У першыя дні навучальнага года падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ нагадвае сапраўдны Вавілон. Звыш 200 слухачоў з двух дзясяткаў краін свету збіраюцца разам — і ніводнага слова па-руску. Аднак пройдзе зусім мала часу — і яны загавораць, і не толькі на мове Пушкіна і Чэхава, многія з іх вывучаць на памяць вершы Купалы і Багдановіча, навучацца ... Падрабязней »
Школа для будучых акадэмікаў
Нацыянальная акадэмія навук чарговы раз запрасіла мінскіх навучэнцаў у школы юных даследчыкаў, якія дзейнічаюць пры акадэмічных інстытутах пад кіраўніцтвам вучоных. У дзяцей з’явілася выдатная магчымасць не толькі атрымаць дадатковыя веды па вучэбных прадметах і навыкі даследаванняў, але і дакрануцца да таямніц высокай навукі. Школы юных падтрымаў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў. Ён нават прыйшоў на першы сход, ... Падрабязней »
Прафесійна займацца любімай справай
Хочаце набыць запатрабаваную прафесію і падчас вучобы жыць, як на еўрапейскім курорце? Дзівоснай прыгажосці край з багатай гісторыяй і ўнікальнымі палацава-паркавымі ансамблямі, адметнымі культурнымі традыцыямі, развітымі прамысловасцю і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі — аднойчы завітаўшы на Пастаўшчыну, кожны палюбіць гэтую зямлю, адчуе шчырую павагу да яе працавітых, таленавітых, шчодрых людзей. Бясконцыя лясы і 12 гістарычных паркаў, 115 (!) азёр і 86 рэк, ... Падрабязней »
У сферы ІТ неабавязкова быць першым
Важней апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы Ведаючы, з якой хуткасцю і як фантастычна развіваліся інфармацыйныя тэхналогіі ў апошнія гады, цяжка нават прагназаваць, якія новыя цікавыя рашэнні з’явяцца ў ІТ-індустрыі ў найбліжэйшы час. Цяжка, але і захапляльна. Бізнесу такое прагназаванне дае шанс улавіць трэнды і вырвацца наперад, для моладзі — гэта магчымасць разабрацца і, магчыма, знайсці сябе ў ІТ-сферы. ... Падрабязней »
На стыку эканомікі і інфарматыкі
Чаму ПВТ зацікаўлены ў выпускніках БДЭУ Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на працягу шэрага гадоў плённа супрацоўнічае з Паркам высокіх тэхналогій, і лекцыя дырэктара адміністрацыі ПВТ Валерыя Цэпкалы для студэнтаў — гэта ў тым ліку пацвярджэнне даўніх дзелавых сувязей. Шмат выпускнікоў БДЭУ пасля заканчэння ўніверсітэта ідуць працаваць у кампаніі — рэзідэнты ПВТ. Парк, адпаведна, аказвае ўніверсітэту дапамогу ў падрыхтоўцы спецыялістаў. Пра ... Падрабязней »
Студэнт на тыдзень, ці Журналіст на ўсё жыццё
Сярод студэнтаў БДУ прынята лічыць, што самыя творчыя людзі вучацца ў Інстытуце журналістыкі. І, як паказвае практыка, гэта нездарма. Нядаўна на базе журфака быў завершаны праект “Студэнт на тыдзень”. Ініцыятарам праекта выступіла маладзёжная арганізацыя “Студэнцкі саюз” у асобах яго старшыні Кірыла Карабана і студэнткі, а цяпер ужо выпускніцы БДУ, Вікторыі Віцюговай. Мэтай, якую арганізатары паставілі перад сабой, з’яўляецца папулярызацыя адукацыйнай ... Падрабязней »
Аграрны ўніверсітэт выйшаў у свет
Упершыню дзень адкрытых дзвярэй Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт правёў не на сваёй тэрыторыі, ля галоўнага корпуса, а на вялікай пляцоўцы амаль у цэнтры Гродна. І аб’яднаў мерапрыемства з выставай-кірмашом “Агравосень-2016”. Прафарыентацыйнае мерапрыемства на такой пляцоўцы дазваляе расказаць пра навучальную ўстанову і паказаць вынікі сельскагаспадарчай вытворчасці Гродзеншчыны, дзе працуюць шматлікія выпускнікі аграрнага ўніверсітэта. На выставе-кірмашы было арганізавана больш за 70 месцаў ... Падрабязней »
Падрыхтоўка да ЦТ. І не толькі…
На фізічным факультэце БДУ пачала працаваць вочна-завочная школа для абітурыентаў. На факультэцкім сайце ўжо змешчаны прыклады разбору рашэння задач па асноўных тэмах школьнай праграмы, а таксама прапанаваны задачы для самастойнага рашэння. Імі могуць скарыстацца ўсе, хто цікавіцца фізікай і матэматыкай і рыхтуецца да цэнтралізаванага тэсціравання па гэтых прадметах. Мінчанам і жыхарам прыгарада пашанцавала яшчэ больш. Па суботах двойчы ў месяц ... Падрабязней »
Эксклюзіў для прынца Дацкага
У Віцебскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы лёгкай прамысловасці не толькі рыхтуюць па запатрабаваных прафесіях, але і вучаць шыць шыкоўны абутак, ствараць эпатажныя і рамантычныя калекцыі скураных вырабаў. А яшчэ там вучаць перамагаць у міжнародных прафесійных конкурсах. Ледзь не кожная другая пара беларускага абутку вырабляецца на Віцебшчыне. Дзякуючы такім гігантам, як “Марка” і “Белвест”, а таксама шэрагу іншых галіновых прадпрыемстваў, абласны цэнтр ... Падрабязней »
Студэнты “нулявога” курса
У кожнага слухача падрыхтоўчага аддзялення факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДУ свая гісторыя, чаму ён не паступіў ва ўніверсітэт і апынуўся тут. Адны атрымалі высокія балы, але ўсё ж ім крыху не хапіла, каб прайсці на бюджэт. Другія не пераадолелі вызначанага парога на ЦТ і не маглі прэтэндаваць нават на платнае навучанне. Аднак яны не пайшлі ў прафесійныя ўстановы адукацыі, як гэта ... Падрабязней »