Студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны пад кіраўніцтвам вопытных выкладчыкаў распрацавалі мабільны дадатак “Абітурыент ГДУ”. Такім чынам моладзь атрымала больш зручны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў універсітэцкага Цэнтра тэсціравання. Раздзел “Абітурыент ГДУ” шмат гадоў з’яўляецца часткай афіцыйнага сайта ўніверсітэта. Аднак прагляд інфармацыі, асабліва табліц, з дапамогай мабільных прылад дагэтуль быў звязаны з пэўнымі цяжкасцямі, што абумоўлена рознымі фарматамі і тэхнічнымі характарыстыкамі ... Падрабязней »
Для ЦТ, субяседавання і… агульнага развіцця
Сёння дапаможнікаў для абітурыентаў — на любы густ. Скіраваць маладых людзей у моры новых зборнікаў дапамаглі прадстаўнікі дзяржаўных выдавецтваў на прэс-канферэнцыі “Уступная кампанія. Выдавецкія навінкі ў дапамогу абітурыенту”, што нядаўна прайшла ў Доме прэсы. Выдавецтва “Вышэйшая школа”, па словах яго дырэктара Аляксандра Нячая, працуе пераважна над дапаможнікамі для сістэмы прафесійнай адукацыі. Але ёсць шэраг выданняў, якія ўжо каторы год выкарыстоўваюць абітурыенты. ... Падрабязней »
(Не)абітурыенты
Як здзяйсняюцца мары Кожны настаўнік, развітваючыся з класам, надоўга затрымлівае вучняў у сваім сэрцы: захоўвае ўспаміны, сочыць за поспехамі, радуецца перамогам. Так і мы, журналісты, прапускаючы гісторыі нашых герояў праз сябе, яднаемся з імі, хвалюемся за іх будучыню і рады, калі атрымліваем добрыя весткі. Сёння ў нас своеасаблівы дзень сустрэчы з нашымі “выпускнікамі” — дзяўчатамі, якіх мы ведаем з абітурыенцкай ... Падрабязней »
Цэнтр адукацыі і навукі
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт — сапраўдны навукова-адукацыйны цэнтр Магілёўскай вобласці. Тут гарманічна спалучаюцца кансерватыўнасць класічнай адукацыі і інавацыйнае развіццё. Пра тое, у якім кірунку развіваецца ўніверсітэт, нам расказаў рэктар, доктар тэхнічных навук, прафесар Міхаіл Яўгенавіч ЛУСЦЯНКОЎ. — Міхаіл Яўгенавіч, раскажыце, што ўяўляе сабой Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. — Беларуска-Расійскі ўніверсітэт — гэта 8 факультэтаў, каледж, агульнаадукацыйны ліцэй, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Ва ўніверсітэце ... Падрабязней »
Трактарысты дасягаюць поспехаў
У мінулым годзе Іўеўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй адзначыў 40-гадовы юбілей. Да гэтай даты калектыў падышоў з добрымі вынікамі. За чатыры дзесяцігоддзі прамысловасць і сельская гаспадарка краіны атрымалі звыш 8 тысяч запатрабаваных спецыялістаў, а ліцэй не раз займаў высокія месцы ў конкурсе на лепшую арганізацыю работы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Гродзенскай вобласці. Ліцэй — адзіная ў Іўеўскім раёне ўстанова прафесійнай адукацыі. І гэта не ... Падрабязней »
Тэрміны ўступнай кампаніі
Сёлетняя ўступная кампанія скончыцца амаль на два тыдні пазней, чым у мінулыя гады. Напрыклад, залічэнне абітурыентаў, якія будуць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі на платнай аснове, завершыцца аж 17 жніўня. Тыя, каму пашчасціць паступіць на бюджэт, адправяцца адпачываць раней. Прыём дакументаў З 25 па 31 ліпеня ўстановы вышэйшай адукацыі прымаюць дакументы ад асоб, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, а ... Падрабязней »
Ідзе рэгістрацыя на ЦТ
Ужо амаль два тыдні доўжыцца рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 12 мая зарэгістраваліся больш як 23 тысячы чалавек. Гэта прыкладна адпавядае лічбам мінулага года. Нагадаем, рэгістрацыя на ЦТ пачалася 2 мая і будзе доўжыцца па 1 чэрвеня ўключна. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй ранейшая схема змянілася. Цяпер, перш чым ехаць ... Падрабязней »
Працуюць інавацыйна і ў інтарэсах студэнтаў
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова заслужана называюць цэнтрам адукацыі і навукі ўсходняга рэгіёна. Ва ўстанове з больш чым векавой гісторыяй старанна захоўваюць традыцыі і разам з тым актыўна ўкараняюць у вучэбны працэс перадавыя адукацыйныя тэхналогіі і напрацоўкі. Пра развіццё ўніверсітэта, новаўвядзенні і перспектывы для сёлетніх абітурыентаў — наша гутарка з прарэктарам па вучэбнай рабоце МДУ імя А.А.Куляшова членам Савета Рэспублікі ... Падрабязней »
Экскурсія ў аграрную будучыню
Аграмеханічны факультэт знаходзіцца ў самым сэрцы студэнцкага гарадка Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Гэтае падраздзяленне — самае “дарослае” ва ўніверсітэце, і яго гісторыя — значная частка станаўлення вышэйшай навучальнай установы. Факультэт вядзе падрыхтоўку па дзвюх спецыяльнасцях: “Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці” і “Праектаванне і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі”. На першай тэрмін навучання для выпускнікоў каледжаў складае 3 гады, для абітурыентаў пасля школы — ... Падрабязней »
Не ўвайсці — уварвацца ў будучыню
Сёлета Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт будзе адзначаць 100-гадовы юбілей і ўсю прыёмную кампанію выбудоўвае з прывязкай да знамянальнай даты. На працягу ўсяго красавіка тут праводзіліся дні адкрытых дзвярэй, у якіх прымалі ўдзел не толькі кіраўнікі ўніверсітэта і яго асобных падраздзяленняў, выкладчыкі, студэнты, але і вядомыя выпускнікі БНТУ — інжынерная эліта краіны. Такім чынам вядучы тэхнічны ўніверсітэт вырашыў прадэманстраваць свае набыткі: ... Падрабязней »