На ўездзе ў Воранава з боку Гродна за вялікімі дрэвамі можна ўбачыць шматпавярховыя будынкі, акуратную зялёную тэрыторыю з клумбамі, стадыён — тут размяшчаецца Воранаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці. Гісторыя гэтай установы пачалася ў сярэдзіне мінулага стагоддзя: 19 студзеня 1950 года была створана Воранаўская школа механізацыі сельскай гаспадаркі. Размяшчалася яна ў вёсцы Гайцюнішкі. З таго часу назва ўстановы некалькі разоў ... Падрабязней »
Шлях у прафесію пачынаецца з першага кроку
Ужо ў сярэдніх класах многія дзеці пачынаюць задумвацца пра сваю прафесійную будучыню. Асноўнае пытанне, якое турбуе ў гэты час не толькі падлеткаў, але і іх бацькоў, — ці варта ісці ў 10 клас? Або лепш забраць дакументы са школы і выбраць установу сярэдняй спецыяльнай адукацыі? Якая спецыяльнасць у такім выпадку будзе найлепшай для навучання? Прапаную знайсці адказы на гэтыя пытанні разам. Пайсці ... Падрабязней »
Заўважны сярод многіх
БДУ ўвайшоў у 1% лепшых універсітэтаў свету Нядаўна апублікавалі вынікі аўтарытэтнага рэйтынга ўніверсітэтаў QS World University Rankings. У сёлетняй версіі БДУ заняў 295- е месца і ўвайшоў у 1% лепшых універсітэтаў свету! Гэта самы выбітны вынік БДУ за ўсю гісторыю ўдзелу ў сусветным рэйтынгу QS. У 2018 годзе ўніверсітэт быў ранжыраваны 354-м, у 2019 годзе — 351-м, летась — 317- м. І вось, нарэшце, падняўшыся ... Падрабязней »
Патэнцыял адпавядае запытам часу
За 55 гадоў існавання гэтая ўстанова адукацыі прайшла шлях ад інжынерна-будаўнічага і політэхнічнага інстытута да тэхнічнага ўніверсітэта, падрыхтавала не адну тысячу спецыялістаў у галіне будаўніцтва, архітэктуры, машынабудавання, электронікі, эканомікі і экалогіі. Сёння Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт займае годнае месца ў сістэме адукацыі рэгіёна. Пра дасягненні і перспектывы развіцця БрДТУ расказвае яго рэктар доктар тэхнічных навук Аляксандр Генадзьевіч БАХАНОВІЧ. — На ... Падрабязней »
У “Плыні” кафедры журналістыкі
Чуткі пра гэтае падраздзяленне разносяцца хутчэй за магчымасці сацыяльных сетак. Дэкан называе яго адным з лепшых на факультэце, а студэнты лічаць, што іх сіла — у адрозненнях. Знаёмцеся: кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы. Першае, за што чапляецца вока, калі завітваеш на кафедру, — шмат дыпломаў і фотаздымкаў з аўтографамі медыяперсон на сценах. Па ажыўленым абмеркаванні выкладчыкаў разумееш, ... Падрабязней »
Заўтра стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне
Напярэдадні ўступнай кампаніі варта нагадаць абітурыентам, на якія моманты трэба звярнуць увагу. Нягледзячы на тое, што правілы прыёму не мяняліся, усё ж ёсць некаторыя адметнасці і новаўвядзенні. ЦТ: не забудзьце пашпарт! Сёлета на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістравалася больш як 62 тысячы абітурыентаў. — Гэта крыху менш, чым летась, — адзначыла намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч. — Самымі запатрабаванымі прадметамі ... Падрабязней »
БДУІР на тваім экране
У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі стартавала серыя вэбінараў, прысвечаных уступнай кампаніі. 9 чэрвеня адбылася другая анлайн-сустрэча прадстаўнікоў БДУІР з абітурыентамі. На пытанні сёлетніх выпускнікоў адказвала начальнік аддзела суправаджэння прыёмнай камісіі Паліна Сакалоўская. Сёння БДУІР — гэта 8 факультэтаў, 32 кафедры, навукова-даследчыя падраздзяленні, Інстытут інфармацыйных тэхналогій, Мінскі радыётэхнічны каледж і больш за 15 тысяч студэнтаў. Тут адкрыта 41 спецыяльнасць першай ступені (4 ... Падрабязней »
Лідарству і поспеху можна навучыць
Эканамічная адукацыя — адна з самых запатрабаваных у свеце. Яна характарызуецца разнастайнасцю і дынамічным развіццём. Работа ў сферы эканомікі і фінансаў дазваляе пабудаваць паспяховую кар’еру, дае магчымасць стаць лідарам і адкрыць уласны бізнес. Спецыяльнасці “Бізнес-адміністраванне” і “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве” карыстаюцца нязменным попытам сярод абітурыентаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. За падрыхтоўку бізнес-адміністратараў і эканамістаў-менеджараў на эканамічным факультэце ГДУ адказвае кафедра ... Падрабязней »
Кадры для свайго рэгіёна
Гісторыя Лідскага каледжа пачынаецца ў 1944 годзе. Краіна, вызваленая ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачынала падрыхтоўку спецыялістаў для сістэмы адукацыі, таму было створана педагагічнае вучылішча. У 2006 годзе адбылося аб’яднанне двух каледжаў — педагагічнага і тэхнічнага, які дзейнічаў у Лідзе з 1964 года. І вось ужо 15 гадоў Лідскі каледж існуе ў структуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пра месца навучальнай установы ў ... Падрабязней »
Як пераадолець хваляванне і настроіцца на ўдачу
Заўтра ў Беларусі стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне — самая складаная, хвалюючая і адказная частка ўступнай кампаніі. Безумоўна, вынікі ЦТ шмат у чым залежаць ад псіхалагічнага стану. Стрэс, звязаны з уступнымі выпрабаваннямі, здольны паралізаваць памяць, мысленне, волю. Ён як бы крадзе чалавека ў яго самога, той перастае належаць сабе ў сітуацыі, калі гэта больш за ўсё неабходна. У наступным матэрыяле размова будзе ... Падрабязней »