Энергазабеспячэнне заўсёды было стратэгічнай задачай дзяржаўнай палітыкі. Ад яе паспяховага вырашэння залежаць тэмпы і ўзровень далейшага развіцця нашай краіны. І з кожным годам пытанне энергазабеспячэння становіцца ўсё больш актуальным. У гэтых умовах узрастае роля высокакваліфікаваных кадраў. У Беларусі ўсяго чатыры ўстановы вядуць падрыхтоўку па спецыяльнасці “Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна”. Сярод іх — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ... Падрабязней »
Шлях у педагогіку: бачу мэту — не бачу перашкод
Спрэчкі аб прэстыжнасці ці непрэстыжнасці педагагічнай прафесіі — адвечная тэма, кропку ў якой паставіць вельмі няпроста. Асабліва калі большасць апанентаў адстойвае пункт гледжання, што ў настаўнікі ідуць толькі тыя, каму не хапіла балаў або тыя, каму няма куды дзявацца. Аднак нават у такіх спрэчках ёсць людзі, якія ўласнай гісторыяй пераконваюць у тым, што педагогіка — выбар лепшых. Марына Горбат спыніла ... Падрабязней »
Ахоўнікі лесу
Ёсць прафесіі, у якіх не расчароўваюцца Мала каму пашанцавала так, як першакурснікам лесагаспадарчага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Гэтую цёплую яркую восень яны праводзяць на практыцы ў Негарэльскім вучэбна-доследным лясгасе. І незвычайная прыгажосць прыроды, якой у горадзе мы можам любавацца толькі па дарозе на працу ці вучобу (і назад), служыць ім шыкоўным убранствам падчас штодзённых заняткаў. Казка негарэльскага лесу Пачынаць ... Падрабязней »
У 60 усё толькі пачынаецца
“У нас тут дамашняя атмасфера”, — нярэдка чуецца ад студэнтаў, выкладчыкаў і выпускнікоў фізічнага факультэта БДУ. Пераканацца ў гэтым змог кожны, хто ў межах святкавання 60-годдзя падраздзялення наведаў тыдзень навуковых і забаўляльных мерапрыемстваў у гонар юбілею. — Вялікі плюс працы выкладчыка — гэта зносіны са студэнтамі, адчуванне іх аўры, — перакананы дэкан фізічнага факультэта прафесар Віктар Анішчык. — Незалежна ад змен у ... Падрабязней »
Валодаць англійскай гэтак жа важна, як і асновамі прафесіі
Год назад на базе вядучай у Гомельскім рэгіёне IT-кампаніі — рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій ТАА “ІВА-Гомель-Парк” быў адкрыты філіял кафедры англійскай мовы факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Кіраўнік філіяла — загадчык кафедры англійскай мовы, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Пачынак. Разам з Таццянай Віктараўнай мы абмеркавалі вынікі першага года работы філіяла і паразважалі пра мэтазгоднасць сумеснай ... Падрабязней »
Простая педагогіка каледжа хлебапячэння
“Сакрэт педагогікі просты: колькі ты затрачваеш на вучняў часу, душы, здароўя, жыцця — столькі і атрымаеш у выніку”, — выказаўся некалі Алег Табакоў. Менавіта гэтыя словы ўсплываюць у памяці, калі знаёмішся з Дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжам хлебапячэння і яго педагогамі. Установу па вуліцы Якубоўскага, 43 Мінска знайсці вельмі няпроста: каледж хаваецца ў засені велічных дрэў. Робячы першыя крокі па добраўпарадкаваным дворыку, ... Падрабязней »
Як прыцягнуць маладое пакаленне мужчын у школы?
Гэтае пытанне ўзнікае ў мяне, калі ўсё часцей у школе сустракаю педагога жанчыну. У сярэдняй школе № 2 Свіслачы 9 мужчын (15%) выкладаюць вучэбныя прадметы ў 5—11 класах і 1 — на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, на кастрычнік 2017 года толькі 14% настаўнікаў і кіраўнікоў школ у нашай краіне — мужчыны. ... Падрабязней »
Убачыць сёння настаўніка будучыні
Педагагічныя класы існуюць ва ўстановах адукацыі Гродзеншчыны з 2015 года. Першыя іх выпускнікі ўжо авалодваюць прафесіяй педагога ва ўніверсітэтах краіны. А вось для сённяшніх навучэнцаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы правялі першы фестываль педагагічных класаў. Удзел у ім прынялі 25 каманд з розных раёнаў вобласці і Гродна — усяго больш за 500 чалавек. Для ўдзельнікаў фестывалю арганізатары — ... Падрабязней »
Не абстрактна расказаць, а канкрэтна паказаць
Услед за БДЭУ эстафету прафарыентацыйных сустрэч працягнуў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па словах прарэктара па вучэбнай рабоце Барыса Нікульшына, у 2019 годзе вялікая ўвага ва ўніверсітэце будзе ўдзяляцца скарочанай форме навучання (летась у БДУІР было тры такія спецыяльнасці, цяпер жа стане дзевяць). Таксама абітурыентам дазволяць падаваць заяву адразу на любую форму атрымання адукацыі. Сярод прыярытэтаў дзейнасці і дыстанцыйнае ... Падрабязней »
Нельга страчваць час
Нязмушаная атмасфера сустракала абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, які сёлета адзін з першых пачаў сезон дзён адкрытых дзвярэй. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялогу адміністрацыі БДЭУ з вучнямі выпускных класаў. Таксама старшакласнікі змаглі сустрэцца з выпускнікамі розных факультэтаў і атрымаць адказы на пытанні з першых вуснаў. Асенні дзень адкрытых дзвярэй запомніўся тым, што ў ім актыўна прынялі ўдзел бацькі школьнікаў: большасць ... Падрабязней »