрага чалавека, не можа быць і псіхолага

Інтэрв’ю з прафесійным псіхолагам не можа быць звычайным, асабліва калі гэта намеснік дырэктара Інстытута псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка С.Н.Жарабцоў. Калі за маім суразмоўцам зачыніліся дзверы і я засталася сам-насам з сабой, першая думка, якая з’явілася ў мяне: сёння мы бралі інтэрв’ю адно ў аднаго. Першы такі вопыт за два дзясяткі гадоў маёй журналісцкай дзейнасці. Сяргей Нічыпаравіч ... Падрабязней »