Многія абітурыенты задумваюцца паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў пасля канцэртаў студэнцкіх калектываў ці эмацыянальных аповедаў сяброў. Некаторыя атрымліваюць запрашэнне паступаць на конкурсах, дзяржэкзаменах у каледжах ці студыях. Але асноўная частка абітурыентаў сцвярджаецца ў прафесійным выбары на днях адкрытых дзвярэй і праслухоўваннях. Прафесійныя парады выкладчыкаў дапамагаюць добра падрыхтавацца да творчых экзаменаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў не толькі ... Падрабязней »
Вось і новыя абітурыенты падраслі
У краіне пачаўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Пункты арганізацыі і правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання пачалі работу ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (пералік ёсць на сайце РІКВ). І ўжо ў першыя дні абітурыенты спяшаюцца зарэгістравацца на выпрабаванні. Чаму гэта так важна — прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне? Па-першае, трэба прагнаць страх. Не адцягваць, а з самага пачатку атрымаць неабходны вопыт і зразумець, што ЦТ — ... Падрабязней »
БДУ — у топ-25 рэйтынгавага агенцтва QS
Брытанскае агенцтва QS апублікавала рэйтынг універсітэтаў краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (QS EECA ), паводле якога БДУ заняў 25-е месца. Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, у рэйтынгу адлюстраваны толькі 350 лепшых з больш як 2900 універсітэтаў рэгіёна. Таму ўваходжанне ў топ-25 азначае прыналежнасць БДУ да 1% лепшых універсітэтаў на вялікай еўраазіяцкай прасторы. Агенцтва QS ацэньвала ўстановы адукацыі па дзевяці ... Падрабязней »
Быццам вялікае жывое палатно…
Культурную прастору сучаснасці немагчыма ўявіць без Віцебска, а сам горад мастакоў — без знакамітага мастграфа, альма-матар многіх пакаленняў і дынастый творцаў, якой па праве ганарыцца Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава. Слаўны пераемнік Віцебскай мастацкай школы мастацка-графічны факультэт адкрыў свету тысячы імён таленавітых майстроў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, педагогаў, вучоных, дызайнераў. Сучасныя спецыяльнасці Факультэт дае магчымасць атрымаць мастацка-педагагічную адукацыю, заснаваную на ... Падрабязней »
Нас зразумеюць праз стагоддзе
Што трэба ведаць тым, хто марыць пра прафесію архітэктара? Міжнародную прэмію імя Лазара Хідэкеля ўпершыню ўручылі маладым архітэктарам у Беларусі. Першы ў свеце супрэматычны архітэктар, вучоны і педагог-наватар, адзін з заснавальнікаў знакамітага УНОВІСа і аўтар першага экалагічнага архітэктурнага маніфеста XX стагоддзя, дэкан архітэктурнага факультэта, прафесар Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута Лазар Хідэкель родам з Віцебска. Тут у 14 гадоў ён прыйшоў запісвацца ... Падрабязней »
Першыя валошкі ваенфака
Сёлета ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ўпершыню прыняў у свае шэрагі дзяўчат. Так на рамонкавым полі курсантаў закрасавалі першыя валошкі. Валерыя Алегаўна, Дар’я Мікалаеўна і Карына Аляксандраўна (менавіта так звяртаюцца да курсантак камандзіры) кажуць, што на факультэце ім удзяляюць шмат увагі. Дзяўчаты жартуюць, што часам ад яе нават хочацца крыху адпачыць. Правучыўшыся, здавалася б, непрацяглы час, яны ... Падрабязней »
Не толькі працавік і фізрук
“Няма розніцы, хто будзе кантактаваць з дзецьмі — настаўнік ці настаўніца, важна, каб гэта была асоба, — лічаць героі матэрыялу — хлопцы, якія ў найбліжэйшай будучыні стануць педагогамі. — Спадзяёмся, наш прыклад зможа павярнуць некага да прафесіі”. Трэцякурснік прыродазнаўчага факультэта БДПУ Мікалай Жураўкін характарызуе сябе як актыўнага, мэтанакіраванага і камунікабельнага юнака, гатовага прыйсці на дапамогу. Сябры дамалёўваюць яго партрэт такімі ... Падрабязней »
У школе юных хімікаў — аншлаг
Школы юных у Беларускім дзяржаўным універсітэце (а сёлета іх 17) пачынаюць новы адукацыйны сезон. Іх дзейнасць накіравана на знаёмства школьнікаў з адукацыйнай і навуковай базай факультэтаў, а таксама на падрыхтоўку да паступлення і навучання ў БДУ. Адным з першых юных аматараў навукі сустракаў хімічны факультэт. І ўжо на арганізацыйным сходзе тут быў сапраўдны аншлаг. На першую сустрэчу з арганізатарамі хімічнай школы ... Падрабязней »
Моладзь VS непагадзь
У БДУ прайшоў фестываль актыўнага ладу жыцця BSUFEST-2019. Нягледзячы на непагадзь, студэнты сабраліся ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта, каб разам правесці цудоўны пятнічны вечар. Вясёлы пагодны настрой стваралі разам. Навуковыя, культурныя, спартыўныя і іншыя зоны — усяго больш за 20 тэматычных пляцовак — прыцягвалі ўдзельнікаў. Тут кожны мог знайсці занятак па душы. Інтэлектуальныя конкурсы, адукацыйныя лекцыі, выстава навукова-тэхнічных дасягненняў БДУ, навуковыя эксперыменты ... Падрабязней »
“Модны прысуд” на… спартыўным п’едэстале
Да знаёмства з гэтымі дзяўчатамі, якія займаюцца, здавалася б, не тыповай для іх дзейнасцю — боксам, барацьбой, самба ці дзюдо, мне ўяўляўся вобраз дзяўчат-асілкаў са схаванымі ўнутры эмоцыямі і мужчынскай паходкай. Стэрэатыпны погляд разбіваюць студэнткі Марыя Кандрацьева, Наталля Самойленка і Ангеліна Пуціцкая. Калі размаўляеш з імі, узнікае ўражанне, што трапляеш у студыю прыгажосці ці, прынамсі, у лабараторыю па вырабе цудоўнага ... Падрабязней »